Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 125
Перейти на страницу:

Але, я так зразумеў, да ўсіх пачало даходзіць, што з хлопцам нешта ня так.

Раніцай нам дазволілі сесьці і абаперціся, там былі турнікеты. Мы пачалі перашэптвацца. Прыехалі аўтазакі. Спачатку загрузілі нейкіх сурганаўскіх. Прычым іх грузілі вельмі брутальна. Я ня бачыў, але я чуў гэтыя крыкі, гэтыя ўдары. І ім абяцалі, што гэта апошні раз яны кудысьці едуць.

Пасьля пачалі грузіць нас. Мы гучна казалі імя, прозьвішча і год нараджэньня. Я зноў заявіў, што я грамадзянін Ізраілю. Там было, вось як у школах расказваюць пра цягнікі ў Асьвенцім, ідэнтычная сытуацыя, я проста быў уражаны. Нас кідалі аднаго на аднаго, прымушалі сядзець у такой паставе, што ў цябе каленкі вельмі моцна баляць. Усё гэта з пагрозамі, з матамі-пераматамі, з абвінавачваньнем, што мы нейкія здраднікі краіны, што нам 150 даляраў плацяць, што мы нейкія агенты, што ваша Ціханоўская зьехала ў Літву, што вы цяпер разумееце, якія вы дурні.

Ты нічога ня можаш сказаць. Ты проста ў жорсткім шоку. Я ляжаў на хлопцу, які проста страціў прытомнасьць. Яго пасьля аплявухамі прывялі ў прытомнасьць. Зь левага боку хлопец проста нарабіў у штаны, і пах у аўтазаку стаяў адпаведны. Усю дарогу нас везьлі і мы павінны былі гуляць у караоке. Мы павінны былі сьпяваць песьню „Перамен“, песьню Стаса Міхайлава, яшчэ нешта… У гэты час яны нас хаця б ня білі. Калі ж нехта прасіў разьвязаць рукі, бо яны сьсінелі, тыя білі дубінкай і, каб дабрацца да канца аўтазака, яны станавіліся мне на сьпіну, прычым так смачна, па-садысцку наступалі і білі гэтых хлопцаў. Мая сьпіна была для іх як пастамэнт.

Усю дарогу нас запалохвалі, што зараз нас пасадзяць да уркаганаў, зараз нас усіх згвалтуюць гомасэксуальным кантактам, зараз нам будзе Жодзіна, а гэта ўсё, Жодзіна — гэта сьмерць. І мы кожны атрымаем пяць гадоў турмы, бо ўчора прынялі новы закон.

Далей цябе выкідваюць з аўтазака. І тут раптам я першы раз адчуваю, што ніхто ня хоча цябе біць. Так, ты знаходзісься на тэрыторыі СІЗА, так, да цябе зьвяртаюцца павышаным тонам, ты рухаесься па камандзе ўнутры там гэтых лябірынтаў, падвалаў, уверх-уніз…

Нас загналі ў такі двор, дзе зьверху толькі сетка. Вызірнуў мужчына ў вайсковай форме і ў масцы і проста чалавечым голасам спытаў, якія ў нас просьбы. Мы папрасілі вядро, каб спаражніцца. Нам прынесьлі вядро. І пасьля ён сказаў: „Мужыкі, патрывайце, зараз мы вас па камэрах расфасуем“.

Мы заходзім у камэру. Там чацьвёра сядзяць на лаўках, двое ляжаць на двух’ярусных ложках. Месцаў усяго шэсьць, нас заходзіць 10. Яны на нас глядзяць разгублена, бо мы ўсе пабітыя. Яны не разумеюць. Мы на іх глядзім: мы не разумеем, ці гэта крымінальнікі. Я адразу спытаў, ці яны палітычныя. Яны сказалі: вядома, так. Аказваецца, гэта былі людзі, якіх узялі 8-9 жніўня. Там былі і назіральнікі з выбарчых участкаў і яшчэ нейкія хлопцы, якія проста выйшлі на праспэкт.

Мяне затрымалі 10-га, і толькі 12-га раніцай я першы раз атрымаў ежу, турэмную баланду. Адначасова нас выцягвалі на суды, прычым, калі ты пойдзеш налева, ты атрымаеш 10 сутак, калі направа — 5 сутак. Толькі адзін з нас атрымаў штраф 20 базавых велічынь. Астатнія атрымалі тэрміны, апроч мяне і паляка, які там быў.

У нейкі момант я ў хлопца-кантралёра, які падыходзіў да вакенца, спытаўся: дык што са мной, у мяне яшчэ 2 гадзіны — і будзе 72 гадзіны затрыманьня. Вы павінны мяне паводле закону адпускаць. Хоць які тут закон… Ён кажа: „Слухай, з табой такая гісторыя, твае дакумэнты згубілі“. І тут я зразумеў, што няма дакумэнтаў — няма чалавека. Проста выкінуць з турмы, і ўсё.

Тое самае адбылося з палякам. Нас проста выкінулі з турмы. Прычым, калі мы выходзілі, мы павінны былі прайсьці шэсьць пакояў і знайсьці свае рэчы. Пакоі выглядалі, як музэй капітал-шоў „Поле цудаў“. Гара тэлефонаў, гара папруг, гара ўсяго. Я прысьвяціў дзьве гадзіны, але я знайшоў усё. Нават кніжкі коміксаў для майго сына. Так у 10 вечара мяне выпусьцілі. Праз 78 гадзін.

„У мяне, як у сусьліка, пачалі страляць проста так“

Аляксандар, 68 гадоў, палкоўнік юстыцыі ў адстаўцы:

— Увечары 10 жніўня я пачуў ад людзей шмат супярэчлівай інфармацыі. Маўляў, у раёне ўнівэрсама „Рыга“ пратэстоўцы ідуць у атаку на амон, будуюць барыкады, а сілавікі ў іх страляюць. Гэта мяне ўразіла, бо я ведаю, да чаго прыводзілі сутыкненьні ў гарачых пунктах накшталт Тбілісі і Сумгаіту ў канцы 1980-х.

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)