Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 125
Перейти на страницу:

Пасьля затрыманьня і дэпартацыі спачатку я паехаў ва Ўкраіну, потым — у Турэччыну, затым пляную вярнуцца ў Канаду, а налета — у Кітай. Першыя дні нэрваваўся, цяпер магу спакойна глядзець на тое, што адбылося, але не хачу часта ўспамінаць пра гэты досьвед.

„Я бачыла, што ён страляе праз прыцэл“

Вольга, Берасьце:

— Увечары 10 жніўня я была дома з сынам. Калі пад вокнамі мы пачулі крыкі, мы адчынілі балькон вызірнуць, што там. Мы жывем на набярэжнай, было каля 23.30. Пад вокнамі нашага дому стаялі машыны, і людзі ў шлемах са шчыткамі і ў чорнай форме зьбівалі хлопца, „пакавалі“ ў машыну. Крыху далей я ўбачыла дзьвюх дзяўчат. Адна зь іх атрымала моцны ўдар. Я не змагла вытрымаць і стала крычаць: „Што ж вы робіце! Спыніцеся!“. Былі чуваць і іншыя галасы нашых суседзяў. Чалавек у чорным нешта крыкнуў зь нецэнзурнымі словамі, маўляў, ану ўсе схаваліся! А далей быў стрэл. Ён біў проста ў мяне. Я бачыла, што ён страляе праз прыцэл.

Калі я ўбачыла, што на мяне ўскінулі зброю, я інстынктыўна павярнулася і, магчыма, таму наступствы не такія жахлівыя, як маглі б быць. Куля прайшла наўскос, выхапіўшы зь мяне кавалак мяса. Я зрабіла пару крокаў у пакой і апусьцілася на калені, боль быў жахлівы. Спачатку падумала: „Нічога сабе гематома! Як жа балюча!“ Я лічыла, што ад гумавай кулі застаюцца сінякі. Але потым пабачыла, што кроў бяжыць паміж пальцаў. Адсунула шорты, а там ірваная рана і булькоча кроў. Я пачала страчваць прытомнасьць, але зразумела, што мне трэба трымацца з усіх сіл, бо калі буду сьцякаць крывёю, сын мяне ня выратуе, а „хуткая“ можа ехаць доўга. Сын крычаў на ўсю кватэру: ён вырашыў, што мяне застрэлілі. Ён патэлефанаваў у „хуткую“ і пабег па нашатыр да бабулі.

„Хуткая“ прыехала прыблізна праз гадзіну, але ў тым няма віны мэдыкаў — вуліцы былі перакрытыя, а выклікаў, відаць, было шмат. Лекары адразу праверылі, ці не закранутыя ўнутраныя органы, перабінтавалі рану, паставілі кропельніцу і адвезьлі мяне ў лякарню. Аднак і там мне давялося чакаць апэрацыі: я была не адна, хто пацярпеў ад куль.

Цяпер наперадзе доўгае лекаваньне і рэабілітацыя, якая можа зацягнуцца на паўгода.

Лекары кажуць, што вайна даўно закончылася, і яны ведаюць, як лекаваць такія раны ў тэорыі, дый то пасьля звычайнай кулі. А ў мяне рана рваная, якую проста так не зашыць. Кажуць, калі пачне зажываць (месяцы праз два), можна будзе рабіць плястыку, каб яе закрыць.

Мне і страшна, і балюча, але маўчаць нельга. Я напісала заяву ў Сьледчы камітэт і раю гэта зрабіць усім, хто пацярпеў ад гэтых бясчынстваў. Ня можа здарыцца ні ў якой краіне сьвету ў 2020 годзе такі гвалт над народам.

Я насамрэч ні разу не рэвалюцыянэр і вельмі мірны чалавек, мне вельмі складана ўсё гэта перажыць. Але ўсе гэтыя ахвяры павінны ня быць дарэмнымі, а паслужыць чамусьці сьветламу і добраму. Гвалт трэба спыніць! Нельга дапусьціць, каб з табой так абыходзіліся. Мы ж людзі! Я проста плачу паўсутак ад болю і паўсутак ад гонару за тое, што ў нас такі адважны народ, і што я — беларуска.

„Стралялі ня ў тых, хто нападаў, а ў тых, хтоспрабаваў уцячы“

Алена, судмэдэкспэрт:

— Сыгналы пра чаканы пасьлявыбарны гвалт паступалі задоўга да асноўнага дня галасаваньня. Мэдыкі рыхтавалі свае кансультацыйныя мэдычныя блёкі, каб ратаваць людзей, бо ведалі, што будзе беспакараная бойня з боку ўладаў. Мы выдатна ведалі і былі папярэджаныя, што быў дадзены загад страляць на паражэньне, загад біць, хапаць.

Мы з калегамі аказвалі валянтэрскую дапамогу пацярпелым у палявых умовах, каб яны ня мусілi зьвяртацца па дапамогу афіцыйна і не траплялі такім чынам у поле зроку сілавікоў.

Многія лекары выйшлі інкогніта, ня кажучы ўжо пра гэтых чулых мэдсястрычак і фэльчараў. Яны зачыняліся ў сваіх машынах хуткай дапамогі ды рабілі цуды. Фактычна хірургію на месцы. Каб выратаваць рукі, ногі, апечаныя вочы.

Асноўны ўдар прыняла на сябе лякарня хуткай дапамогі. Прычым самыя цяжкія пацыенты былі ня зь мірных акцыяў пратэстаў, дзе пацярпелі ад гумавых куляў ды сьвятлашумавых гранатаў, — а людзі, якіх білі і катавалі ў міліцэйскіх пастарунках ды ізалятарах часовага ўтрыманьня.

Кацярына, рэаніматоляг:

— Вельмі шмат пацярпелых баяліся зьвяртацца ў дзяржаўныя клінікі. Бо калі чалавек зьвернецца з гумавай куляй у нейкім месцы, дык ясна, што ён не на арматуру напароўся, а гэта крымінальная траўма. А пра ўсе крымінальныя траўмы мы вымушаныя паведамляць у адпаведныя органы. Многія пра гэта ведаюць: адна справа схапіць кулю, а зусім іншая — атрымаць яшчэ болей.

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)