Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
Яна пастукалася, прачыніла дзверы, пераступіла парог кабінета. Зайцаў борздзенька ўскочыў з крэсла, абрадавана паглядзеў на наведвальніцу, прамовіў:
– Ты файна выглядаеш, прыгажосці ад цябе не адняць...
– Стараюся, – заўсміхалася яна, дастаючы з папкі тыя паперы, якія прасіў загадчык аддзела.
– Сядай, я прагледжу іх.
Ева агледзелася. Ніводнага разу не была яна ў кабінеце Зайцава. На сцяне партрэт Брэжнева і Леніна, на стале – чорны бюсцік правадыра.
Сталы старыя, пашарпаныя. Яна ўспомніла, як яе прымалі ў камсамол. Прымалі агулам, аднаго за адным. Яе спыталі, кім працуюць бацькі, і як яна вучыцца. І потым дзяжурнае слова: “Ты прынята ў члены ВЛКСМ!” Наступны!..”
– Ну, што, Ева, паперы ў цябе напісаны правільна, з выдумкай. Адразу відаць, што ты – будучы камсамольскі работнік.
Ён падышоў да яе, шэптам спытаў:
– Час маеш?
– Маю...
Зайцаў падышоў да дзвярэй, нячутна павярнуў ключ у замку, зачыніў іх. Чуліся яшчэ нейкія галасы на калідоры, размовы. Потым і зусім стала ціха.
Святло не ўключалі.
Загадчык аргаддзела засцяліў белую паперчыну на стале, паставіў пляшку “шампанскага”, каўбасу, карабок цукерак...
Ева маўчала. Яна ведала, як яно ўсё пачынаецца, і чым заканчваецца, – чакала развязкі...
– Ты даруй за Навагоднюю ноч, – паўшэптам сказаў Барыс. – Памарака нейкая найшла... Ды падзадорыў Сяргей сваім воклічам: “Хлопцы, хто яшчэ Прынцэсу не...” Мне трэба было спыніць усё, ды набіць яму морду. А я... Даруй... Будзеш у нас працаваць, пра ўсё забудзеш...
– Ды кінь ты, – супакоіла яго дзяўчына, – не будзем пра глупства... Налівай лепш, выпіць хочацца...
– Во, гэта па-нашаму, па-камсамольску! – абрадваўся камраб, – а што табе наліць?
– Шампанскага...
Цукеркі смачныя, якія і падабаліся ёй – “Грыльяж”. Іншым разам яна трэслася б ад страху, прадчуваючы непазбежнасць моманту, але тут іншае, вядомае загадзя... Зайцаў чакаў ўцехі, хацеў задаволіць сваю юрлівасць, не ведаючы, не падазраючы нічога...
– Я захмялела, – прызналася дзяўчына.
Ён абняў яе, прытуліў. Павярнуў галаву да сябе, моцна ўклеіўся губамі ў яе вусны. Гарачы шал падкаціўся да яго, што ён ужо не мог трываць... Рука пашылася пад бюстгалтар, сціснула грудзі...
Вось і ўсе гузікі расшпілены, і бюстгалтар пстрыкнуў на спіне, і кофтачка акуратна павешана на спінку крэсла... Барыс скінуў з сябе адзенне, паклаў Прынцэсу на стол, паспеўшы адначасова зрабіць некалькі глыткоў шампанскага з гранёнай шклянкі...
– Ты хочаш мяне, Ева?
– Вельмі.
– І я хачу цябе, Прынцэса!
Столь закружылася, сплыла некуды ўбок, і яна ўскрыкнула, учапілася пазаногцямі ў яго бакі – аж скура залезла пад пазаногці... Зачапіла рукой статуэтку правадыра і ён упаў на падлогу, пакаціўся недзе да дзвярэй...
– Што з табой? – спалохаўся ён.
– Мне баліць... І кроў, мусіць, пайшла, – хлусіла Прынцэса, спыніўшы ўсё, на самым цікавым для Зайцава, месцы. – Пасля той ночы не гоіцца...
Не паказваючы сваю незадаволенасць, Барыс пачаў неахвотна апранацца. Прымяняць сілу ў кабінеце ён не асмеліўся.
Моўчкі апраналася і яна.
– Ева, у нас праз месяц камсамольскі злёт у лесе, будуць сакратары з Мінска і Масквы, – зашаптаў камраб, – ці ёсць у цябе ахвота павесяліцца, патанцаваць? Ніхто да цябе прыставаць не будзе, толькі са мной будзеш. Выклікаць цябе на злёт?
– Пакліч, – згадзілася яна. – Але калі будуць прыставаць да мяне маскоўскія сакратары, няўжо ты не ўступіш мяне ім... Страх як хачу узнагародзіць сваім каханнем маскоўскага госця...
Ён здзіўлена глядзеў у цемры ў яе зрэначкі вачэй, перапытаў:
– І не будзеш крыўдаваць?
– А чаго крыўдаваць? Я ж буду здаваць экзамен на званне сакратара райкама камсамола, ці не так? Правільна я зразумела?
– Так... Але...
– Не хвалюйся, і з цябе хопіць. Я ж не скнарная...
Ён прытуліў яе да сябе:
– Добра, што ты ўсё разумееш...
– Так што чакаю выкліку. А за месяц, я думаю, у мяне ўсё загоіцца... А цяпер выпусці мяне са сваёй клеткі. У інтэрнат мне трэба. Маргарыце паабяцала, што прыду к сямі...
Ён пацалаваў яе на развітанне. Нячутна павярнуў ключ, выпусціў на калідор.
Потым чуў, як яна ішла, цокаючы абцасамі па бетоннай падлозе, як дайшла да агульных дзвярэй і адчыніла іх... Ідучы паўз вокны, на вуліцы ўжо, павярнулася да яго, кіўнула галавой. Ён прыставіў да шкла растапыраную даланю, спадзеючыся, што яна ўбачыць яе ў цемры.
Запознена пашкадаваў, што не ўсунуў ёй у сумку карабок з цукеркамі.