Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 174
Перейти на страницу:

– Што ж ты жадаеш ведаць? – перапытаў Арагорн. – Расповед пра ўсё, што здарылася пасьля нашага разьвітаньня, зойме надта шмат часу. Чаму б табе спачатку не распавесьці пра хобітаў? Ты знайшоў іх, яны ў бясьпецы?

– Не, я не знайшоў іх. Цемра ляжыць над далінамі Эмін Мюйлу, і я ня вядаў пра іх палон, пакуль арол не сказаў мне.

– Арол! – выклікнуў Ляголас. – Я бачыў арла высока ў нябёсах і надта далёка. Астатні раз – тры дні таму, над Эмін Мюйлам.

– Так, – пацьвердзіў Гэндальф. – Тое быў Гвайхір Гаспадар Вятроў, які выратаваў мяне з Ортанку. Я паслаў яго назіраць за ракою й зьбіраць зьвесткі. У яго востры зрок, але ж ён ня бачыць усяго, што адбываецца пад покрывам гор і дрэваў. Што-кольвек прыкмеціў ён, іншае я заўважыў сам. Пярсьцёнак цяпер далёка, і ягонаму носьбіту ня здольны дапамагчы ані я, ані хто іншы з былога Зьвязу Пярсьцёнка. Вораг амаль даведаўся пра пярсьцёнак, але ж толькі амаль. Я ў тым адыграў пэўную ролю, бо тады быў высока, і змагаўся з воляю Цёмнай Вежы, і Цень мінуў Фрода. Тады я стаміўся, надта стаміўся й доўга блукаў у чорным забыцьці.

– Ты ведаеш пра Фрода! – вымавіў Гімлі. – Як ён?

– Цяжка сказаць. Ён выратаваўся зь вялікай небясьпекі, а перад ім яшчэ большыя. Ён вырашыў самотным ісьці ў Мордар і пайшоў. Гэта ўсё, што я ведаю.

– Не самотным, – зазначыў Ляголас. – Мяркуем, Сэм пайшоў зь ім.

– Сапраўды? – усклікнуў Гэндальф з усьмешкаю й радасным бляскам у вачох. – Сапраўды з Сэмам? Вось навіна для мяне, але ж яна мяне ня дзівіць. Файна! Выдатна! Вы мяне ўзрадавалі. Распавядзіце болей! Сядайце побач і распавядзіце пра вандроўку.

Сябры паселі долу ля ног чараўніка, і Арагорн пачаў расповед. Доўга-доўга Гэндальф не казаў анічога й ні пра што не пытаўся. Слухаў, паклаўшы рукі на калені, заплюшчыўшы вочы. Нарэшце, калі Арагорн сказаў пра сьмерць Бараміра й ягоную апошнюю выправу па Вялікай рацэ, стары ўздыхнуў.

– Ня ўсё ты прамовіў, Арагорне, сябра мой. Ня ўсё, што ведаеш ці пра што здагадваесься. Небарака Барамір! Я ня здольны бачыць, што здарылася зь ім. Цяжкое выпрабаваньне для такога чалавека – ваяра, гаспадара войскаў і народаў. Галадрыель казала мне, што ён у небясьпецы. Але ж ён пераадолеў яе ўрэшце. Я задаволены. Нездарма маладыя хобіты выправіліся з намі – хіба толькі дзеля Бараміра. Але ж тое не адзіная роля, якая выпала ім. Іх прынесьлі ў Фангарн, і іхняе прыбыцьцё стала тым самым маленькім каменьчыкам, які пачынае лавіну. Нават зараз, калі мы тут сядзім, я чую першыя грымоты. Саруману лепей быць як мага далей ад сваёй сядзібы, калі навала абрынецца!

– У адным мой стары сябар не зьмяніўся, – усьміхнуўся Арагорн. – Па-ранейшаму размаўляе загадкамі.

– Насамрэч? Загадкамі? Не! Упрост я ўголас размаўляў сам з сабою. Звычка старых: абіраць для гамонкі наймудрэйшага, бо доўгія вытлумачэньні стамляюць маладых.

Гэндальф засьмяяўся, але сьмех ягоны цяпер падаваўся добрым і цёплым, як сонечны пробліск.

– Я не малады нават паводле адліку людзей Старажытных Родаў, – сказаў Арагорн. – Ці не адкрыеш ты свае думкі ясьней для мяне?

– Так, і што ж тады мне сказаць? – вымавіў Гэндальф і змоўк, разважаючы. – Ну, калі ўжо вы жадаеце пачуць найпрасьцейшыя тлумачэньні, вось як я бачу цяперашні стан рэчаў: вораг, вядома, ужо даўно выведаў, што пярсьцёнак нясуць на поўдзень і захоўвае яго хобіт. Ведае, колькі нас выправілася з Долага Яру й хто мы такія. Але ж мэта нашая пакуль яму ня ясная. Ён лічыць: усе мы рушым у Мінас Тырыт, бо гэтак ён зрабіў бы на нашым месцы. I гэта, як ягоная мудрасьць падказвае яму, было б цяжкім ударам па ягонай моцы. Насамрэч, ён цяпер у вялікім жаху, ня ведаючы, хто з магутных паўстане, завалодаўшы ягоным пярсьцёнкам, ды пойдзе вайною, каб адолець яго і заняць ягонае месца. А тое, што мы хочам адолець яго й не дазволім анікому заняць ягонае месца, яму й да галавы не прыходзіць. Тое, што мы жадаем зьнішчыць пярсьцёнак, ён ня сьніў і ў найчарнейшым кашмары. У гэтым і ляжыць наш шанец на посьпех, нашая надзея. Бо, уявіўшы, што на яго йдуць вайною, ён распачне вайну сам, паверыўшы, што часу ў яго замала. А калі першы ўдар дастаткова моцны, наступнага не спатрэбіцца. I таму ўсе войскі, усе сілы, якія ён рыхтаваў загадзя, цяпер рушаць на захад – раней, чым плянавалася. Мудры дурань. Бо калі б ён скарыстаў моц на ахову Мордару, каб аніхто туды не прасьлізнуў, дый заняўся паляваньнем на пярсьцёнак – тады ў нас не засталося б надзеі. Ані пярсьцёнак, ані ягоны носьбіт не мінулі б ворага. Але цяпер ягоны позірк блукае далёка ад уласных земляў, пераважна – па Мінас Тырыце. Хутка, надта хутка моц ягоная абрынецца на горад людзей, нібы навальніца. Бо ён ужо ведае: дасланыя, каб напасьці на Зьвяз Пярсьцёнка, зноў не далі рады. Не захапілі ані пярсьцёнка, ані хобітаў. Калі б справіліся хоць з апошнім, тое было б цяжкой паразай для нас, можа, і непапраўнай. Але ж ня трэба азмрочваць сэрцы ўявай выпрабаваньняў, якія чакалі б хобітаў у Цёмнай вежы. Бо Вораг гэтым разам пацярпеў паразу – дзякуй Саруману.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)