Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 174
Перейти на страницу:

– Добрая стрэча, зноў кажу! – паўтарыў стары, набліжаючыся.

Калі засталося некалькі ступнёў, спыніўся, абапершыся на кій, нахіліўшыся наперад, пазіраючы з-пад каптура.

– I што ж гэта вы робіце ў тутэйшых краёх? Эльф, чалавек і гном, усе ў эльфскай апратцы. Безумоўна, тут гісторыя, вартая ўвагі. Гэткае тут ня часта напаткаеш.

– Спадар кажа, як знаўца Фангарну, – вымавіў Арагорн. – Ці так гэта?

– Не зусім, – адказаў стары. – Каб вызнаць гэты лес, ня хопіць мноства жыцьцяў. Але ж я час ад часу наведваюся сюды.

– Ці маглі б мы даведацца спадарова ймя ды пачуць, што спадар да нас мае? – спытаў Арагорн. – Раніца мінае, і ў нас ёсьць неадкладныя справы.

– Пра справы мае да вас вы ўжо чулі: я хачу ведаць, што вы тут робіце й што пра сябе распаведзяце. А што тычыцца майго імя... – ён змоўк і засьмяяўся доўга й лагодна.

Арагорн адчуў, як мурашкі пабеглі па ягонай сьпіне, але ж не ад жаху ці пагрозы, а нібыта яго крануў зьнянацку халодны, сьвежы вецер або быццам лінула халодным дажджом на заснулага.

– Маё імя? Ці ж вы не здагадаліся ўжо? Так, мяркую, вы чулі яго раней. Безумоўна, чулі. Ну давайце-тка, распавядайце пра сябе!

Тры сябры стаялі моўчкі.

– Ну, гэтак засумняесься, ці годнай справай вы заняліся, раз не жадаеце прызнацца. На шчасьце, я сам троху яе ведаю. Вы, падаецца мне, рушыце па сьлядох двух маладых хобітаў. Так, хобітаў. Ня трэба глядзець, нібыта ўперш чуеце гэтую дзівосную назву. Вы чулі, і я чуў. Так, сюды яны ўскараскаліся заўчора й сустрэлі некага нечаканага. Ці тое вас супакойвае? Адылі цяпер вам захацелася даведацца, куды ж яны падзеліся? Ну, так, магчыма, я здольны распавесьці вам пра тое. Але ж чаму вы стаіце? Вашая справа, бач, ужо не такая тэрміновая, як падавалася. Сядайма й пагутарым спакайней.

Стары адвярнуўся, рушыў да кучы камянёў і каменнага друзу, што нападаў калісьці з адхону за тэрасай. Адразу, быццам вызваленыя ад чараў, сябры заварушыліся. Рука Гімлі зноў легла на трымальна сякеры, Ляголас падабраў лук.

Стары не зьвярнуў увагі. Нахіліўся й сеў на нізкі пляскаты камень. Шэрыя лахманы яго крыху разышліся – і стала відаць, без аніякага сумневу, што пад лахманамі белае.

– Саруман! – выгукнуў Гімлі й скочыў да яго, падняўшы сякеру. – А ну, кажы! Куды ты падзеў нашых сяброў? Адказвай, а тое зраблю такую дзірку ўтваім капелюшы, што ніякія чары не залапяць!

Але ж стары стаўся спрытнейшым. Умомант узьняўся й скочыў на вялізны валун. I там нібыта вырас, узвышаючыся над падарожнікамі, бы вежа. Ягоны каптур і шэрыя лахманы адляцелі прэч, белае адзеньне зазьзяла. Ён узьняў кій – і сякера выскачыла з гномавай рукі, з звонам упала. Арагорнаў меч, нерухомы ў цьвёрдай руцэ, палыхнуў полымем. Ляголас загаласіў ды стрэліў высока ў паветра. Страла зьнікла ў пробліску полымя.

– Мітрандыр! – загукаў эльф. – Мітрандыр!

– У добры час стрэліся мы, зноў кажу табе, Ляголасе! – сказаў стары.

Агаломшана глядзелі сябры. Валасы старога былі як сьвежы сьнег пад сонцам, вопратка блішчэла белым, прамяніста зьзялі вочы пад густымі бровамі, пранізьлівыя, нібы сонечныя промні, моц была ў руках. Ад радасьці, подзіву й страху не знаходзіліся словы вітаньня.

Першы апамятаўся Арагорн.

– Гэндальф! – усклікнуў ён. – Па-за ўсялякай надзеяй, у час нашай патрэбы ты вярнуўся да нас! Што ж за завеса засьціла мае вочы – я не пазнаў цябе! Гэндальф!

Гімлі не сказаў анічога, але апусьціўся на калені, закрываючы рукою вочы.

– Гэндальф, – паўтарыў стары, быццам узгадваючы слова, якім даўно не карыстаўся. – Так, менавіта гэтае імя. Я быў Гэндальф.

Ён крочыў уніз з каменя, падабраў шэры плашч і загарнуўся ў яго. Падалося: сонца вызірнула з-за хмараў ды схавалася зноў.

– Так, можна зноў клікаць мяне Гэндальфам, – сказаў чараўнік, і голас ягоны быў голас колішняга сябра й правадыра. – Уставай, сябра Гімлі! Ты не вінаваты ані ў чым, аніякай шкоды мне ты не зрабіў. Насамрэч, сябрына, ані ў кога з вас няма зброі, якая здолела б мне пашкодзіць. Радуймася! Бо мы стрэліся зноў. Вялікая бура імкне, але зорка нашая цяпер высока!

Паклаў руку на галаву Гімлі, і гном зірнуў угару й засьмяяўся.

– Гэндальф! – усклікнуў гном. – Дык ты ж ва ўсім белым!

– Так, я – Белы цяпер, – пацьвердзіў Гэндальф. – Насамрэч, я цяпер – як Саруман. Можна сказаць, я такі, якім мусіў быць Саруман. Але ж распавядзіце мне пра сябе! Пасьля таго як мы разьвіталіся, я прайшоў праз агонь і глыбокія воды. Я забыўся на большасьць з таго, што, здаецца, ведаў раней, – і зьведаў нанова шмат з таго, на што забыўся. Я бачу цяпер шмат далёкага, але ж ня ведаю многага, што побач. Распавядзіце мне пра сябе!

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)