Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 174
Перейти на страницу:

– Хіба Саруман ня здраднік? – спытаў Гімлі.

– Здраднік. I двойчы да таго ж. Ці ня дзіўна? Анічога з нашых бедаў не падавалася горшым за здраду Ізенградку. Нават паводле звычайнага разьліку, як гаспадар войска й земляў, ён зрабіўся надта моцны. Ён пагражае Рохану й не дае ягоным ваярам дапамагчы Мінас Тырыту, калі галоўны ўдар рушыць з усходу. Ал е ж зброя здрады заўжды небясьпечная для яе ўладара. Саруман сам хацеў захапіць пярсьцёнак, для сябе, ці, сама менш, захапіць хобітаў дзеля ўласных злосных мэтаў. Гэтак нашыя ворагі разам і ўправіліся хіба толькі прынесьці хобітаў з цудоўнай хуткасьцю й так своечасова ў Фангарн. У іншым выпадку нашыя хобіты сюды не патрапілі б! А цяпер ворагі паўнюткія новымі сумневамі. Весткі пра бойку ля Фангарну не сягнулі Мордару, дзякуй вершнікам Рохану. Але Чорны Ўладар ведае, што двох хобітаў захапілі ў Эмін Мюйле й панесьлі ў Ізенградак насуперак волі слуг Мордару. Цяпер ворагу трэба сьцерагчыся яшчэ й Ізенградку, ня толькі Мінас Тырыту. Калі той ня выдужыць, блага будзе Саруману.

– Як шкада, што нашыя саюзьнікі апынуліся паміж імі, – заўважыў Гімлі. – Калі б Мордар межаваў зь Ізенградкам, няхай біліся б, а мы адпачылі б ды паназіралі.

– Пераможца выйшаў бы з гэтай бойкі мацнейшым, чым быў раней, і ўжо пазбаўлены сумневаў, – адказаў на тое Гэндальф. – Але Ізенградак – ня роўня Мордару, хіба толькі Саруман прыдбае пярсьцёнак. А гэта цяпер па-за ягонай моцай. Галоўнай жа пагрозы ён яшчэ ня ведае. Ён шмат чаго ня ведае цяпер. Гэтак не цярпелася яму накласьці рукі на здабычу, што ён ня ўседзеў у хаце й рушыў наперад – сустрэць сваіх пасланцоў ды таемна прасачыць за імі. Але ж не пасьпеў – бітва скончылася да таго, як ён нават наблізіўся да яе. Думкі ягоныя цяпер для мяне як на далоні: ён зьявіўся сюды, а цяпер апантаны сумневам і страхам. Бо ён не сьледапыт. Яму падаецца: вершнікі ўсіх забілі й спалілі на поле бітвы. Ён ня ведае, ці несьлі оркі вязьняў. I ня ведае пра свару паміж ягонымі оркамі й мордарскімі ды пра Крылатага Вестуна.

– Крылаты Вястун! – вохнуў Ляголас. – Я падстрэліў яго з лука Галадрыелі над Сарн Гебірам, зьбіў яго зь нябёсаў. Ён перапалохаў нас усіх. Што гэта за новы жах?

– Такі, які не забіць стрэламі. Ты пацэліў толькі ў пачвару, якая нясе яго. Добра, але той вершнік неўзабаве знайшоў новую. Бо гэта – назгул, адзін зь дзевяцёх, якія цяпер пагражаюць зь нябёсаў. Недалёкі час, калі іхні вусьціш ценем ляжа на апошнія войскі нашых сяброў, хмараю засьціць сонца. Аднак яны пакуль не зьяўляліся за Андуйнам, і Саруман ня ведае пра новае аблічча Прывідаў Пярсьцёнка. Думкі ягоныя цяпер адно – пра пярсьцёнак. Ці несьлі яго оркі? Ці знайшлі роханцы? А што калі Тэядэн, гаспадар Украйны, прыдбае яго й выведае пра ягоную моц? Вось небясьпека, што мроіцца яму. Цяпер ён кінуўся дахаты, у Ізенградак, каб падвоіць ды патроіць націск на Рохан. А пад самым Саруманавым бокам пагроза, на якую ён зусім забыўся, заняты турботнымі думкамі. Ён забыўся на Дрэвабарода.

– Ты зноў размаўляеш сам з сабою, – усьміхнуўся Арагорн, – я ня ведаю Дрэвабарода. Пра двайную здраду Сарумана я здагадаўся, хоць і не пра ўсё. Але ж ня бачу, да чаго прывяло прыбыцьцё двох хобітаў у Фангарн, калі не лічыць нашай доўгай і марнай пагоні.

– Хвіліначку, хвіліначку! – выгукнуў Гімлі. – Я жадаю ведаць яшчэ адну рэч: гэта Гэндальфа ці Сарумана бачылі мы мінулай ноччу?

– Відавочна, мяне ты ня бачыў. Адкуль вынікае, што ты, напэўна ж, бачыў Сарумана. Безумоўна, мы выглядаем гэтак падобна, што тваё жаданьне зрабіць незашыўную дзірку ў маім капелюшы цалкам зразумелае.

– Файна! – задаволіўся Гімлі. – Я рады, што гэта быў ня ты.

– Так, дабрадзею мой спадару гноме, – пацьвердзіў Гэндальф, зноў засьмяяўшыся, – гэта суцяшае: ведаць, што не ва ўсім памыліўся. Ці не разумею я тое лепей за каго іншага? Але ж я ані ў якім разе не вінавачу цябе за сустрэчу, якую меў. Бо ці ня я сам столькі разоў вучыу сяброу падазраваць нават уласныя рукі,

калі маеш справы з ворагам? У добры час, Гімлі, сын Глойна! Мажліва, калі-небудзь ты пабачыш нас з Саруманам разам – і здолееш адрозьніць!

– А што з хобітамі? – умяшаўся Ляголас. – Мы шукалі іх, а ты, здаецца, ведаеш, дзе яны. Дзе ж яны цяпер?

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)