Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 125
Перейти на страницу:

Дактары не казалі, што ў мяне пералом, да наступнага дня. Яшчэ празь дзень сказалі, што будуць мне зьбіраць ключыцу. Як мне сказалі, паводле ваенна-палявой хірургіі маё раненьне ацэньваецца як ня вельмі складанае. Нягледзячы на тое, што было тры апэрацыі на плячы і ўскладненьне на лёгкае.

Другі месяц я на бальнічным. Днямі мне выцягваюць сьпіцы… Два аскепкі косткі зрасьліся даволі роўна, адзін крыху выпірае — я ўжо цяпер магу адчуць невялікую выпукліну. Вядома, усё гэта баліць і цягне кожны дзень, але не кругласутачна і па-рознаму.

Часам, калі пераварочваюся, чую, як шчоўкае нешта. Гэта трохі жудасна. Але да гэтага прывыкаеш. Левая рука нашмат танчэйшая за правую — цягліцы атрафаваліся. І ёсьць цягучы боль уздоўж цягліц. Я думаю, гэта ўсё вернецца, калі здымуць павязку і я буду распрацоўваць руку. Дактары кажуць, колькі была зьнерухомленая рука, прыкладна столькі ж функцыі будуць аднаўляцца. Зрэшты, я цяпер адной рукой толькі коўдру ў чахол не запраўлю, а так усё магу. І працую адной рукой — не хачу падстаўляць калег.

У пэрспэктыве будзе прыгожы шнар на ўсё плячо. Я ня буду лазэрам зводзіць яго. Я гэта не хачу забываць.

Я бясконца ўдзячная дактарам за тое, што яны выратавалі мне жыцьцё. Але чаму мяне хавалі ад праваахоўнікаў? Я не ляжала з пацярпелымі ў адной палаце. Чула, што прыходзяць зь міліцыі іх дапытваць нават у чатыры раніцы. Са мной нічога падобнага не было, хоць я ведаю, паводле закону дактары павінны былі паведаміць пра агнястрэльнае раненьне. Калі мы з адвакатам расшыфравалі код дыягназу ў бальнічным, высьветлілася, што ён адрозьніваецца ад коду ў выпісцы. У бальнічным мне напісалі „бытавая траўма“.

Дарэчы, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва паставіў цікавую ўмову: бальнічны могуць аплаціць, але калі ў будучыні на мяне завядуць крымінальную ці адміністрацыйную справу, усе грошы давядзецца вярнуць у фонд зь пеняй і штрафам.

P.S. Праз паўтара месяцы пасьля таго, як мне выцягнулі сьпіцы, высьветлілася, што тры першыя апэрацыі былі няўдалымі. Цяпер я ўпэўнена, што параненых везьлі менавіта ў вайсковы шпіталь не таму, што там найлепшыя лекары, а каб схаваць іх і схаваць ад грамадзкасьці злачынствы МУС. Напрыклад, рэканструкцыяй кісьці прафэсійна займаюцца толькі ў траўматалёгіі шостай лякарні. Але мяне не перадалі ў профільную лякарню, а зрабілі тры няўдалыя апэрацыі ў сябе. У выніку — ускладненьне на лёгкае і косьць, якая разышлася праз 1,5 месяца. Улічваючы тое, што агнястрэльныя пераломы складаныя самі па сабе, я лічу, што лекары вайсковага шпіталя ня мелі права рабіць апэрацыі абы-як і марнаваць час.

„Сартавалі паводле прынцыпу мэдыцыны катастроф“

Аляксей, хірург лякарні хуткай дапамогі, Берасьце:

— Дзяжурства 10 жніўня я запомню на ўсё жыцьцё. А 10-й вечара пачалі прывозіць пацярпелых, аднаго за адным.

У тую ноч лякарня нагадвала ваенна-палявы шпіталь. Хворых сартавалі паводле прынцыпу мэдыцыны катастроф — дзялілі на тых, каго неадкладна трэба было апэраваць, менш цяжкіх і тых, хто мог чакаць. За суткі ў лякарню па дапамогу зьвярнуліся каля 100 чалавек, 29 зь іх шпіталізавалі. Людзі былі з рознымі траўмамі: параненыя з агнястрэлу, пабітыя, у траўматычным шоку.

Уявіце, прывозяць сіняга чалавека практычна без прытомнасьці. Да нас прывезьлі такога хлопца — кулявых раненьняў у яго не было, але ён быў зьбіты з галавы да ног — проста ўвесь сіні.

З параненых вымалі два віды куль — плястмасавыя і гумавыя; характар пашкоджаньняў і проста вырваныя кавалкі плоці памерам з кулак сьведчаць пра тое, што стралялі ва ўпор.

Я спрактыкаваны хірург, бачыў за 17 гадоў шмат што, праводзіў багата гадзін запар, стоячы на нагах за апэрацыйным сталом, але ў той момант цяжка было не ад нагрузкі. Цяжка было ад усьведамленьня таго, што гэтыя раненьні маладыя хлопцы атрымалі ў мірны час у сваёй роднай краіне і родным горадзе.

Ува ўсіх шпіталізаваных узялі аналіз крыві на наяўнасьць алькаголю, але сярод тых, каму дапамагаў я, п’яных не было. Узрост пацярпелых — ад 17 да 52 гадоў.

Лекары — апалітычны народ. Калі табе прывязуць амонаўца, ты будзеш яго лячыць. Але калі тэлефануюць калегі зь Менску і расказваюць, як там лупцуюць лекараў, пакет на галаву надзяваюць — ці можна заставацца спакойным? Нават немцы такога не рабілі. Я бачыў шмат страшных рэчаў за гэтыя 17 гадоў, але такога яшчэ ня бачыў.

„Мяне проста прыпячатала да аўтобуса“

Павал, 48 гадоў, кіроўца аўтобуса № 163, Менск:

— 10 жніўня быў звычайны маршрут, ніхто ня думаў, што такое можа здарыцца і я апынуся ў вайсковым шпіталі.

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)