Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 379
Перейти на страницу:

– Каханая мая, прынцэса мая, прыгажуня з прыгажунь, – шаптаў хлопец прачула словы, патанаючы ў яе абдымках, у яе пяшчоце і слодычы, – я цябе нікому не аддам, ты будзеш толькі маёй...

– Але ж ты аддаў мяне іншым, – вясёла папікнула яна яго.

– Тое было няпраўда. Ты мая цяпер, назаўсёды мая!

– Не веру!.. – смяялася яна, раскінуўшы рукі, круцячы гарэзліва галавой. – Не веру, мой каханы... Не паспее і трэці певень праспяваць, як ты ад мяне адрачэшся...

Не зразумеў яе слоў Сяргей, мо і не чуў іх, заняты сваім, а калі і пачуў бы, то не надаў бы ім ніякага значэння: пры чым тут пеўні, пры чым тут чубаткі, абы душа спявала ад шчасця, абы ён трымаў яе ў сваіх руках і адчуваў яе пяшчотнасць...

– Не адракуся, не адракуся!.. Я кахаю цябе, Прынцэса!

– І я цябе... Моцна-моцна...

Прынцэса ў гэты момант не адчувала нічога-нічога, хіба толькі агіду, якая перапаўняла яе. Адно толькі жорсткая помста жыла ў душы: “А цяпер і ты атрымаеш тое, што падаравалі мне твае сябручкі... Яшчэ не пахваліліся табе? Пахваляцца... Ганарэяй пахваляцца. І ты будзеш такім жа... Гэта за здраду, за той вечар, за гвалтаванне, за тое, што збіў мяне з майго шляху...”

Яна рэзка адпіхнула хлопца ад сябе.

– Ты што, ёшкін кот, я ж яшчэ... – здзівіўся ён ад таго, што яна перапыніла ўсё, ў самым разгары асалоды адпрэчыла яго ад сябе... – Што з табою, Ева?

– Што? – злосна перапытала яна. – Групавуху наладзіў, а цяпер пытаешся, што... Ды не зажыло ў мяне яшчэ усё, крывяніць, вы ж вельмі ўсе пастараліся...

– А-а, – зразумеў Сяргей, – шкада...

– Мяне шкада, ці шкада, што свой шал не здаволіў, га?

– Ну... я...

– Нуя, ні х... – перайшла дзяўчына на грубасць і мацюкі, – хопіць з цябе, і гэтага будзе даволі... Можа нават і залішне... Ты – мне, а я – табе... Мне пара, – пачала апранацца Прынцэса.

– І не заначуеш?

– Яшчэ чаго не хапала.

Такога павароту падзей ён не чакаў. Не разумеў, што адбывалася з дзяўчынай, чаму такі рэзкі паварот ад пяшчоты да грубасці і злосці...

У весніках, развітваючыся, хацеў прытуліць і пацалаваць дзяўчыну.

Яна ж груба адпіхнула яго ад сябе, са злосцю прамовіла:

– Ты... Вырадак бацькі свайго і маці! Каб аббягаў мяне за тысячу кіламетраў, і не падыходзіў блізка. Нават і не глядзеў у мой бок. А праз тры дні, калі раптам выступяць слёзы на вачах і ўспомніш мяне, то не вельмі крыўдуй на мяне, – мы ўсе ахвяры сляпога кахання...

– Ева, што з табой? Жартуеш? – не пазнаваў ён Прынцэсу. – Я ж...

– Яж, яж – соплі размаж, – зноў адзёрнула яна яго, і ад яе ў гэты момант сыходзіў такі холад і непрыступнасць, што хлопец сцепануўся, – соплі – табе мая падзяка...

Крутанулася – і пайшла прэч. Пайшла назаўсёды, не ўвайшоўшы ў яго сэрца, не ўпусціўшы яго ў сваё.

Наколькі высока Сяргей Стром у гэты вечар узляцеў на крылах на высокую гару шчасця і асалоды, настолькі ж нізка апусціўся, тварам бразнуўся ў брудную калюжыну, што аж пырскі, разам з акуркамі і харкамі, разляцеліся ў розныя бакі...

Ён яшчэ доўга глядзеў у шэрань ночы, у той бок, куды пакіравала і знікла Прынцэса, – усё яшчэ спадзеючыся, верачы, што яна толькі пажартавала з ім, што вось-вось вернецца і, смеючыся, папытаецца ў яго: “Ну, як я пад‘южыла цябе? Някепская з мяне артыстка атрымалася б, ці не так?”

Але яна не вярталася.

Не чуваць цокату абцасікаў.

І на вуліцы, і ў яго душы распаўзалася цемра.

І ў хату ісці не хацелася, але і на вуліцы стаяць не выпадала ўжо, – зуб на зуб не пападаў.

Нічога не зразумеў Стром, адно горкае шкадаванне ахапіла яго.

6.

У райкам камсамола Ева Прынцова прыйшла пад канец дня.

Барыс Зайцаў, загадчык арганізацыйнага аддзела, раніцай яшчэ пазваніў і папрасіў, каб яна прынесла ў райкам план мерапрыемстваў групы да канца вучэбнага года.

Перад гэтым сустрэў яе ў раймагазіне.

Яна першай заўважыла яго, падышла, заўсміхалася, павіталася. А ён і не здзівіўся, убачыўшы яе, адказаў на вітанне. Убачыўшы яе вясёлы і бесклапотны твар, адкінуў ад сябе трывогі, павесялеў.

– Як жыццё, Прынцэса?

– Ды нармальна, Барыс, усё ў парадку, дзякую.

– Хутка заканчваеш ужо вучобу?

– Так. Засталося ўжо мала.

– Не перадумала да нас ісці? Сакратар працуе да лета, а потым ідзе ў дэкрэтны адпачынак. Будзем трымаць для цябе месца.

– Я гатова, – Ева адкінула з твару кудзерку косаў. – Калі запрашаеш, пайду...

Пра Навагоднюю ноч не ўспаміналі. Як і не было яе – ні ў яе, ні ў яго жыцці.

“Значыць, не ён ганарэйны, – падумала, адчуўшы. што ён не страціў да яе цікавасць, – значыць, гэта той, з кінафікацыі, ці малады міліцыянерчык, Коля...”

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)