Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 179
Перейти на страницу:

— Не, не! Няхай дырэктар не гаворыць. Лепей хай будзе сюрпрыз.

Аліцыя салодка яму ўсміхнулася:

— І ты думаеш, што пан Вінклер мне не скажа?

— Ну, — разгубіўся ад яе тону доктар, — я так думаю…

— Ну дык для цябе будзе яшчэ адзін сюрпрыз. Я слухаю, дырэктар.

Наўмысна яна так наблізіла вуха да вуснаў Друцкага, што ледзь іх не кранула. Пах яе валасоў і скуры напоўніў яго ноздры.

— Пані, злітуйцеся крыху над доктарам, — шапнуў ён перарывістым голасам.

— Ён не варты літасці, — гучна сказала Аліцыя, не адрываючы вуха. — Ну і?

— Будзе гульня ў неапалітанскіх коз, — шапнуў дырэктар.

— Дзякуй, — кіўнула яна галавой, — гэта можа быць цікава.

Друцкі прабачыўся і збег на залу.

Пасля некалькіх выступленняў і агульных танцаў ён з’явіўся ў сярэдзіне сцэны пад апладысменты і пачаў тлумачыць:

— Пад Неапалем multum[16] коз і авечак. Цэлыя статкі. На захадзе сонца статкі вяртаюцца ў загарадзі, і палявыя дарогі выглядаюць тады, як успененыя патокі белай воўны, над якімі ўзносіцца няспынная шматтонавая сімфонія. Ведаеце, я назваў бы гэтую сімфонію бе-е-емоль, калі б у ёй не было ме-е-емоль! Таму я звяртаю вашу ўвагу на неабходнасць справядлівага падзелу на коз і авечак! Я не ўгаворваю вас, панства, каб вы бляялі паводле сваіх перакананняў. Я і так ведаю, што вы гэта зробіце. Дастаткова, калі вы будзеце памятаць пра стрыжку, якой вы не міняце ў выглядзе рахунку!

Шум смяшкоў і воплескаў напоўніў залу. Нейкі прысадзісты пан з густымі вусамі ўскочыў з-за століка і крыкнуў:

— Класны вы мужык! Далібог! Хай мяне халера, але такому я дам нават сябе пастрыгчы!

Дама з сівізной у валасах з сілай цягнула таўстуна за крысо, заклікаючы да разважлівасці.

— Сядзь жа! Усе глядзяць!

— Не чапай мяне, — раздражніўся вусач, — і што з таго, што глядзяць! Дык няхай глядзяць!

— Брава! Брава! — крычалі адусюль.

— Дырэктар, — з усё большым запалам клікаў таўстун, — на брудэршафт! Я вып’ю з вамі на брудэршафт! Хай мяне пярун трэсне!

— З задавальненнем! — са смехам выкрыкнуў Друцкі.

Таўстун напоўніў два келіхі, яны выпілі на радасць усёй залы, пасля чаго вусач абняў Друцкага за талію і пачаў сціскаць.

Аркестр прагрымеў фанфарай.

Друцкі павольна выпрастаўся і вось ногі таўстуна завіслі ў паветры. Прылеплены да высокага сілуэта Друцкага, ён выглядаў, як велізарны, пузаты мяшок.

Друцкі пачаў павольна скручвацца ў кольца. Раз, другі, трэці, кожны раз хутчэй. Ногі таўстуна апісвалі цяпер шырокія колы, аркестр узяў шалёны рытм, барабан затрашчаў.

— Брава! Брава! — крычалі ўсе.

Мужчыны наблізіся да сцэны. З лож сыпаліся воплескі.

Урэшце Друцкі стаў як укапаны, нечаканым захопам пад пахі падняў таўстуна на ўсю даўжыню рук і паставіў на падлогу.

Неверагодны шум напоўніў залу. Таўстун, крыху збянтэжаны, сціскаў руку Друцкага і, хістаючыся на нагах, наліваў яму віна. Усе ўсталі з месцаў, некаторыя, стоячы на крэслах, размахвалі рукамі, нейкі пан ускараскаўся на край басейна фантана, захістаўся, адчайным рухам паспрабаваў утрымаць раўнавагу, хапаючыся за струмень вады, і плюхнуўся ў басейн, шчодра абдаючы вадой суседнія столікі, за якімі, на шчасце, на гэты момант нікога не было.

— Тапелец! Ратаваць патанаючага! — пачуліся вясёлыя вокрыкі.

— Кінуць яму ратавальны пояс!

— SOS!

— Ратуйце! Ратуйце! — роў «тапелец», утульна седзячы ў вадзе і не думаючы выходзіць.

— Спадарства! Тут нельга купацца! Вылазьце на пляж!

— Мужчыны! Вось поле дзейнасці для герояў! Медаль за ратаванне тых, хто тоне!

Пад небывалы гул «тапельца» дасталі з вады, служба ахінула небараку вялікім абрусам, з-пад концоў якога даносіўся гучны голас:

— Злітуйцеся, дайце каньяку! Паў майго каралеўства за кілішак каньяку!

Пад незмаўкальны гоман ахвяру вынеслі ў кабінет кіраўніцтва. Праз пяць хвілін памочнік швейцара гнаў на машыне дадому да пацярпелага, а праз чвэрць гадзіны вярнуўся з камплектам адзення, бо госць упёрся, што не выйдзе. Яго вяртанне зала павітала гучным брава.

А між тым, пачалася гульня ў «бляянне».

Аліцыя сядзела нерухома. Яе чорныя, напалову прыкрытыя павекамі вочы палалі бунтам і гневам. Колькі ж радасці, бурнага жыцця на свеце! Чаму, чаму гэта праплывае міма яе, чаму яна не можа нырнуць у гэтую хвалю? Чаму гэты чалавек займаецца гэтым натоўпам? Ён жа павінен адчуваць, што гэтая хваля яе абмінае… Ці, можа, ён хоча так расхістаць гэтую хвалю, каб яна сягнула аж сюды…

Друцкі стаяў пасярэдзіне і дырыжыраваў.

Зала грымела бессэнсоўным, дурным, недарэчным бэканнем, раскошным, дзіцячым, жывёльным… Гэта цудоўная арліная лінія чэрапа… гэты ўладны выгін брыва, бляск вачэй і гэты ўбор, якому толькі здаецца, што ён укрывае тонкі стан.

вернуться

16

Multum (лац.) — вельмі, шмат.

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)