Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Не гледзячы на абыякавасць ў голасе, на твары Ніка адбівалася вялікая горыч.
— Вось як ты сам думаеш, — раптам ускіпеў Нік, выцягваючы ліст з кішэні, — калі атрымаць сорак пяць удараў тупой сякераю па шыі, ці гэта будзе дастаткова, каб далучыцца да Безгаловага палявання?
— А то ж, — адказаў Гары, ад якога, відавочна і патрэбна была згода.
— То бок, аніхто так як я не жадаў, каб усё было зроблена хутка і без праблемаў. І каб мая галава была адсечана, так як трэба. Гэта выратавала б мяне ад неперавышанага болю і кпінаў. І тут вось... — Нік, адным рэзкім рухам раскрыў ліст і раззлавана прачытаў:
“Сябрамі нашай супольнасці могуць з’яўляцца толькі тыя, чыё цела поўнасцю развіталася з галавой. Інакш супольніку будзе немагчыма ўдзельнічаць у такіх забавах Палявання, як жангляванне галавою вершкі ці пола галавой. Таму з вялікім жалем я павінен паведаміць вам, што вы не адпавядаеце нашым патрабаванням. З найлепшымі пажаданнямі сэр Патрык Дэлані-Падмор.”
Кіпя ад злосці, Амаль Безгаловы Нік зноў сунуў ліст у кішэню свайго камзола.
— Поўдзюйма скуры і сухажылляў, вось і ўсё, Гары, што трымае маю галаву! Большасць людзей лічаць, што гэтага дастаткова, каб лічыцца абезгалоўленым, але гэта, вох, замнога для сэра Якслед Абезгалоўленага-Падмора.
Нік зрабіў колькі глыбокіх подыхаў, а потым спытаўся значна спакойнейшым голасам.
— Так... а цябе што турбуе? Я магу табе нечым дапамагчы?
— Ані, — адказаў Гары. — Калі толькі ты ня ведаеш, дзе я магу адшукаць сем дармовых Німбусаў 2001 дзеля нашага матча супраць Слі...
Канчатак гарыных слоў быў заглушаны пранізлівым мяўканнем, адчуўшымся ля ягоных ног. Гары зірнуў уніз і сустрэўся з парай жоўтых падобных на лямпы вачэй, што належылі Місіс Норыс — худой, як шкілет котке хогвартскага наглядчыка Аргуса Філча, якую той выкарыстоўваў, як памагатку ў сваім адвечным змаганні з навучэнцамі.
— Табе лепей бегчы адсюль, Гары, — хутка прамовіў Нік. — Філч зараз не ў добрым настроі. Ён хворы на грып, да таго ж сёння нейкія трэцягодкі выпацкалі жабінымі мазгамі ўсю столю ў пятым падзямеллі; ён усю ранніцу яе чысціў і калі ён заўважыць бруд, які ты тут разнёс...
— Маеш рацыю, — адказаў Гары і пад дакорлівым позіркам Місіс Норыс паспяшаўся прэчкі, але было запозна. Дзякуючы нейкай таямнічай сіле, што існавала паміж ім і яго брыдотнай коткай, Філч нечакана выскочыў з-за габелена наўпрост перад Гары. З хрыпеннем наглядчык шалёнымі вачыма паглядзеў на парушальніка правілаў. Яго галава была ўхутана тоўстым клятчатым шалікам, а нос быў неверагодна фіялетавага колеру.
— Бруд!— загаласіў ён, кажучы пальцам на лужыну, што накрапала з гарынай квідытчнай вопрадкі. Яго абвіслыя шчокі трымцелі, а вочы панічна вылупіліся. — Паўсюль вэрхал і брыда! З мяне годзе! Хадзі за мной, Потэр!
Гары змрочна памахаў рукой Амаль Безгаловаму Ніку і пашкандымаў ўслед за Філчам ўніз па сходах, павялічваючы колькасць брудных слядоў.
Ніколі ранней Гары ня быў у кабінэце Філча, тым больш што гэтага месца імкнуліся пазбягаць ўсе навучэнцы. Цёмны, без вокан і крышку прапахлы смажанай рыбай пакой асвятляўся адной толькі алейнай лямпай, што звісала з нізкай столі. Уздоўж сцен стаялі драўляныя шафы поўныя скрынак, на кожную з якіх была налеплена шыльдачка дзе быў пазначан спіс вучняў, якіх калі-небудзь затрымліваў Філч і спіс іх парушэнняў. А ў Фрэда і Джорджа Візлі нават была ўласная скрынка. Па-за сталом наглядчыка на сцяне вісела колькі добра змазаных і адпаліраваных кайданоў. Усі вучні ведалі, што Філч рэгулярна ўмольвае Дамблдора, каб той дазволіў яму прыкоўваць вінаватых вучняў да столі за шчыкаладкі.
З гаршка, што стаяў на яго стале наглядчык выхапіў пяро і пачаў капацца ў паперах на стале ў пошуках чыстага кавалка пергаменту.
— Брыдота, — люта прамармытаў наглядчык, — агромістыя палаючыя драконавы соплі... жабіны мазгі... пацучыныя кішкі... з мяне годзе... пакараць у НАВУКУ іншым... дзе ж бланкі... а вось...
Ён выцягнуў са скрыні свайго стала скрутак пергаменту, разгарнуў і абмакнуў пяро ў чарніліцу.
— Імя: Гары Потэр, Злачынства...
— Я ўсяго толькі троху запэцкаў падлогу!— прамовіў Гары.
— Гэта табе “Троху запэцкаў”, хлопча, а мне дадатковая гадзіна прыбірання!— закрычаў Філч, на успухлым носе якога з’явілася і непрыемна задрыжала кропля. Злачынства: Апаганьванне замка... Прапануемае пакаранне...
Наглядчык выцер нос і гідка прыжмурачыся зірнуў на Гары, які сцішыўшы дыханне чакаў, што ж той выдумае яму ў якасці пакарання.