Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » На лініі перасячэння
На лініі перасячэння - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На лініі перасячэння

Электронная книга - «На лініі перасячэння». Краткое содержание книги:

Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стылі, і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, І. Чыгрынава, І. Пташнікава. Кніга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48
Перейти на страницу:

У дылогіі І. Чыгрынава форма і змест непадзельныя, пранізваюцца адно другім на ўсіх узроўнях. Дыялектычна-сінтэтычную прыроду мае і кампазіцыя раманаў.

Уменне будаваць кампазіцыю, бадай што, вышэйшая культура ў напісанні твора, тая культура, якой не заўсёды хапала беларускай літаратуры на першых этапах яе развіцця і якая набыта ў творчасці сучасных беларускіх празаікаў. Кампазіцыя — гэта логіка развіцця мастацкай ідэі ўнутры мастацкага твора. Прынцыпы адносін частак у творы непазбежна «электрызуюць» глыбінныя яго пласты.

Фактычным і сэнсавым цэнтрам рамана «Плач перапёлкі» з'яўляюцца два раздзелы: радзіны ў Сахвеі і сустрэча Чубара з палкавым камісарам. Яны ідуць адзін за адным. І гэта не выпадкова. У іх тояцца галоўныя, важнейшыя аўтарскія думкі. Сустрэча з камандзірам прадвызначыла лёс Чубара. У другім рамане такім жа па значнасці момантам з'яўляецца сход у нямецкай камендатуры, дзе Зазыба ўпершыню па-сапраўднаму сутыкнуўся з «новым парадкам». Сцэна радзін у Сахвеі пераклікаецца са сцэнамі паходу жанчын з Верамеек у Яшніцу ў лагер ваеннапалонных. А. Бачароў піша: «Сцэны ў парадзіхі Сахвеі з'яўляюцца нібы квінтэсенцыяй усяго ідэйнага настрою рамана, усяго зместу, выражанага ў лёсе людзей, у дыялогах, дзеяннях: ідзе, не канчаецца жыццё, нараджаюцца дзеці, спрачаюцца, смуткуюць, танцуюць людзі, а над усім гэтым — надрыўны голас салдаткі Дуні, які напамінае аб грознай бядзе».

У сцэне бабін сапраўды будзённыя рэчы, размовы пераважаюць, ды і танцы ёсць, але. ўсё тут трымаецца на тужлівым настроі, прасякнута трывожнай, навальнічнай атмасферай.

Пасля раздзелу пра бабіны дзеянне ў першым рамане ідзе па нарастаючай. Здаецца, героі развіталіся з ілюзіямі, яны становяцца ўсё больш упэўненымі ў сабе. Пераломнымі ў іх псіхічным жыцці момантамі можна лічыць: у Чубара — сустрэчу з шыраеўскімі мужыкамі і жанчынай — старшынёй калгаса, у Зазыбы — размову з краўцом Шарэйкам. У наступных раздзелах, ужо адчуваючы сваю адказнасць за ўсё, што адбываецца навокал, героі прымаюць важныя пытанні: Чубар выносіць прысуд ваенурачу, Зазыба вырашае пытанне аб жніве.

Раздзел аб жніве ў Верамейках пераклікаецца з эпізодам сустрэчы Чубара з жанчынай — старшынёй калгаса. Тут адбываецца цікавая, паказальная для агульнага сэнсу рамана, размова. Старшыні вельмі цяжка весяліць іншых жанчын, калі самой плакаць хочацца, і недзе паміж жартамі яна сур'ёзна прапаноўвае Чубару станавіцца ў іх старшынёй. «Чубар зноў паспрабаваў адбіцца жартам — маўляў, навошта яму другі калгас, калі ён ужо ўцёк ад аднаго? Тады жанчына павяла вачамі вакол, сказала:

— Ужо другі дзень жнём... калгасам...

Чубар спытаў:

— А немцы?

— Яны ў нас яшчэ пакуль праездам усё.

Чубар зноў спытаў:

— А як нажняце, а яны возьмуць ды забяруць зерне ад вас?

— Ім жа не забароніш! Раз прыйшлі, значыць...

— Тады навошта наогул жаць?

Але жанчына на гэта не адказала, ажно з дакорам паглядзела на Чубара...»

У гэтай невялікай сцэне — і ўся атмасфера таго часу, і нібы працяг спрэчкі Зазыбы з Чубарам, і псіхалагічнае тлумачэнне ўчынку Чубара ў другім рамане — знішчэнне жыта. На такіх вось пераклічках, перакрыжаваннях, сэнсавых пераходах трымаецца кампазіцыя абодвух раманаў, што надзвычай узмацняе іх ідэйную ёмістасць.

У другім рамане ўсё як быццам набывае большую пэўнасць, але ў той жа час нібы і вяртаецца «на кругі свая» разам з вяртаннем Чубара ў вёску. З устанаўленнем «новага парадку» не здымаюцца праблемы, што стаялі перад героямі, наадварот, яны набываюць яшчэ большую важкасць і да іх прыбаўляюцца новыя. Цяпер на парадку дня — арганізацыя барацьбы з акупантамі. Героі псіхалагічна падрыхтаваны да барацьбы ўсім ходам папярэдніх падзей, якія вымагалі ломкі многіх паняццяў, уяўленняў, інерцыі прывычнага быцця. З шэрагу псіхалагічных эвалюцый (Зазыбы, Чубара, Масея, жанчын, што адправіліся на пошукі мужоў і нечакана па-страшнаму сутыкнуліся з немцамі, нарэшце, усіх верамейкаўцаў) складваецца вобраз народа, гатовага на барацьбу, і — што асабліва важна — адкрываецца логіка развіцця народнай свядомасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Лёс вайны вырашаўся ў душах людзей, перамога стала магчымай дзякуючы духоўнаму багаццю савецкага чалавека, што раскрылася ў ім у час цяжкіх выпрабаванняў, калі кожны ўсвядоміў, адчуў знітаванасць сваю з роднай зямлёй, з жыццём усяго народа, сваю адказнасць за лёс Радзімы.

Ідэя трываласці жыцця, глыбінных, карэнных яго асноў, што правяраюцца вайной, праходзіць праз усе пласты мастацкай структуры твораў — і ў адлюстраванні будзённых, прывычных сітуацый, учынкаў герояў, і ў імкненні людзей да яднання, да ўдзелу ў грамадскай справе, і ў псіхалагічных абрысах персанажаў, у самой іх мове.

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)