Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » На лініі перасячэння
На лініі перасячэння - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На лініі перасячэння

Электронная книга - «На лініі перасячэння». Краткое содержание книги:

Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стылі, і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, І. Чыгрынава, І. Пташнікава. Кніга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры.
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 48
Перейти на страницу:

І. Чыгрынаў у апавяданнях даволі стрымана апісваў прыроду, без асаблівай зацікаўленасці. Відаць, філасофскае асэнсаванне прыроды, усяго жывога, як і зварот да эпічных форм у творчасці, прыходзіць да чалавека з узростам. У раманах прырода ўжо выступае ў некалькіх функцыях. Па-першае, як неабходнае і характэрнае акружэнне герояў. Падарожжа Чубара гэтак жа цяжка ўявіць без пейзажнага фону, як і без сустрэч з людзьмі. Дакладны і нават скрупулёзны Чыгрынаў ва ўсім: ён падрабязна расказвае гісторыю вёскі Верамейкі, апісвае рэльеф, флору тых мясцін, дзе дзейнічаюць яго героі. Праўда, скрупулёзнасць Чыгрынава зусім іншая, чым у І. Пташнікава: у Чыгрынава менш мікрааналізу, больш унутранага адзінства, мастацкія вобразы мацней цэментуюць агульны малюнак пейзажу, а рытм фразы нясе эпічную, апавядальную інтанацыю.

Усё ў раманах І. Чыгрынава паступова напаўняецца, дыхае вайной, падобна таму, як у «Лонве» І. Пташнікава яшчэ тлее пасля вайны зямля. Але ў Пташнікава сімволіка праходзіць глыбока праз чалавечую душу, у Чыгрынава яна шырокая, больш, калі можна так сказаць, сацыяльная, ідэя лепш прасвечвае скрозь маляўнічую абалонку вобраза. Плач перапёлкі прымушае Зазыбу задумацца аб горы народным, і Чубару раптам становіцца цікава сачыць, як ніжэйшыя істоты — мурашкі — будуць мінаць перашкоду на іх дарозе. Праўда, Чубар — не Зазыба з яго тонкай, нават паэтычнай душой, і таму, як трохі з іроніяй піша аўтар, «ён быў далёкі ад таго, каб рабіць, як здараецца, нейкія аналогіі паміж мурашкамі і людзьмі, для гэтага нават у такі час патрэбна быць сама меней філосафам...». Але нешта зварухнулася ў душы Чубара за час вандравання. І ўжо ў той жа дзень, пасля забойства ваенурача, лежачы ў бярэзніку, Чубар зноў з цікавасцю пачынае назіраць за жывымі істотамі, «жыццё якіх, можа, не менш загадкавае і поўнае нягод ад людскога. Але цяпер гэтае міжвольнае параўнанне ў ягонай галаве набыло амаль закончаную асэнсаванасць, асабліва пасля таго, калі ўбачыў, як па камлі бярозы поўз угару рагаты вусень, які нават не здагадваўся, што з макаўкі за ім сачыў лесавы жаваранак...». І забіты воўк нечым, «можа, сваёй прыгожай сівізной», нагадаў Чубару ваенурача.

Усё гэта не магло не адбіцца на яго настроі, на стане яго душы, не магло не ўскалыхнуць усе яго пачуцці. Ужо ўбачыўшы знаёмы курган перад Верамейкамі, ён адчуў, быццам «вынырнуў на паверхню вады, тоўшчу якой, лічы да самага дна, давялося прабіваць без жывога паветра ў распёртых грудзях». Знаёмыя краявіды, відаць, упершыню па-сапраўднаму ўсхвалявалі яго.

Ў канцы другой кнігі — «Апраўданне крыві» — зноў паўстае вобраз вёскі Верамейкі, ужо не ў канкрэтным, а ў больш абагуленым, філасофскім плане — перад вачыма Масея, сына Зазыбы. «...Увагай цалкам завалодаў выгляд роднай вёскі. Раней яму чамусьці і ў галоў не прыходзіла, што Верамейкі падобны знешне на сагнуты лук, дзе цецівой была сцяна лесу за возерам, стралой — кароткая вуліца, якая завецца Падлюкамі, а пруткай дугой — сама вёска, якая агінала возера. Адкрыўшы для сябе гэта, Масей нават здзівіўся, што нечакана магло прыйсці такое дакладнае параўнанне. Цеціва гэтага своеасаблівага лука даўно была туга напята, адно залішне блізка сціскала ў абодвух канцах дугу, а страла ўсё не вылятала. Не вылятала, можа, таму, што не мела пакуль перад сабой пэўнай мэты. Уражаны сваім адкрыццём, Масей яшчэ нейкі час не думаў, што яна з аднолькавым поспехам здольна працяць і яго...»

Няхай у Чубара не такое глыбокае пачуццё выклікала яго малая Радзіма, як у інтэлігента, паэта Масея, ды і не перажыў усё ж Чубар таго, што перажыў Масей, аднак і ён доўга стаяў перад Верамейкамі, шчаслівы і радасны, што вярнуўся.

Чубар выходзіць да Верамеек разам з лосем і маленькім ласянятам. Лось таксама мае сваю гісторыю, сваю ролю ў рамане. Гэта быў першы лось, што бег ад вайны з Бярэзінскай пушчы. Па дарозе ён сустрэў ласіху з ласянём, якія таксама беглі ад людзей з іх грымотным агнём. І калі ласіху забілі немцы, лось прывёў ласяня на Бесядзь. Некаторыя крытыкі адзначалі, што гісторыя лася — чужародная ў рамане. Але, відаць, лася неабходна разглядаць у агульнай сістэме вобразаў прыроды. Забойства яго татарынам Рахімам было апошняй кропляй для Чубара: так высока падняўся ён духоўна за час свайго падарожжа — ад простай зацікаўленасці жыццём жывых істот да амаль фізічнай болі, калі на яго вачах забівалі прыгожага і магутнага звера. Тут не толькі шкадаванне, а наяўнасць нейкай высокай эстэтычнай якасці, якая была б не да месца ў Чубара на пачатку рамана.

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)