Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » На лініі перасячэння
На лініі перасячэння - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На лініі перасячэння

Электронная книга - «На лініі перасячэння». Краткое содержание книги:

Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стылі, і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, І. Чыгрынава, І. Пташнікава. Кніга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 48
Перейти на страницу:

Своеасаблівасць асобы Чубара, яго катэгарычнасць і прамадушша, патрабавальнасць да людзей і разгубленасць у новых абставінах, увесь комплекс тых рысаў характару, якія прымусілі яго пакінуць калгас і рушыць услед за арміяй, дапамагаюць пісьменніку даць не толькі дакладную карціну быту вёскі пачатку акупацыі і нараджэння партызанскага руху, але і перадаць духоўную атмасферу першага, самага цяжкага, перыяду вайны. А перадача атмасферы часу ва ўсёй яе праўдзівасці і канкрэтнасці становіцца адначасова і галоўнай стылёвай дамінантай раманаў.

У дылогіі адбылося ўзбагачэнне і жыццёвая напоўненасць паняцця героікі паўсядзённасці. Тут няма дыстанцыі паміж будзённым жыццём і выключнымі абставінамі, і ўсё ж многае змяняецца ў свядомасці герояў.

Блуканні Чубара, сустрэчы з рознымі людзьмі дапамагаюць яму адчуць важнасць і неабходнасць партызанскай барацьбы. Праўда, ідэя гэтая ўзнікла ў Чубара зноў жа не сама па сабе: яе «ўклаў» яму палкавы камісар, з групай якога сустрэўся Чубар у лесе. У ідэйным плане сустрэча Чубара і камісара такая ж важная для гэтага рамана, як, напрыклад, сустрэча Сінцова і Сярпіліна ў «Жывых і мёртвых» К. Сіманава.

Як ужо адзначалася, Чыгрынава цікавіць ранні этап партызанскага руху на Беларусі, безумоўна, надзвычай складаны этап. Чубар, які вельмі мала ўяўляе сабе, што такое партызанская барацьба, сустракае чалавека, што сам сябе характарызуе як «старога прыхільніка партызанскай тактыкі». Камісар ставіць шырокія сацыяльныя пытанні: «Гэта ж каб па-сапраўднаму падысці да справы, то патрэбна было і цэлую партызанскую навуку распрацоўваць. Але зыходзілі з таго, што ваяваць давядзецца на чужой тэрыторыі. Вайна ж паказала адваротнае — прынамсі, што ў планах неабходна прадугледжваць усе магчымасці. Партызанская вайна адрозніваецца ад ваенных дзеянняў рэгулярных часцей, свае законы мае. Але задача адна — біць ворага. Дарэчы, гэта яшчэ Дзяніс Давыдаў ведаў. І нападаў на ворага паўсюды, дзе толькі можна. А ў нас пакуль выходзіць іначай.

Чубару, які пакуль што не асабліва адчуваў вайну, не вельмі хацелася вяртацца ў Верамейкі. Але прапанова камісара вярнуцца гучала як загад, а Чубар прывык выконваць загады, ды і карта са знаёмымі назвамі (пакуль што карта!) усхвалявала яго, быццам юнака, што марыць пра падарожжы і прыгоды і можа гадзінамі праседжваць над ёю: «Чубар колькі часу сядзеў над картай: спярша проста так, у зацятай, пакрыўджанай маўклівасці. Пасля пачаў знаходзіць на ёй знаёмыя назвы, названыя дробным шрыфтам. І тады адбылося нечаканае — тапаграфічныя абазначэнні раптам нібы ажылі перад вачамі, і ён стаў з цікавасцю адшукваць патрэбныя дарогі, рачулкі, вёсачкі, усё больш захапляючыся гэтым. Карта нібы перанесла яго ў Забесяддзе, і ён амаль нанава пазнаваў там усё».

Сустрэча з камісарам з'явілася кампазіцыйным цэнтрам лініі Чубара ў раманах. Астатнія яго сустрэчы дапамагаюць перадаць быт і духоўную атмасферу той часткі тэрыторыі Беларусі, якая не была яшчэ занята ворагам трывала, хоць з немцамі сустракаліся ўжо амаль усе героі.

Адна з першых сустрэч Чубара — з чырвонаармейцамі, якія засталіся падарваць мост. Індывідуальнасці Шпакевіча і Халадзілава раскрываюцца шырэй, чым асоба палкавога камісара, хоць функцыя таго ў творы значная.

Праўда, калі ў адносінах да Халадзілава і некаторых іншых герояў аўтар толькі дэкларуе змяненне, эвалюцыю свядомасці, поглядаў, то ў адносінах да Чубара яму ўдаецца паказаць развіццё характару, унутраную эвалюцыю героя, змяненне яго псіхалагічнага вобліку. У гэтым — вялікая ўдача раманіста.

Спачатку Чубара цікавіць толькі асабісты лёс, ён мала думае пра іншае. Немцы палохаюць яго: «...выгляд варожых танкаў выклікаў у ім амаль жывёльны страх». Але пасля сустрэчы з мужнымі чырвонаармейцамі і асабліва з раненым камісарам адбываецца пералом у душы Чубара і, як піша аўтар, «у ім зноў жыў неспакой чалавека, якому рупіла немалаважная справа: ён хоць і не прымаў яшчэ тады, што мусіў падавацца ў Забесяддзе, як асэнсаваную і адзіна патрэбную ў ягоным становішчы рэч, але не паслухацца палкавога камісара ўжо не мог... Па-першае, палкавы камісар у дачыненні да яго старэйшы чалавек і па ўзросце, і па партыйным становішчы, а па-другое, у довадах палкавога камісара была абгрунтаваная пераканаўчасць — сапраўды, каму, калі не такім камуністам, як Чубар, найперш трэба было заставацца на месцы, каб наладжваць барацьбу ў тыле варожых войск? Праўда, Чубар не падманьваў сябе: Зазыба меў рацыю, калі дакараў пры апошняй сустрэчы, што за час старшынства ён так і не сышоўся па-належнаму з верамейкаўцамі».

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)