Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » На лініі перасячэння
На лініі перасячэння - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На лініі перасячэння

Электронная книга - «На лініі перасячэння». Краткое содержание книги:

Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стылі, і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, І. Чыгрынава, І. Пташнікава. Кніга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 48
Перейти на страницу:

Ужо пры сустрэчы з шыраеўскімі мужыкамі Чубар называе сябе партызанам, і, назваўшыся так, ён адразу спакайнее, «бо ў гэты момант для яго, можа, адбылося самае важнае: ён ужо сам упарта называў сябе ў новай якасці, на якую пакуль не меў, як і яму здавалася, падстаў». Але Чубар такі чалавек, які не можа ўявіць сябе ў няпэўным становішчы, не можа быць «нікім».

Слова «партызан» было для тутэйшых мужыкоў не толькі нязвыклым, але і не вельмі зразумелым. Цікавае сведчанне для сённяшняга чытача, які ведае Беларусь як партызанскую рэспубліку. Але так ужо здарылася іменна ў гэтых мясцінах. Тым цяжэй будзе Чубару арганізоўваць партызанскі атрад, тым больш павінен самавыхоўвацца і ён сам.

Размова Чубара з шыраеўскімі мужыкамі наогул паказальная ў многіх адносінах. Тут і сялянская хітрасць, і разважлівасць, і насцярожанасць, і страх, і ў той жа час павага да савецкай улады. Але галоўнае, кожная фраза «дыхае» вайной, за кожным словам — няўпэўненасць, неспакой, імкненне зазірнуць у будучае, даведацца, што чакае іх. Адзін з калгаснікаў, стары, пытаецца ў Чубара:

«— Нашы яшчэ вярнуцца?

— А ты як думаеш?

Дзядок абвёў позіркам аднавяскоўцаў.

— Забраў жа вонь колькі...

— Што забраў, тое і аддасць,— сказаў важка Чубар і раптам злавіў сябе на думцы, што, гаворачы пра гэта, ён кожны раз нібыта набіраецца аднекуль сам выразнай пэўнасці».

Многа адкрыццяў павінен яшчэ зрабіць Чубар на сваім шляху. Бадзяючыся вось так па Забесяддзю, ён упершыню задумваецца над тым, хто ён і як жыў. Чубар рана застаўся сіратой, быў у дзіцячай працоўнай камуне, потым у наймах, вучыўся ў школе каморнікаў. Выхаваны савецкай уладай, Чубар быў адданы гэтай уладзе. Самую дакладную і вызначальную характарыстыку свайму герою дае сам аўтар (наогул у абмалёўцы Чубара больш прысутнічае аўтарскі голас): «У чалавеку заўсёды жыве ўдзячнасць да тых, хто рабіў калі дабро яму. Ад Чубара таксама людзі мелі падставу чакаць такой удзячнасці. Але ў ягонай душы яна трансфарміравалася з нейкага часу ў адно, і ён жыў з удзячнасцю да той рэвалюцыі, якая не дала яму прапасці ў брудзе лахманоў. Можа, не кожны раз ён добра ўсведамляў сабе тое, што рабіў, затое заўсёды, ці амаль заўсёды, ведаў, дзеля каго і дзеля чаго рабіў».

Пасля заканчэння калектывізацыі, у якой і ён прымаў удзел, Чубар працаваў на розных кіруючых пасадах, збольшага вучыўся. «Займаючыся цяпер супастаўленнем фактаў, дакладней, момантаў свайго жыцця, аналізам вызначальных альбо проста пабочных падзей, якія складалі гэтае жыццё, Чубар найбольшую цяжкасць меў адказаць на першае пытанне: хто ён?» Такое пытанне не магло прыйсці ў галаву Зазыбу нават у самым няпэўным становішчы: той добра ўсведамляў не толькі свой сацыяльны статус і месца ў жыцці, але і непарыўную, кроўную сувязь з народам. Чубар быў выхаваны пэўным часам, і, нягледзячы на многія недахопы характару і, відаць, адукацыі, у ім жыла цвёрдая і непахісная сумленнасць камуніста. Але ён не ведаў і не разумеў людзей. Павага да кожнага асобнага чалавека пачне з'яўляцца ў Чубара пасля сустрэч з людзьмі, з жывымі, і мёртвымі...

Не трацячы сваёй будзённай канкрэтнасці, падарожжа Чубара ўсё больш і больш набывае нейкі вышэйшы сэнс. Чубар спасцігае людзей і Радзіму, ён сустракаецца з прадстаўнікамі самых розных сацыяльных груп: сярод іх некалькі тыпаў сялян, адзін з высокіх камандных чыноў — палкавы камісар, чырвонаармейцы, спустошаны душэўна інтэлігент, жанчыны, кожная з якіх і ўсе разам увасабляюць шчырасць, душэўную высакароднасць, прастату, усе лепшыя якасці славянскай жанчыны, бабінавіцкі яўрэй Хоня Сыркін, што ледзь не кінуўся ў бежанцы; нарэшце, сустракае Чубар магілы, сваіх і чужых. Акрамя таго, бадай што, упершыню за ўсё жыццё, пачаў цікавіцца Чубар жыццём ніжэйшых істот, звяроў і птушак, якія сустракаліся яму па дарозе. Зазыба вельмі арганічна ўспрымаў такія рэчы, а зацікавіўся ў гэты час іншым: народнымі прыкметамі, царквой, іконай богамацеры, ён, «здаецца, першы раз за сталае жыццё свядома і з непадробнай цікавасцю ўзіраўся ў святыя рысы, нібыта хацеў разгадаць тайну тае неадольнае сілы, якая выклікала малітвы людзей».

Праз падрабязнасці вясковага побыту і падарожжа Чубара, праз павольную перадачу будзённага руху часу, праз дакладнае выпісванне розных дэталяў імкнецца аўтар да галоўнай сваёй мэты: паказаць, як, з якімі пакутамі і ваганнямі ў свядомасці, у барацьбе з аб'ектыўнымі цяжкасцямі фарміруюцца сапраўдныя народныя героі, верныя партыі, савецкай уладзе, патрыятычным, сацыялістычным ідэалам. А знешне нетаропкая, грунтоўная чыгрынаўская манера апавядання, як гэта ні парадаксальна, якраз і перадае праўдзіва і пераканаўча вялікае напружанне, што ўзрастае і ў душах людзей, і ў прыродзе навокал, якая таксама, здаецца, не можа прымірыцца з вайной.

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)