Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 174
Перейти на страницу:

– Добрыя навіны, – абвесьціў Арагорн. – Але ж адбіткі двухдзённай даўніны. I, падаецца, хобіты тут адышлі ад ракі.

– І што зробім? Гнацца за імі праз увесь Фангарн немагчыма. У нас прыпасаў зусім драбяза. Калі ў хуткім часе не дагонім, якая з нас будзе карысьць? Толькі сесьці побач і падсілкаваць нашай вернасьцю.

– Калі толькі тое й здолеем, ёй і падсілкуем, – сказаў Арагорн. – Рушма!

Сягнулі нарэшце адхону Дрэвабародай гары й напаткалі скальную сьцяну з грубымі прыступкамі, якія вялі да шырокай тэрасы наверсе. Пробліскі сонца прабіваліся праз імклівыя хмары, і лес выглядаў цяпер не такім шэрым і маркотным.

– Узьбярэмся й агледзімся! – прапанаваў эльф. – У мяне яшчэ дыханьне перахоплівае, хоць бы глыток сьвежага паветра.

Ускараскаліся. Арагорн – апошні, павольней за астатніх, бо ўважліва аглядаў прыступкі.

– Амаль упэўнены – хобіты тут былі, – сказаў ён. – Але ёсьць і іншыя пазнакі, надта незвычайныя, я не магу іх зразумець. Цікава, ці ўбачым мы з той тэрасы што-кольвечы, што высьветліць іх далейшы шлях?

Выпрастаўся й азірнуўся навокал, але нічога карыснага не прыкмеціў. Тэраса выходзіла на поўдзень і на ўсход, але далей відаць быў толькі ўсход. Там пашыхтаваліся кароны дрэваў, якія шэраг за шэрагам лесьвіцаю зьніжаліся ў напрамку роўнядзі.

– Далёкае ж кола мы далі, – вымавіў Ляголас. – Дабраліся б сюды ўсе разам, калі б пакінулі Вялікую раку на другі ці трэці дзень вандроўкі й скіраваліся б на захад. Мала хто прадбачыць, куды завядзе вандроўны шлях.

– Мы зусім не жадалі, каб ён прывёў нас у Фангарн, – прабурчэў гном.

– Адылі мы тут – і патрапілі як рыба ў сетку, – вымавіў Ляголас. – Зірніце!

– Куды? – перапытаў Гімлі.

– Вунь там, сярод дрэваў!

– Дзе? У мяне ня эльфавы вочы!

– Ш-шша, цішэй! Вунь, – Ляголас выцягнуў руку, – унізе, у лесе, там, дзе мы толькі стаялі. Гэта ён. Ці ня бачыце, крочыць паміж дрэваў?

– Бачу, бачу цяпер! – прашыпеў Гімлі. – Глянь, Арагорн! Ці я ж цябе не папярэджваў? Вунь той стары. Увесь у брудных шэрых анучах, таму я яго спачатку й не заўважыў.

I Арагорн таксама прыкмеціў пахіленую, з павольнымі рухамі постаць. Стары быў ужо недалёка – стомлена крочыў, апусьціўшы галаву, абапіраючыся на грубую кульбу, як жабрак. На вандроўнікаў ён і не глядзеў. У іншых краёх падарожнікі віталі б старога ветлым словам, але цяпер адно насьцярожана стаялі, адчуваючы: набліжаецца нешта дзівоснае – нейкая затоеная моц – ці пагроза.

Гімлі на ўсе вочы сачыў, як набліжаўся крок за крокам стары. А тады, не стрываўшы, выклікнуў:

– Хутчэй, Ляголас! Націнай лук! Кладзі стралу! Рыхтуйся! Гэта Саруман! Не дазваляй яму загаварыць, а то ён нас зачаруе! Страляй!

Ляголас сагнуў лук і нацягнуў струну – павольна, нібы нейкая іншая воля працівілася яму. Трымаў стралу ў руцэ, але так і не паклаў яе на струну. Арагорн жа стаяў моўчкі, насьцярожана назіраючы.

– Чаго ты чакаеш? Што з табой? – прашаптаў, хутчэй, прашыпеў Гімлі.

– Ляголас мае рацыю, – азваўся Арагорн. – Нельга забіваць старога зьнянацку, не аклікнуўшы, як бы ён ні палохаў нас ці якой бы ні падаваўся пагрозай. Назірайце й чакайце!

У гэты момант стары паскорыў крок і зь дзівоснай хуткасьцю рушыў да ўзножжа скальнай лесьвіцы. Тады зьнянацку зірнуў угору – вандроўнікі моўчкі глядзелі ўніз, на яго. Усё замерла.

Твару старога ня бачылі ў цені каптура, а зьверху навісаў капялюш з шырокім крысом, так што тырчэлі толькі самы кончык носа й сівая барада. Але ж Арагорну падалося, што ён заўважыў на імгненьне зыркі й пранізьлівы бляск вачэй пад густымі бровамі.

Нарэшце стары падаў голас.

– Добрая стрэча, сябры, – вымавіў мякка. – Насамрэч, добрая. Я жадаю перамовіць з вамі. Ці вы спусьціцеся, ці мне падняцца?

I, не чакаючы адказу, пачаў караскацца ўгару.

– Зараз! – загаласіў Гімлі. – Спыні яго, Ляголас!

– Ці я не сказаў, што жадаю перамовіць з вамі?! – сказаў стары. – Пакладзі лук, спадар эльф!

Страла й лук Ляголаса ўпалі, а рукі зьнясілена павісьлі.

– А ты, спадару гноме, калі ласка, руку прэч з трымальна сякеры! Гэткія довады ў гамонцы нам не патрэбныя!

Гімлі быў варухнуўся, а тады застыў, нібы камень, вырачыўшыся на тое, як скача па прыступках стары – спрытней за казу. Уся стома, падалося, пакінула яго. Калі крочыў на тэрасу, прабліснула ў апратцы ягонай белае – хутка, нават надта хутка, каб пераканацца, – нібы нейкае адзеньне за шэрымі рызманамі вылезла на імгненьне. Уздых зьдзіўленага Гімлі ў цішыні падаўся гучным шыпеньнем.

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)