Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 125
Перейти на страницу:

Дзяніс:

— Я шмат што бачыў, але каб зьбівалі жанчын і дзяцей, у гэта я паверыць ня мог. Мы чулі, як адна жанчына крычала, што цяжарная, а яны білі яшчэ мацней. Пасьля выхаду мяне агледзеў доктар, сказаў, што адбілі нырку або паламалі рэбры. Трэба ехаць у шпіталь.

На шчасьце, вярнулі ўсе дакумэнты, акрамя мабільнага і грошай. Тэлефон, сказалі, перададуць у Менск, дзе будуць „вывучаць“. Прымушалі сказаць, што ўзяў удзел у несанкцыянаванай акцыі, але сказаў усё, як было.

Іна:

— У Сьледчым камітэце 17 жніўня мы прабылі амаль шэсьць гадзінаў, а скаргу можна падаць толькі цягам пяці дзён пасьля вызваленьня. Са скаргамі ў Сьледчы камітэт стаяць натоўпы.

„А потым мяне падстрэлілі“

Кіра, 31 год, журналістка:

— Гэта было першае галасаваньне ў маім жыцьці: раней я не цікавілася палітыкай. Толькі мяне ў сьпісах для галасаваньня не знайшлося. Старшыня камісіі мітусьліва пераконвала, што ў гэтым няма ніякай праблемы, запісала мае зьвесткі на сурвэтку, сунула яе ў кішэню і выдала чысты бюлетэнь. На гэтым этапе я канчаткова пераканалася, што галасаваньне — толькі фармальнасьць.

Помню, дадому я вярталася з апушчанай галавой і напявала зь м’юзыклу „Чыкага“, дзе сантэхнік называў сябе цэляфанавай празрыстай істотай, якая нічога не вырашае, і ад якой усе адмахваюцца, як ад сьмецьця. Думаю, падобную „цэляфанавасьць“ на выбарах адчулі многія, бо пад вечар 9 жніўня Менск абурана гудзеў. Магчыма, калі б у краіне не адключылі інтэрнэт, я б засталася дома і сачыла за падзеямі ў YouTube. Але сядзець у чатырох сьценах было немагчыма, і я выправілася ў цэнтар гораду.

Праяжджаць міма школ было вусьцішна: восем вечара, зьмярканьне, сотні людзей стаяць каля дзьвярэй будынка і за тэрыторыяй, моўчкі чакаючы вынікаў выбараў на ўчастку. У цэнтры аказалася ня лепей: рэкордныя заторы на дарогах, сыгналы кляксонаў, голас Цоя з кожнай другой машыны, тысячы пешаходаў у белых футболках на тратуарах. З натоўпу стала далятаць інфармацыя, што сілавікі перакрылі цэнтар па пэрымэтры і заблякавалі людзей у тэрытарыяльных квадратах такім чынам, каб усе ахвотныя не маглі сабрацца каля стэлы. З боку стэлы бліскалі ўспышкі.

Я апынулася ў групе заблякаваных у раёне Нямігі. Ніякага мітынгу там не было. Тысячы людзей разгублена блукалі па вуліцах без магчымасьці даехаць дадому, аўтамабілісты падтрымлівалі пешаходаў, нейкі пэнсіянэр на ровары гістэрыў, што нас усіх зараз заб’юць, а астатнія напружана чакалі.

І мы дачакаліся. На дарозе зьявілася калёна аўтазакаў, вайсковай і міліцэйскай тэхнікі, зь іхнага боку ўзрываліся пэтарды і ішоў дым. У той вечар я ўпершыню ўбачыла столькі ўзброеных людзей: калёна амону грукала шчытамі перад тварамі грамадзян на аўтобусным прыпынку, за імі стаяла ўзброенае падмацаваньне ў шаломах, зь пярцовымі балёнчыкамі, дубінкамі і зброяй. Супраць каго? Супраць людзей у шортах, якія нават на мірны пратэст ішлі выключна на зялёны сыгнал сьвятлафораў?

Неўзабаве калёна сілавікоў пачала выцясьняць людзей у бок праспэкту Незалежнасьці. Я падумала, што зараз нас сьціснуць у кольца і расстраляюць, але ў той раз абышлося. Апынуўшыся на праспэкце, людзі спрабавалі размаўляць зь сілавікамі, але дыялёгу ня выйшла: тыя адмоўчваліся або пагражалі. Жыхары дамоў размахвалі бел-чырвона-белымі сьцягамі з вокнаў і падказвалі мінакам, у якім баку „пакуюць“ у аўтазак. Кожныя пяць хвілін гучалі сырэны „хуткай дапамогі“ і крыкі затрыманых.

Дадому трапіць было немагчыма, а заставацца на вуліцы небясьпечна, таму рэшту ночы пасьля выбараў давялося правесьці на вакзале ў пачакальні. Дарэчы, раніцай дарогу дадому мне перакрылі два супрацоўнікі амону ў балаклавах. Адзін зь іх схапіў за руку са словамі: „Што гэта ў нас за белы бранзалет такі… Мітынгуем?“ — „Гэта гумка для валасоў, яна сьветла-ружовая“.

Гэта быў самы небясьпечны момант за ўсю ноч, але пазьней я зьдзіўлялася, што мяне адпусьцілі.

10 жніўня. Інтэрнэту дагэтуль няма. Увечары нават да майго спальнага раёну дайшлі сыгналы машын, а пад вокнамі суседзі абураліся, што галасавалі ўсім домам, а ў журнале рэгістрацыі на ўчастку ад нас усяго 4 чалавекі…

Ня маючы ніякай інфармацыі, проста на покліч сэрца я рушыла ў цэнтар гораду. Але на вуліцы Прытыцкага рух транспарту спыніўся, кіроўца стаў выпускаць пасажыраў з тралейбуса, а крыклівая бабка абуралася ў натоўп: „Ну і як мне цяпер дайсьці дадому?! Ідыёты, ходзяць яны тут, рожкі паказваюць! Дрэнна вам жывецца? Вунь палова моладзі на машынах езьдзіць… Сталіна на вас няма, у склепах не жылі, ня ведаеце, як гэта: дзень на заводзе адпахаць, а потым паўтары гадзіны ў чарзе па тую сінюю курыцу стаяць. А вам усё перамен! Цьфу!“

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)