Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 229
Перейти на страницу:

Пасьля той выпадак нейкім чынам паслужыў мне, калі я пісаў «Адну ноч». Хаця там іншы фон ды інакшы час, але грамадзтва, а найперш нашая рэдактура не былі гатовыя прыняць падобныя тэмы, ад якіх патыхала непрымальным для іх пацыфізмам. Тагачасны рэдактар «Полымя» Максім Танк адмовіў аўтару ў публікацыі таго апавяданьня з прычыны «невыразнасьці», як ён напісаў, ідэі. Думаецца, ідэя была выразная, як надта выразнымі былі і партыйныя ўстаноўкі ў адносінах да яе.

Во ўжо гэтыя партыйна-кадэбоўскія адносіны!

Баі на той час павальнелі, немцы ня дужа абараняліся, але і мы надта ня лезьлі. Пяхота шмыгала па дамоўках, па падворках. Патрэбны былі трафеі. У гэтую пару прыйшоў зьверху дазвол пасылаць на радзіму пасылкі. Таму і шарылі ў пакінутых пад агнём дамоўках, расчынялі шафы, хапалі якую апратку, абутак. А заадно і харч. Хаця наконт харчу ў Аўстрыі было куды бядней, ня тое што ў Венгрыі, — самі аўстрыякі харчаваліся па картках. Дысцыпліна ў войску расхлябалася, часьцяком салдаты кудысь зьнікалі па ўласных справах. Пілі, аднак, ня менш, як заўжды. П’янаваты камандзір трэцяй батарэі капітан Кохан уначы вяртаўся на свой НП з суседняй батарэі, і ягоны вартавы застрэліў яго. За які месяц да канца вайны. Пахавалі ва Ўсходняй Аўстрыі.

Аднойчы дайшлі мы да нейкага невялічкага паселішча і сталі. Ноч мінулася спакойна, спакойны быў ранак. Гарадок заняла пяхота, мы — за ёй. А блізенька за раўком — манастыр. Я троху падрамаў ноччу, а на золку прачнуўся і пайшоў праз браму ў манастырскія будынкі — цікава было паглядзець, у нас жа манастыроў даўно не было. Манастыр быў пакінуты, па ягоных калідорах ужо блукалі салдаты. Усюды валяліся богаслужбовыя кнігі, нейкае майно…

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)