Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 379
Перейти на страницу:

– Чаму ж не? Звані...

Ева набрала чатыры пяцёркі і двойку. Яна не збіралася прасіць нейкай дапамогі, парады, проста сама не ведала, чаму намерылася пазваніць яму. Проста захацелася праверыць, ці на месцы Адам... Пачуліся доўгія гудкі – Мяжэвіч не адгукваўся.

“Можа, што здарылася з ім, калі такі доўгі час няма на месцы? А мо з‘ехаў у якую доўгую камандзіроўку... А мо захварэў, ды адлежваецца дзе дома, прымаючы лекі... А мо і зусім перамяніў месца працы – маглі ж яго перавесці ў іншы раён, ці забраць у вобласць на павышэнне...”

Яна паклала слухаўку, задумліва глядзела на тэлефон.

Толькі цяпер да яе, з узмоцненай сілай, падступілася горычнае шкадаванне, што не асмелілася тады, пад канец года, завітаць да яго на працу. Тады б і даведалася, што з ім, і чаго не на працы... Тады, можа, і жыццё яе пайшло б па іншым кірунку, мо і не напаткала б яе такое гора...

– Не адказваюць? – пацікавілася дакторка.

– Маўчаць...

– Калі цябе, Ева, выпісаць – заўтра, паслязаўтра?

– А якая ўжо розніца? Хоць сёння...

– Не, сёння яшчэ рана. А заўтра – пабачым...

... Праз чатыры дні Еву Прынцову выпісалі з бальніцы.

Не ведала яна, што з акна бальніцы, з другога паверха, глядзеў у яе бок хворы з дванаццатай палаты – пазнаваў і не пазнаваў, праводзячы яе позіркам, разважаў:

“Прынцэса? Не, здаецца, не яна. Чаго ж ёй тут быць? Не, не яна... У Прынцэсы гордая асанка, а гэтая дзяўчына нейкая прыгнутая, згорбленая, і нашмат старэйшая...”

Каля акна, апіраючыся на мыліцы, стаяў пракурор раёна Адам Мяжэвіч...

Стрыечны брат Маргарыты, Віктар, працаваў следчым у міліцыі. Маргарыта папрасіла яго, каб ён дапамог пакараць крыўдзіцеляў Евы.

Ён і сустрэў яе аднойчы пры выхадзе з вучэбнага корпуса, папрасіў спыніцца і адысці з ім ўбок. Прыйшоў без формы, каб не кідацца ў вочы.

На яго здзіўлена паглядзела Ева, не разумела, чым абавязана невядомаму чалавеку.

– Даруйце, што запыніў вас, – вінаваціўся Віктар Кавалюк, хлопец гадоў за трыццаць, ён таксама зніякавеў, як і іншыя, зірнуўшы ёй у вочы, адчуў, як апякла прыемна яе прыгажосць, – выдзеліце мне хвілінку...

– Хоць тры, – усміхнулася дзяўчына, – хоць пяць...

Яны адышлі ўбок, саступілі з дарогі.

– Я з міліцыі, – не адрываў ад яе позірку міліцыянт, і тут жа пастараўся супакоіць яе: – Вы толькі нічога кепскага не думайце... То я сам праявіў ініцыятыву пабачыцца з вамі... Я даведаўся, што сталася з вамі... Ці не хацелі б вы пакараць падонкаў? Адправіць за краты...

Яна спачатку нахмурылася, прыкусіла верхнюю пульхную губу, пранізліва, і нават з нейкім унутраным злом, зірканула на яго, а пасля нечакана разрагаталася:

– Са мной нічога не сталася! Вам наплялі! Глупства нейкае. Не верыце? Дык у бальніцы, дзе я ляжала, пацвердзяць тое... У мяне запаленне было... Выдумаюць жа...

Следчы быў прысаромлены. Не разумеў, чаму так адказала Прынцова.

– Пытанні да мяне яшчэ ёсць? Няма пытанняў. Тады, выбачайце, мне няма калі...

Усміхнулася бесклапотнай усмешкай і, горда ўзняўшы галаву, пайшла па шэрым снезе. Не ведаў следчы раённага аддзела міліцыі, не здагадваўся нават, што за тую ганьбу, якую ўчынілі над ёю гвалтаўнікі, за тое, што яна за адну ноч прайшла праз тое пекла, выпэцкалася ў бруд і абразу, –ганарліўка сама рашыла і пакараць, і адпомсціць...

Прынцэса зрабілася ранейшай, яшчэ больш весялейшай, – у вачах калючыя, як і да гэтага, агеньчыкі, і ружовыя шчокі сведчылі аб маладой сіле, аб бесклапотнасці і весялосці. І калі б хто ведаў пра тую трагічную ноч, то ніколі не паверыў бы ў тое, што яна выкінула крыўду з галавы, што не надала вялікага значэння таму здарэнню, – як усё роўна не з ёю адбылася душэўная трагедыя і траўма...

Ды толькі ніхто ў свеце не ведаў, не здагадваўся, што тварылася ў душы Прынцэсы.

Сяргей напачатку баяўся і падыходзіць да Евы, думаў, што дзяўчына кінецца на яго, і ўжо не кіпцюрамі ўвап‘ецца ў твар, а і вочы павымае яму... За такое не даруюць. А яшчэ горш, калі настрачыла заяву ў міліцыю, што з-за яго здарылася ўсё...

Назаўтра, прачнуўшыся, зразумеўшы ўсё, што адбылося, хапіўся за галаву: “Што нарабіў? Што ўтварыў? Навошта? Яна ж магла быць маёй жонкай, а я...”

Ён не чуў, як яна пайшла. Убачыў, што ўвесь ложак у крыві, жахнуўся: “Няма мне даравання... Я ж – забойца!..” Прачнуўшыся раніцай, не глядзелі адзін аднаму ў вочы. А каб прыглушыць трывогу, выпілі па шклянцы гарэлкі – і разбегліся.

Яго спальвала віна, і ён намерыўся сам ісці ў міліцыю, прызнацца ва ўсім. Але тады прыйшлося б называць прозвішчы і астатніх. А гэта ўжо... Каб жа адзін, то і адказваў бы за сябе, а так... Перажываў, шкадаваў, што так адбылося: “Я ж зверам аказаўся, а не чалавекам... Ды яшчэ на здзек аддаў яе іншым...”

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)