Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 379
Перейти на страницу:

Найшла на яго нейкая памарака, абвалакла яго, і сам сябе ненавідзеў за такі ўчынак, злачынны ўчынак...

Не ведаў, як выкупіць сваю віну, як і не ведаў, ці ўвогуле можна адкупіцца ці замаліць такі грэх…

”Гэта, мусіць, ад бацькі, – думаў ён, – у турме ж сядзеў за гвалтаванне... І маці разышлася з ім, даведаўшыся, што ён не кідаў такі гнюсны занятак – вечарам выходзіў за горад, і ў цемры цікаваў дзяўчат... Біў па галаве, адцягваў у кусты, а потым, беспрытомную, гвалціў... Ды адна з іх аказалася самбісткай – скруціла гвалтаўніка ў бараноў рог, міліцыі здала, наручнікі на яго перад гэтым надзеўшы... Няўжо і я па бацькавай дарозе пайду?! Не дай Бог...”

Але на танцавальным вечары, куды Сяргей не асмельваўся заходзіць, Прынцэса сама падышла да яго. За руку ўзяла, заўсміхалася ветла, пяшчотна паглядзела яму ў вочы:

– Чаго ж ты пазбягаеш мяне, Сержык? Мо перастала падабацца табе, мо прыгажэйшую за мяне пакахаў, га? Прызнавайся!..

У хлопца акругліліся вочы.

Чаго-чаго, ды толькі не такога чакаў ён пачуць ад яе. І слова не мог вымавіць ад нечаканасці, што яна сама падышла да яго, ды падышла не з папрокам і крыўдай, а з вясёлым настроем, паказваючы, што нічога страшнага і не адбылося... Сэрца соладка тарганулася, цеплыня па ўсім целе разлілася, пачырванеў, не ведаў, што і адказаць у такім выпадку...

– Ды не... я, разумееш... Сам хацеў даўно падысці да цябе, папрасіць прабачэння за... Няма мне даравання. Я – самы апошні асталоп і боўдзіла... я... ну, сам, не ведаю, ёшкін кот, як усё адбылося... Я ніколі не піў гарэлкі, а тут як адурэў. Я... я ажанюся з табой, Прынцэса! Стань маёй жонкай! Жыць будзем у бабулінай хаце... Яна на мяне хату адпісала.

Ева, задраўшы галаву, голасна разрагаталася. Многія павярнуліся ў іх бок, не зразумеўшы, чым выкліканы такі смех.

– Ого, як ты заспяваў, мой Сержык! Ды выкінь ты ўсё з галавы! З кім не бывае. Сама вінавата, што так атрымалася... Я ж не ведала, што вы дурману ў каньяк падмяшалі...

– То не я, то Зайцаў, я сам бачыў...

– Ды няважна тое. Я і сама аддалася б табе ў той вечар, але хацела зрабіць тое прыгожа, пад музыку... Каб радасць у маёй душы пасялілася, каб песня ў душы звінела...

Ён зноў утаропіўся ў яе – жартуе? Здзекваецца? Ці праўду гаворыць? Не разумеў Сяргей яе паводзін, яе настрою.

– Здзіўляешся з мяне? А я і сама з сябе здзіўляюся. Ды выкінь усё з галавы. Даўно трэба было так са мною, а то корчыла з сябе недатыкальніцу. А то ж нават і крыўдна – усе дзяўчаты з хлопцамі па ложках, весела, аж гай шуміць, так мілуюцца, а я, як белая варона, заімшэлая і несучасная... Так што дзякуй табе, Сярожка, што адкаркаваў бутэльку шампанскага...

Здзіўленне яго ніяк не праходзіла. Агарошаны ад пачутага, ён прытуліў яе пяшчотна да сябе, прыціснуў моцна, адчуваючы напятасць яе маладых грудзей, удакладніў радасна:

– Ты напраўду так думаеш, Еўка? Не хлусіш? Я ж ужо рыхтаваўся за краты адправіцца...

– Яшчэ паспееш туды, – жартавала-пацяшалася з яго Прынцэса, – туды – ніколі не позна... Тут уволю нагуляйся, пацешся з асалодай жыццём... І я разам з табою...

– Ну ты і класная дзяўчына! – радасна ўсклікнуў хлопец, тулячы яшчэ мацней да сябе, пацалаваў за вухам пахкія косы. – Ты і праўда так думаеш?

– А чаму няпраўда, мой любы? – яна ўжо цішэй прамовіла словы, як патаемнае жаданне адкрыла яму. – Цяпер і я хачу адчуць слодыч яднання з хлопцам... І прама сёння хачу аддацца табе. Жаданне ў мяне нясцерпнае такое... Як ты – згодзен?

Пільна паглядзела яму ў вочы. Пранізвала яго позіркам, стараючыся нарадзіць у ім жаданне авалодаць ёю, зняволіць яе сэрца і душу.

Сяргей акругліў вочы, часта задыхаў, наліваючыся свербам шалу.

– Я заўсёды хачу цябе.. Ты мне снілася начамі... І раней, і цяпер... Хачу, хачу, хачу...

У той вечар яны праводзіліся. Прынцэса выпраменьвала адно пяшчоту, абяцаючы незвычайную начную асалоду, і шэпт яе ліўся на хлопца знекуль з вышыні, з нябёсаў. І ён сапраўды ўзляцеў на сёмае неба ад шчасця, – і ўсё ніяк не мог паверыць, што самае страшнае, што магло адбыцца ў яго жыцці, адступіла... Ён цяпер зможа скончыць медвучылішча, і яго не выключаць ні з камсамола, ні з вучылішча...

Сяргей адчуў сябе шчаслівым і вольным чалавекам.

– Пойдзем да мяне? – удакладніў ён.

– Да цябе... На той ложак, дзе я страціла дзявочасць. Сам казаў, што можаш ажаніцца на мне. Ты ў мяне першы... Значыць, я твая жонка, так?

– Так, жонка, Прынцэса! Я шчаслівы чалавек сёння!

Бабуля спала ў сваім закутку, і яны нячутна прашмыгнулі ў пакойчык, дзе жыў Сяргей.

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)