Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 139
Перейти на страницу:

Гэлю на парозе сустрэла маці.

— А дзіцятка маё, намерзлася ж нябось і нагаравалася.— Яна мітусілася па хаце і хітранька ўсміхалася. Гэля пачула, што ў каморы нехта ёсць, насцярожана прыслухалася.— Каб ведала, каго нам бог паслаў, пешкі прыбегла б з таго млына.

У дзвярах паказаўся мужчына ў белай сподняй кашулі і ў галёшах на босую нагу. Ён зарагатаў:

— Не пазнала, не пазнала! — і кінуўся да Гэлі.

— Казік! — абняла яна брата. Маці, шчасліва ўсміхаючыся, глядзела на іх.

— Я ж казала, што нейкая навіна будзе. Гэта ж з пятніцы на сыботу сон мне сніўся, бытта іду ў хату, а яна адамкнёная і дзверы насцеж. Зладзеі, думаю сабе. Крыкнуць хачу, а голас адняло, губы, як змерзліся, і не варушацца. Увайшла, аж бачу — лётае па хаце верабейка і ў шыбіну стукаецца, вырвацца хоча. Пакруціўся, пакруціўся, фыр у дзверы і паляцеў. Кажу бацьку, навіна нейкая будзе, а ён, ведама, сваё: «Дурніцы дурное і вярзецца». А што ж, чыя праўда?

— Насаўсім, Казік? — запытала Гэля.

— Адваяваўся, хопіць. Цяпер у арміі каміцетчыкі правяць, прапаршчыкі з унцерамі палкамі камандуюць. З палкоўнікаў пагоны здзіраюць. У нас штабскапітана Марухіна на штыкі паднялі. Нашаму брату з імі не па дарозе. Няхай парызыкуюць, пагуляюць трохі ў свабоду. А там пабачым!

«Брат не паспагадае»,— падумала Гэля. А так спачатку ўзрадавалася, думала — заступіцца, паможа бацьку ўгаварыць, каб аддаў за Івана. І пасагу таго не трэба, хоць бы для прыклепу хвост які далі на разжытак.

Яна развязала пабялелую ад мучного пылу канаплянку, скінула паўкажушок, прычасала светлыя гладкія паласы. У чорнай доўгай спадніцы, ружовай, з манжэцікамі, кофце з высокім станікам, Гэля была пастолькі свежая, румяная і прыгожая, што брат ніяк не пазнаваў у ёй таго падлетка, якім яна была, калі ад'язджаў у юнкерскае вучылішча.

— Ну і вырасла, ну і пахарашэла.— Казік хітра ўсміхнуўся і, нібы жартуючы, запытаў: — Ад кавалераў, мабыць, адбою няма?

Гэля зачырванелася да вушэй.

— Трэба яны мне, як хваробе кашаль.

— Значыць, аднаго выбрала,— сіліўся жартаваць брат. Гэля маўчала, апусціўшы галаву. Яна бачыла, куды хіліць Казік. Усё ўжо расказалі! А прыкідваецца, выпытвае. І каб толькі не маўчаць, папрасіла:

— Мама, можа малачка кубачак е, а то ў горле ад пылу, як таркаю, дзярэ.

— Чаму ж няма? Толькі падаіла.— Маці, не зачыніўшы дзверы, шоргаючы атопкамі, выскачыла ў сенцы. Унесла збанок сырадою, наліла ў паліваны кубачак.

— Прыйдзе тата, вячэрацьмем. А ты папі, папі, дачушка, пакуль тое будзе.

Гэля піла моўчкі. Маці глядзела то на яе, то на сына і толькі ківала галавою. Ёй не хацелася, каб зноў ушчыналася сварка, не хацелася бачыць даччыных слёз у такі радасны дзень. А на сэрцы ўсё адно было нядобра. Можа таму, што ў свеце пайшоў нейкі рэзрух і калатэча, а тут яшчэ з гэтай дзеўкаю няма ладу.

У сенцы ўвайшоў Андрэй. Каб было відна, адчыніў у хату дзверы, зняў з цвіка стары, пацягнуты сукном кажух, сказаў жонцы:

— Дай там чаго яму з'есці, няхай папільнуе ў свірне. Ноч, хоць вока выткні, а галоднай навалачы цягаецца унь колькі. Без цара ды без закону ім толькі і лазіць па чужых свірнах. А пад кажухам будзе цёпла.

— Ён жа намёрзся, увярэдзіўся з мяхамі, зранку нічога гарачага ў роце не было. Хай бы паеў, як людзі,— заступілася за Івана Гэля.

— Не вялікі пан. Паставіць на скрыні і з'есць. Няма чаго ў чужую сям'ю лезці. Абыдземся і без яго. Можа сваім і нагаварыць трэба, а тут чужы чалавек.— Андрэй націснуў на слова «чужы», дакорліва зірнуў на Гэлю, забраў кажух, парабкоўскую вячэру, ляпнуў дзвярыма і пайшоў.

— Нешта ж ты вельмі заступаешся за бацькавага парабка? — жорстка запытаў у сястры Казік.— Ці не закруціў табе галаву гэты кавалёўскі злыдзень?

— Хіба ж ён не чалавек, каб і за стол не пускаць? — з крыўдаю адказала сястра.

— Мужык! Гад з лазы! Які б ён ні быў, а я з ім за адзін стол не сяду.

— Ты ж не ведаеш яго, а гаворыш.

— І ведаць не хачу... І табе няма чаго на яго заглядацца,— секануў Казік.

«О, гэты мудрэй за бацьку»,— падумала Гэля. Яна адчула, што вось цяпер ужо нешта вырашыцца, нешта перавернецца ў доме і ў яе жыцці. Івана прагоняць... Тады і ёй тут не жыць. Лепш сысці куды вочы глядзяць. Можа разам падацца ў які двор... Але ўсюды цяпер неспакойна: паны некуды ўцякаюць, астаюцца адны аканомы... І шкода пакідаць сваю хату, абжытую і цёплую; шкода маўклівай, зацюканай маці. Яна ж дачцэ дабра зычыць, толькі баіцца сказаць... От вярнуўся брат, радавацца трэба, а ёй горка: чужы ён нейкі, колкі і злосны.

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)