Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 139
Перейти на страницу:

— Дзякую вам, таварышы, што давяраеце мне. Кажу тут пры ўсіх, што не пашкадую сіл і жыцця за савецкую ўдасць, за партыю бальшавікоў, за рэвалюцыю. А цяпер нам трэба выбраць яшчэ сакратара і членаў рэўкома. Кажыце, каго б вы хацелі.

— Максіма Архіпавага!

— Анупрэя Драпезу!

— Малаковіча Пракопа!

— Лявона Адзінца! — выкрыквалі з натоўпу.

Зноў паднімаліся задубелыя рукі, калыхаўся і гуў натоўп. Толькі што абраныя члены рэўкома выходзілі на ганак і станавіліся за сталом. Аляксандр Салавей узяў у рукі доўгі, гладка абструганы кіёк. Верх яго быў абкручаны нечым чырвоным. Усе глядзелі і не ведалі, што гэта ён трымае. Тады старшыня рэўкома выйшаў на самы краёчак ганка, высока падняў кій і пачаў яго раскручваць. Над галовамі ўскалыхнулася чырвонае палотнішча.

— Таварышы рудабельцы,— загаварыў Салавей.— Гэта наш чырвоны сцяг, сцяг рэвалюцыі. На ім кроў тых, што загінулі за простых людзей, за шчасце і свабоду. З сённяшняга дня ён будзе вісець над рэўкомам. Там, дзе чырвоны сцяг, там савецкая ўласць. Трэба, каб у кожным сяле, на кожным бядняцкім хутары былі такія сцягі. Няхай паны, шляхта і ўсе ведаюць, што да нас прыйшла рэвалюцыя, што цяпер наша ўдасць!

— Калі ж бо краму няма. З чаго іх зробіш? — выкрыкнула з першага рада Параска.

— Хто захоча, той знойдзе,— спакойна адказаў Салавей і раптам угледзеў, што па вуліцы да воласці бяжыць нейкі маленькі дзядок і размахвае сякераю.

— Людцы, памажыце спаймаць! — крычаў чалавек з сякераю.

«Гэта ж Цярэшка,— пазнаў Аляксандр.— Што ён, здурнеў, ці што?»

Цярэшка прашыўся каля самае сцяны, узгробся на ганак і, задыхаючыся, закрычаў тоненькім галаском:

— Трымайце яго, гада печанага, унь туды па загуменні ў алешнік лупянуў, відаць, на футары падаўся. Дзе ж мне, старому, такога бугая залыгаць. Як свістануў, толькі яго і бачыў. Сякераю папусціў, дык ён выкруціўся, смоўж смярдзючы.

— Каго лавіць? Толкам кажыце, дзядзька,— умяшаўся Салавей.

— Як каго? — здзівіўся стары.— Выйшаў я гэта на дрывотню, думаю, бабе падпалкі нашчаплю ды пабягу на субранне, аж бачу: валачэцца ад папа здаравіла нейкі. Водзіць яго з боку на бок каля плота. Сам у кажушку, а халявы блішчастыя. Прыгледзеўся — морда чырвоная і рудыя вусы тырчаць — дальбог, стражнік Мініч. Я за сякеру ды за ім. Стой, крычу, гад печаны. Цяпер народ цябе судзіць будзе. А ён як лупяне цераз плот, ды па раллі, ды па раллі, а я следам. Да самай грэблі гнаў. Памажыце, мужчынкі, забрытаць, ды павесім яго на варотах усім вобчаствам, каб ведаў, як здзекавацца з мужыка. Гэта ж я за яго ласку вошай парыў і унь як аташчаў.

Некаторыя гатовы былі бегчы лавіць стражніка, другія пасміхаліся з Цярэшкі.

— Няхай пабегае. Ад закону ён нідзе не дзенецца,— спакойна загаварыў Салавей.— Зловім і будзем судзіць па ўсёй форме. А сякерка ваша, дзядзька, нам якраз і трэба.— Ён узяў у старога невялічкую лёгкую сякерку. Хлопцы прыставілі да ганка драбіну. Максім падаў цвікі. Трымаючы ў адной руцэ сцяг, у другой сякеру, Аляксандр узлез на самы верх ганка.

Вецер падхапіў, разгарнуў чырвонае палотнішча, яно напялася, затрапятала і загуло ў пахмурым восеньскім небе. А калі выбліснула сонца, сцяг пасвятлеў, па ім пабеглі густыя ярка-чырвоныя хвалі.

Людзі, задраўшы галовы, глядзелі на трапяткое, нібыта язык вялікага полымя, палотнішча.

У Рудню і Кавалі, у Лаўстыкі і ў Новую Дуброву разыходзіліся вясёлымі гаманлівымі купкамі. Паважна, з кійкамі ішлі дзяды. Верылася і не верылася, што так будзе, як казаў Раманаў сын. Некаторыя сумняваліся.

— Хто напісаў тыя законы, бог яго ведае. Мікалай быў, што ні загадае, хочаш не хочаш, а мусіш спаўняць; які б там ні быў, а ўсё ж цар. А тут — Савет. Што за сіла ў таго Савета, яшчэ пабачым. Царскія ж генералы з ахвіцэрамі асталіся, што захочуць, тое і зробяць.

— Няма страху ўперадзе, калі страх ззаду,— пярэчыў барадаты дзед.— Хоць раз наямося хлеба ўволю. А ты гэта дарэмна не верыш Савету. Савет, браце,— сіла, народ! У бальшавікоў, кажуць, за галоўнага башкавіты чалавек стаіць, страх які вучаны, па-ўсякаму гаварыць мажэ. Леніным завуць. Ён цяпер самы важны ў Расіі. Чуў? Гэта ж ён панапісваў тыя дзякрэты.

Вуліцаю, нібы з царквы, у стракатых андараках і спадніцах ішлі жанкі і дзяўчаты. Гаманілі, сакаталі адна перад адною.

— А бабачкі, які ж відны ды хлёсткі гэты Раманаў хлопец.

— Каб не куча дзяцей, сама б яго забрытала,— развесялілася Параска.

— От прыйдзе Амяллян, ён цябе лейцамі так спаласуе, што і не сядзеш.

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)