Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 174
Перейти на страницу:

– Ноч легла на Ізенградак, – вымавіў Дрэвабарод.

5. Белы Вершнік

Я прамерз да самых костак, – гном прытупваў нагамі й махаў рукамі.

Нарэшце пасьвятлела. Яшчэ на досьвітку сябры зладзілі беднае сьнеданьне й зь першымі промнямі падрыхтаваліся зноў шукаць сьляды хобітаў.

– I на старога не забудзьцеся! – нагадаў Гімлі. – Мне было б спакайней, каб я пабачыў які адбітак ад ягонага бота.

– І чаму гэта заспакоіць цябе? – спытаў Ляголас.

– Таму што стары, які пакідае сапраўдныя сьляды, магчыма, насамрэч ня болей за тое, чым падаецца.

– Магчыма, – адказаў эльф, – але й цяжкі бот можа не пакінуць аніякага адбітку тут: дзёран глыбокі й пругкі.

– Сьледапыту тое не перашкода, – запярэчыў гном. – Адна травінка пагнутая – і Арагорну хопіць. Але ж наўрад ён што вынайдзе. Учора мы бачылі ліхі Саруманаў прывід. Я пэўны, нават цяпер, з ранішнім сьвятлом, ягоныя вочы цікуюць нас з Фангарну.

– Мо й так, – пагадзіўся Арагорн, – але я ня ўпэўнены. Я думаю пра коней. Ты, Гімлі, казаў мінулай ноччу: іх напалохалі, і таму яны ўцяклі. Падаецца, не. Ты чуў іх, Ляголас? Ці падаліся яны табе напалоханымі?

– Не, – адказаў Ляголас. – Я добра іх чуў. Калі б ня цемра й нашыя страхі, я адразу сказаў бы: яны нібы ашалелі ад нечаканай радасьці. Яны прамаўлялі па-свойму, як сустрэўшы пасьля доўгага расстаньня сябра, па якім ссумаваліся.

– Згодны, – азваўся Арагорн. – Але тую загадку няпроста разгадаць, пакуль коні ня вернуцца. Хадзем! Ужо сьветла. Спачатку пашукайма, а разважаць будзем потым! Пачнем адсюль, ад месца начлегу, праверым усё ўважліва, асабліва ж схіл, які вядзе да лесу. Нашая мэта – знайсьці хобітаў, што б вам ні думалася пра нашага начнога госьця. Калі яны ўцяклі, дык, напэўна, схаваліся глыбока ў лесе, інакш мы іх ужо пабачылі б. Калі ня знойдзем анічога тут і на ўзьлеску, абшукаем яшчэ раз поле бойкі й попел. Там, аднак, знайсьці нешта – малая надзея: вершнікі Рохану зрабілі справу надзвычай старанна.

Некаторы час сябры поўзалі па зямлі ўзіраючыся. Дрэва стаяла над імі, нібы сумны вартавы, ягоныя сухія лісты цяпер млява абвісьлі. Арагорн павольна адсоўваўся ўсё далей. Дабраўся да попелу першага вартавога вогнішча ля ракі й ад яго пасунуўся да пагорку, дзе адбылася бойка. Спыніўся зьнянацку й нахіліўся нізка, амаль схаваўшыся тварам у траву. Тады паклікаў астатніх. Тыя падбеглі да яго.

– Нарэшце навіны! – абвесьціў Арагорн і падняў, каб лепей паказаць сябрам, паламаны ліст, вялікі, залацісты, ужо пабляклы ды пабурэлы месцамі. – Вось ліст лорыйнскага мэларну, а на ім – маленькія крошкі, і яшчэ колькі крошак у траве. А вось, пабачце, кавалкі перарэзанай вяроўкі!

– А вось і нож, які іх перарэзаў! – дадаў Гімлі.

Нахіліўся й выцягнуў зь дзернавіны кароткае вызубранае лязо. Напэўна, яго ўтаптаў туды чыйсьці цяжкі бот. Побач ляжала й цаўё, ад якога лязо адламалася.

– Оркава зброя, – гном грэбліва, з агідаю разглядаў разьбяное трымальна: яно было ў форме жудаснай галавы з касымі вачыма й кплівым ротам.

– Ну, ці не найдзіўнейшая загадка за ўсе, якія мы адшукалі! – выклікнуў эльф. – Зьвязаны вязень уцякае і ад оркаў, і ад вершнікаў. Тады спыняецца, яшчэ на адкрытай прасторы, пераразае вяроўкі орцкім нажом. Але ж як і чаму? Кал; ногі былі зьвязаныя, як ён крочыў? Калі рукі былі зьвязаныя, як рэзаў? Калі ані тое, ані другое не было зьвязанае, навошта ўвогуле рэзаць вяроўкі? Ну, а тады, задаволены сваім таямнічым майстэрствам, сеў ды спакойна падсілкаваўся! Аднаго гэтага, безь лістоў мэларну, дастаткова для высновы: тое хобіт, няйначай. Апасьля, напэўна, рукі ягоныя абярнуліся крыламі – і ён паляцеў сьпяваць сярод дрэваў. Такога знайсьці няцяжка – толькі самім крылы адгадаваць!

– Чарамі тут патыхае, насамрэч, – згадзіўся Гімлі. – Апрача ўсяго, яшчэ той стары? А ты што скажаш, Арагорн, на Ляголасавы загадкі? Ці здольны іх вырашыць?

– Магчыма, і здольны, – усьміхнуўся Арагорн. – Тут яшчэ колькі пазнак побач, якія вы не разгледзелі. Так, хобіт быў вязьнем, і альбо рукі, альбо ногі ў яго былі разьвязаныя да таго, як дабраўся сюды. Здаецца, рукі. Тады прасьцей. Тым больш што сюды яго прынёс орк. Бо, зірніце, за колькі крокаў адсюль – оркава кроў. I паўсюль глыбокія адбіткі ад капытоў і прыкметы таго, што цягнулі нешта цяжкое. Орка забілі вершнікі, а пазьней адцягнулі цела да вогнішча. А хобіта ня ўбачылі, і ён быў не на "адкрытым месцы", а ў начной цемры, і на ім, напэўна, быў эльфаў плашч. Хобіт згаладнеў, зьнясілеў, дык нядзіўна, што, перарэзаўшы вяроўкі нажом забітага ворага, адпачыў і падсілкаваўся перад тым, як адпаўзьці прэч. Добра ведаць, што ў ягонай кішэні засталіся лембасы, хоць ён пабег без аніякіх пакункаў ці прыпасаў. Вось тое насамрэч па-хобіцку. Я кажу ён, але спадзяюся, Мэры зь Піпінам абодва былі тут. Аднак пакуль тое з пэўнасьцю сьцьвярджаць цяжка.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)