Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Гэта самотная зорка Венера

Электронная книга - «Гэта самотная зорка Венера». Краткое содержание книги:

Праз колькі летаў былая вайдэлотка падаравала князю аж дзесяць спадчыннікаў! У тым ліку і сына, які ў сталым узросце зрабіўся вялікім ваяром Літвы…
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43
Перейти на страницу:

– Можа, высакародны кунігас нарэшце адвернецца, дазволіць беднай дзяўчыне выйсці на бераг і апрануцца? – раптам з мягкім дакорам у голасе загаварыла да ваяра вайдэлотка на ягонай мове.

Светавар хітком галавы скінуў з сябе аняменне ад надзвычай прыгожага дзявочага цела, што зараз назіраў, і вытанчанасць форм якога празрыстая водная коўдра хутчэй нават падкрэсліва, чым утойвала, віноўна вымавіў:

– Прабач, чароўная вяшчунка. Я не ведаў, што ты тут са свамі сяброўкамі. Проста хацеў выкупацца.

І адвярнуўся да скалаў. За спінай данесліся лёгкія ўсплёскі вады, і неўзабаве з берагу пачуўся спакойны голас вайдэлоткі.

– Усё. Слаўны кунігас, можа паказаць мне свой мужны твар!

Светавар павярнуўся. Вайдэлотка стаяла перад ім ужо ў лёгкім светла– шэрым сарафане, статная, бы сасна, з распушчанымі валасамі, якія мокрымі іскрыстымі хвалямі спадалі на тонкія плечы. Вялікія дзявочыя віры пазіралі на яго задзірліва і крыху звысоку.

– Бачу, кунігаса крыху здзіўляе адкуль я так добра ведаю мову яго слаўнага народа? – Бліснулі ў вачах вайдэлоткі задорныя іскрынкі.

У Светавара на нейкі час адняло мову, і ён толькі згодна хітануў галавой.

– Ды ўсё проста. Маці мая з радзімы кунігаса. Бацька некалі быў адважным воем. Хадзіў з Літвой у паходы на ворагаў. Бліз Трокаў і сустрэў аднойчы маці і закаўся, – патлумачыла дзяўчына.

– Зразумела, – нарэшце, набраўшыся сілы, здолеў вымавіць Светавар. – І дзе ж зараз твае бацькі, прыгожая вяшчунка?

– Бацька загінуў у баі з крыжакамі. Маці ж колькі летаў таму памерла, не перанесла страты мужа, – сумна прамовіла вайдэлотка і прапанавала знатнаму ваяру.– Пройдземся па бары. Хай падсохнуць крыху валасы, – злёгку паварушыла яна сваімі мокрымі хвалямі.

– Пройдземся, – пагадзіўся Светавар і кіўнуў галавой у бок недалёкіх скал, за якімі схавалі нядаўна голыя вайдэлоткі.– А як жа сяброўкі?..

– Ды іх так напужаў слаўны кунігас сваім мужным выглядам, што яны даўно ўжо ўсе пахаваліся па сваім хатнім кутам! – весела ўсміхнулася вайдэлотка.

Яны паволі рушылі да стройных соснаў, якія красаваліся пышнымі зялёнымі шыпулькамі непадалёк ад мора. Услед за імі ціха пасунуўся і верны баявы конь ваяра.

– Мірута, – нягучна назвала сваё імя вайдэлотка, ледзь яны дасягнулі лясных стройных соснаў.

– Светавар, – коратка кінуў у адказ ваяр і пацікавіўся ў чароўнай спадарожніцы. – Не цяжка быць служкай пры капішчы Ауштры? Чуў дзесьці, што Ауштра вельмі свавольная і капрызная багіня. З ёй нават часта не можа справіцца сам наймагутны Пярун.

– Так, Ауштра лічыцца жонкай Пяркунаса. І сярод людзей ходзяць гаворкі, што яна як быццам здраджвае яму на нябёсах з Месяцам. Тады і злуе наймагутны Пяркунас і пасылае ў гневе свае страшныя маланкі на гаротную зямлю, – хутка адказала вайдэлотка.– Толькі я лічу наконт здрады Ауштры мужу гэта не больш чым злыя людскія наветы. Відаць, слаўны кунігас, сам не раз бачыў, як устае на золку ранішняя Ауштра! Якая яна светлая і чароўная! І які робіцца навакол яе чысцюткі і бялюткі свет! Ці можа такая нябесная прыгажосць мець злое і свавольнае сэрца? Нават ад нас, верных ёй вайдэлотак, насвятлейшая Ауштра патрабуе шчырасці, чысціні і цнатлівасці на ўсё зямное жыццё!

– Гэта значыць, вайдэлотка ніколі не выйдзе замуж і не будзе мець сям”і?– страпянуўся знатны ваяр.

– Робячыся служанкамі Ауштры, мы даём перад нябёсамі зарок нявіннасці, бо толькі цнатлівай вайдэлотцы можа адкрыць свае нябесныя таямніцы ранішняя зара! – хутка адказала дзяўчына.– У Троках, наколькі я ведаю, дзе палац слаўнага кунігаса, знаходзіцца капішча наймагутнага Пяркунаса. Але я чула быццам сам мужны ваяр зараз пакланяецца іншаму богу? – Запытальна зірнула яна на Светавара.

– Так, я прыняў веру Хрыстову, – нягучна адказаў той.

– Кунігас пакланяецца цяпер богу крыважэрных крыжакоў? – Бліснуў у светлых вачах дзяўчыны недаўменны агеньчык.

Глухія гукі, якія раптам данесліся з глубіні бору, прымусілі знатнага ваяра і маладую жрыцу насцярожыцца. Светавар жэстам рукі папрасіў чароўную спадарожніцу заставацца на месцы, сам жа асцярожна рушыў да лясной дарогі, адкуль ужо чуўся выразны конскі тупат. Неўзабаве ён вярнуўся да вайдэлоткі, шэптам мовіў:

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)