Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Гэта самотная зорка Венера

Электронная книга - «Гэта самотная зорка Венера». Краткое содержание книги:

Праз колькі летаў былая вайдэлотка падаравала князю аж дзесяць спадчыннікаў! У тым ліку і сына, які ў сталым узросце зрабіўся вялікім ваяром Літвы…
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43
Перейти на страницу:

– Абавязкова наведаем капішча і ўскладзём да ног найсвятлейшай багіні свае шчырыя падарункі! – гучна мовіў князь Светавар і, ступіўшы да старэйшыны, шчыра абняўся з ім, бо ведаў Кушніса яшчэ з тых часоў, калі той служыў сотнікам у бацькавай дружыне – адсюль і ягоныя добрыя веды мовы хаўруснікаў.

Ліцвінскіх вершнікаў, якія спешыліся, пачалі разбіраць і разводзіць па дварах жыхары. Князь Светавар жа, даверыўшы баявога каня маладому слузе, праўшоў разам з Кушнісам у ягоны прасторны дом.

Вячэра ў старэйшыны зацягнулася да заходу сонца. Да капішча Ауштры, што знаходзілася непадалёк ад мора на ўскраіне сасновага бору, правадыры рушылі ўжо у прыцемках – ад пасялення да яго вяла ўтаптаная сярод прыбярэжных скал сцяжына. Гэта была велічная без страхі прамавугольная забудова з тоўстых бярвенняў, мо сто аршынаў у шырыню. Апынуўшыся ў храме, князь Светавар агледзеўся. Мясцовыя жыхары, паступова напаўнялі шырокі ягоны ўнутраны двор, пакорна выстройваліся уздоўж сцен. Пасярэдзіне ж капішча рос магутны разгалісты дуб. Прама перад ім узвышаўся велічны, ростам у тры чалавекі, ідал Ауштры. У аголеных руках багіня трымала бліскучую зорку. Перад ідалам месціўся нешырокі алтар, да якога вялі каменныя ступені. На ім ва ўнутраным паглыбленні сцяны палала вечнае непагаснае полымя, якое разам з факеламі на сценах асвятляла капішча. Натоўп па загадзе старэйшыны расступіўся, і неўзабаве на ўзвышшы перад алтаром з'явіліся маладыя жрыцы–вайдэлоткі – у белых палатняных кашулях і з кветкавымі вянкамі на галовах. Яны распачалі павольныя рытмічныя рытуальныя рухі пад нягучны спеў. Старая жрыца ў шэрым доўгім сарафане наблізілася да агню са збанам, падліла ў яго масляную вадкасць. Полымя тут жа заварушылася, сіганула яскравым стаўпом у неба. І раптам у ягоных залацістых промнях паўстала маладая статная вайдэлотка, у белых строях з распушчанымі густымі попельнымі валасамі, якая грацыёзна ўзышла па прыступках да статуя Ауштры. Князь Светавар міжволі пашырыў вочы. Ён упершыню назіраў такую непаўторную дзявочую прыгажосць. Стан маладой жрыцы быў настолькі гнуткі і рухі дасканалымі, ейны ж чысты беласнежны твар з выразнымі светлымі поўнямі праменіў такім непадкупным натхненнем і святлом, што здавалася – гэта сама зорная багіня сышла з нябёс і ўвасобілася ў дзіўную вайдэлотку.

Жрыца, прыпыніўшыся ля ідала, азірнулася на натоўп, які схіліў свае галовы перад нябеснай апякункай ў пакоры. Позірк ейных вялікіх воч на імгненне з цікаўнасцю затрымаўся на знатным госці, што стаяў поруч са старэйшынам. Потым яна павярнулася да статуя, паволі апусцілася на калені і працягнула ўгору свае тонкія рукі.

– Oі, didelis šlovingą deivė ryto Aušra! Mergelė žvaigždžių mūsų! – паляцелі, бы песня, у неба шчырыя дзявочыя словы.– Vietoje šito savo gailestingumą. Ne palikti vaikus tavo ištikimų vienus bėdoje ir vienatvėje. Nu jiems šviesa ir šiluma! Tegul užpildyti savo namuose duona ir meile!..[31]

Пранізлівыя ўзнёслыя прызывы жрыцы суправаджаліся рытмічнымі рухамі белых вайдэлотак і іх працяжнымі воклічамі: “– Oі, didžioji ryto Aušra![32]”

– Oі, didžioji ryto Aušra!”– гучна азываўся натоўп у капішчы.

Служэнне багіні доўжылася да першых яскравых зорак на пачарнелым нябесным прасцірадле. Па вяртанні ў дом старэйшыны князь Светавар доўга не мог змружыць павекі. Перад ягонымі вачыма стаялі выразныя віры вайдэлоткі, бы тыя празрыстыя веснавыя крыніцы, з якіх піў бы, здавалася, вечна. Яны прымушалі сэрца мужнага ваяра пачашчона біцца…

Раніцой князь з тузінам узброенных вершнікаў скіраваўся ў лясны гушчар на паляванне, каб папоўніць для далёкай зваротнай дарогі дамоў прыпасы. Ім пашанцавала да поўдня адсачыць і забіць чатырох дзікоў. З багатай здабычай ён адаслаў вояў у пасяленне. Сам жа павярнуў каня ў бок капішча, што стаяла на ўскраіне бору. Дзесьці непадалёк ад яго месцілася жыллё вайдэлотак, і ў сэрцы князя варушылася тайная надзея сустрэцца з дзіўнай маладой жрыцай, якая так уразіла яго мінулым вечарам.

Гурт прыземістых драўляных хат, агароджаных частаколам, ён адшукаў сярод маладога густога зарасніку, што прымыкаў да бору. Ля іх бачыўся няспешны гаспадарчы рух прыслугі. Саміх вайдэлотак на падворку не было відаць. Колькі часу паназірўшы яшчэ па–за частаколам за прыслугай, малады ваяр падаўся да мора, каб крыху асвяжыцца ў ягоных чыстых прахалодных водах ад душнай сонечнай спякоты, што стаяла на двары. Пакінуўшы каня ў зацені прыбяржных скалаў, князь ступіў да падсвечанага промнямі спакойнага воднага блакіту і, узняўшы вочы, збянтэжыўся, міжволі замёр на месцы, бы той статуй. Крыху збоку ад яго ў моры пляскаліся маладыя жамойткі– вайдэлоткі – голыя, з распушчанымі мокрымі валасамі. Забачыўшы няпрошанага госця, яны з крыкам пужліва выскачылі з вады на жоўтую пляму берага і, ўхапіўшы адзенне, пабеглі да недалёкіх скалаў. У вадзе засталася толькі іхняя маладая правадырка–жрыца, якая па шыю адступіла ў водны блакіт і адтуль пазірала на знатнага ваяра сваімі смелымі марскімі бурштынамі.

вернуться

31

Ох, вялікая слаўная багіня ранішняя Ауштра! Панна зорная наша! Праяві сваю літасць! Не пакінь дзяцей тваіх верных адных у бядзе і самоце. Пашлі ім сваё цяпло і святло! Няхай напаўняюцца іх дамы хлебам і любоўю!..

вернуться

32

Ох, вялікая ранішняя Ауштра!

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)