Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 379
Перейти на страницу:

Сяргей пайшоў да стала, знайшоў бутэльку мінеральнай вады і са смагай прыклаўся да гарла. Выпіў усю, да дна. Наліў у фужэр з другой бутэлькі, прынёс у пакойчык да Евы.

– Мінералкі вып’еш, Еўка?

– Ды пайшоў ты са сваёй мінералкай! – злосна адказала, укладваючы ў свой адказ нянавісць і агіду да яго.

Яна паспрабавала ўстаць, апрануцца і пакінуць гэтае страшнае месца, але ён зноў прыціснуў яе да ложка, лёг на яе...

Прыйшлі ўжо з Палаца культуры хлопцы. Прыйшлі адны, дзяўчаты недзе затрымаліся, – а мо і зусім рашылі ўжо не вяртацца больш да навагодняга стала.

Зазірнулі ў пакойчык, здзівіліся, убачыўшы такую сцэну – Прынцэса ляжала на ложку, а ён, голы, стаяў каля яе...

– Вы рана, хлопцы, прыйшлі, ёшкін кот... Але я ўжо здаволіўся. Хто яшчэ Прынцэсу не спытаў? Налятай... Яна цяпер усім дае...

– Я хачу Прынцэсу, – пачаў распранацца Зайцаў. – Даўно хачу праверыць, ці здасць яна экзамен на званне камсамольскага работніка...

Падняцца і адпіхнуць ад сябе райкамаўца ў яе не ставала ўжо сілаў...

Зайцаў лёг побач з ёю. Загарэўся, засоп...

Яна ўскрыкнула ад болю, голасна заплакала...

– Божа, што вы са мной робіце! Вы ж заманілі мяне сюды, каб згвалціць!.. Вы пашкадуеце пра гэта, пашкадуеце...

Потым, пасля ўсіх, падкаціўся да яе той, высокі, рыжы. Ён даўжэй за ўсіх не адпускаў яе.

Яе пачало ванітаваць, а потым яна страціла прытомнасць...

5.

Калі прачнулася, здзівілася цішыні. Не адразу дайшло да яе свядомасці, дзе яна і што з ёю здарылася. Побач, на ложку, спаў, гучна храпучы, рыжы хлопец.

Паднялася з ложка. Перамагаючы боль, павольнымі крокамі выйшла з пакоя. Астатнія хлопцы спалі хто дзе. Зайцаў з Сяргеем на ложку, а двое на падлозе...

Ева падышла да крана з вадой, спаласнула твар халоднай вадой. Потым адшукала сваё паліто, накінула на сябе. Агледзела яшчэ раз тое відовішча, скаланулася ад успамінаў. Нарадзілася жаданне ўзяць нож, ды кожнаму з іх перарэзаць горла за той здзек, што яны ўчынілі над ёй, але страшна стала ад адной толькі думкі, – і яна сцепанулася, як ад холаду.

Ледзьве дайшла да інтэрната. Цяжкім і пакутлівым, горычным і балючым стала для яе тая дарога.

Трое сутак не ўставала Ева з ложка.

Зрэдку з грудзей вырываўся цяжкі ўздых, глыбокі боль працінаў усё яе цела. Але не стагнала, не паказвала нікому свой фізічны боль. А душэўны боль і так праглядваўся на яе твары. Да яды не дакраналася, нават не піла нічога.

Сяброўка і суседка па ложку, Маргарыта, старэйшая за ўсіх студэнтак, адчула нядобрае. Выгнала ўсіх з пакоя, выклікала “хуткую”, з-за чаго вельмі ўзлавалася на яе Ева.

Маргарыта і сама выйшла з пакоя, каб не замінаць дакторцы і не прысутнічаць пры размове.

Еву адразу ж забралі ў бальніцу.

Яна спала некалькі сутак, не прачыналася. Прачнуўшыся, плакала і не магла ніяк суняцца...

Ні з кім не хацелася гаварыць, хацелася накласці на сябе рукі...

Жанчына-гінеколаг, сярэдніх гадоў жанчына, паклікала да сябе Еву.

– Ну, як ты? Адышла трохі?

У адказ толькі няўцямны поціск плячыма. У вачах боль і абыякавасць.

– Мала таго, што яны згвалцілі цябе, дык занеслі яшчэ і ганарэю... Падонкі...

Толькі тады падняла на дакторку вочы – доўга не магла даўмецца, пра што яна сказала. А калі зразумела, зноў апусціла вочы долу, усхліпнула.

– У міліцыю будзеш заяўляць?

Яна адмоўна пакруціла галавой.

– Чаму? Гэта ж падсудная справа, і гвалтаўнікі павінны быць пакараны... Мы можам усё пацвердзіць дакументальна. Яны не адкруцяцца ад свайго злачынства.

– Не, Інэса Пятроўна, не буду заяўляць у міліцыю. І судоў ніякіх не трэба. Я іх сама пакараю.

– Як? Як ты тое зробіш, дзяўчынка мая? – падзівілася дакторка.

– Зраблю, – адказала пацыентка раённай бальніцы, уздыхнула, выдзімаючы цяжар са сваіх грудзей, – і мой суд будзе страшнейшы... Толькі вялікая просьба ёсць да вас, Інэса Пятроўна.

– Якая?

– Ці можна пазбавіцца ад тых сведчанняў, што я ганарэйная? Я вылечуся, слова даю...

Дакторка задумалася. Паглядзела на пацярпелую, уздыхнула. Не хацелася ёй ісці супраць правілаў. За такое трэба несці адказнасць, рызыкаваць. Але, уздыхнуўшы, адказала:

– Я падумаю. Ну, а так глядзі сама, табе, як кажуць, відней.

Ева паднялася, каб ісці, зрабіла крок, другі, а потым павярнулася да дакторкі, спытала:

– А ці можна ад вас пазваніць, Інэса Пятроўна?

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)