Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 139
Перейти на страницу:

Раман астаўся з мужчынамі, Марылька падбегла да дзяўчат, Аляксандр павітаўся з усімі і пайшоў у воласць.

А людзі ўсё падыходзілі і падыходзілі. Ужо быў повен двор, стаялі на вуліцы, сядзелі, дзе хто прымасціўся. Чакалі, што ім скажа Раманаў сын. Гэта ж прыехаў з самога Петраграда, свет бачыў, законы нейкія новыя прывёз, зямлю, кажуць, раздаваць будзе па тых бальшавіцкіх законах. Пра вайну, каб яна спрахла, нешта скажа.

На ганак вынеслі стол. Усе адразу памкнуліся бліжэй. Заднія станавіліся на дыбачкі, хлапчукі ў аблавухіх бацькавых шапках, у матчыных каптанах з доўгімі рукавамі паўзлазілі на платы і ўглядаліся ў адчыненыя дзверы.

— Ідуць, ідуць! — закрычалі хлапчукі.

Да стала падышоў Пракоп Малаковіч, за ім — Максім Ляўкоў і Аляксандр Салавей. Людскі натоўп прыхлынуў яшчэ бліжэй і пачаў сціхаць.

Наперад выйшаў Пракоп у саматканым суконным фрэнчы, перацягнутым шырокай папругаю, у высокай салдацкай папасе, збітай на патыліцу. Ён падняў руку. Гамана сціхла.

— Гражданы і ўсё вобчаства! — выгукнуў ён.— Вы ведаеце, што крывапіўцу-цара народ скінуў яшчэ пасля каляд, а ў сераду, дваццаць пятага чысла, прагнаў Керанскага і яго хеўру. У Петраградзе рабочыя, салдаты і матросы зрабілі пераварот. Бальшавікі ўзялі ўлась у свае рукі.

— А хто яны, тыя бальшавікі, скажы ты нам?— нехта крыкнуў з натоўпу.

— Бальшавікі?.. Як тут панятлівей сказаць...— Пракоп трошкі памаўчаў.— Ну, гэта людзі, якія хочуць, каб гарапашнаму народу жылося добра, каб усю зямлю раздаць мужыкам, а заводы і фабрыкі — рабочым, каб болей ніколі не ваяваць...— і крыху цішэй растлумачыў: — Ну от я — бальшавік, і Максім — бальшавік, і Ляксандра Салавей бальшавік, Анупрэй Драпеза і Лявон Адзінец. Гэта толькі тут, а па ўсёй Расіі бальшавікоў вялікія тысячы. Дык я і кажу, Бабруйскі уком партыі бальшавікоў прыслаў таварыша Салаўя, каб ён усё растлумачыў, што да чаго, як далей жыць нам і ваабчэ. Гавары, Раманавіч.

Салавей выйшаў наперад. На ім — суконная зялёная гімнасцёрка з вялікімі кішэнямі на грудзях, на галаве — салдацкая шапка. Шапку ён зняў, абвёў поглядам натоўп.

— Таварышы! — упершыню пачулі гэтае слова мужчыны і кабеты. Так раней ніхто да іх не звяртаўся. Людзі глуха загулі.

— Таварышы,— паўтараў Салавей.— Не ўсе, мабыць, яшчэ чулі, што Часовы ўрад скінуты. У Петраградзе ўладу ўзялі рабочыя і сяляне, створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Тут пыталіся, хто такія бальшавікі і чаго яны хочуць. Міру хочуць, справядлівасці і дабра тым, хто гне спіну на фабрыкантаў і паноў. Няма цяпер болей ні паноў, ні фабрыкантаў.

— А дзе ж яны дзеліся? Хіба чорт на хворму схапіў? — выкрыкнула з натоўпу нейкая кабета.

— Ага, дзеткі, іх ніякая трасца не бярэ. Камандаваюць. А прыляціць панаў зяцёк, Урагель той, зноў мужчынам азадкі спаласуе,— падтрымала яе старая жанчына.

— Таварышы бабы,— падняўся Малаковіч,— памаўчыце трохі, дайце сказаць чалавеку.

— Папрывыкалі языкамі, як церніцамі, ляскаць,— загуў глухі бас.

Усталявалася цішыня. Салавей загаварыў зноў:

— Цяпер у нас савецкая ўдасць. Што гэта значыць? Збіраюцца разам рабочыя, сяляне і салдаты і савет дзяржаць, як і што лепей зрабіць. Знайшоў савет месца цару з царанятамі і часовым міністрам знайшоў, знойдзе і гэтаму барону Урангелю. Так што можаце быць спакойныя, таварышы жанчыны! Але голымі рукамі паноў не возьмеш. Каму ахвота аддаваць нажытае мужыцкім мазалём? Так што рэвалюцыя перамагла, а барацьба толькі пачынаецца — з панамі, царскімі афіцэрамі і засцянковаю шляхтай. Калі ў каго ёсць якая зброя, трымайце яе, а няма — прыдбайце. Яна нам яшчэ спатрэбіцца. А зараз, таварышы, я прачытаю першыя законы нашага рабочага і сялянска-салдацкага правительства.— Ён разгарнуў даволі вялікую газеціну, склаў яе, каб зручней было трымаць, і пачаў голасна чытаць:— «Дэкрэт аб міры, прыняты аднагалосна на паседжанні Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў 26 кастрычніка 1917 года.

Рабочы і сялянскі ўрад, створаны рэвалюцыяй 24-25 кастрычніка і які абапіраецца на Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, прапануе ўсім народам, што ваююць, і іх урадам пачаць неадкладна перагаворы аб справядлівым дэмакратычным міры».

— Якім, якім, ты кажаш, міры? — перабіў высокі мужчына з люлькаю ў зубах.— Можа гэта хочуць нас пад германца аддаць.

— Не, дзядзька Кандрат, дэ-ма-кра-тыч-ны, гэта такі, каб народу добра было,— супакоіў яго Аляксандр.— Далей пра ўсё напісана.

Ён дачытаў дэкрэт да канца. Натоўп загуў, закалыхаўся. Запрычыталі кабеты:

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)