Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 187
Перейти на страницу:

— Я ж свой загародні дом маю.

— Які там твой дом!

— Хопіць мне i гэтага. Там мне ўсё дарагое i мілае: лес, Неман, невялікае, але ўтульнае, цёплае жытло, цішыня.

— Не будзь такі сціплы. Не шыкуй, як Расціслаў, але цану сабе ведай. Ты — ужо не толькі ваявода, але i пасаднік, мой намеснік. Няхай i ўсе гэта бачаць.

— Як скажаш князь, так i будзе,— здаўся ён.

— Я i кажу: карыстайся княскім па-княску. У гэтым штосьці ёсць сваё, непаўторнае i велічнае,— Ізяслаў уздыхнуў, a калі ён падняўся, каб пайсці i даць гаспадару адпачыць, дадаў: — Пакліч, дружа, усіх сюды. Я сказаў, каб сёння радцы затрымаліся ў грыдніцы.

Неўзабаве ўжо да князя зайшлі тысяцкія Бялян i Усяславаў зяць Васілёк (такую высокую насаду ён са зшды князя i малой Рады даў яму на днях), ахоўнік пячаткі Звеніслаў, свяшчэннік Кірыла — ён, можна сказаць, ужо некалькі гадоў, пасля Батыевага нашэсця на Кіеў i далей, на захад, быў за біскупа тут, у Навагародскай зямлі, чаго не хацеў прызнаваць за ім іншы Кірыла — з Галіцка-Валынскай зямлі, які найперш з волі князя Данілы лічыўся мітрапалітам усяе Русі, не маючы на гэта блаславення візантыйскага патрыярха. Тым не менш само жыццё ўжо змушала мець біскупства на Навагародскай зямлі. I ўслед за ўсімі ўсунуўся Расціслаў — здаецца, яшчэ больш патаўсцелы, як i заўсёды ў пышным уборы, з вялікімі чырвонымі плямінамі на сытых шчоках. Мабыць, перажываў, што князь столькі гаварыў сам-насам з Усяславам, а ix гэтулькі ж не дапускаў да сябе.

— Радцы,— прамовіў князь да сяброў малой Рады.— Як бачыце, я змушаны адысці ад штодзённых турбот i клопатаў. Але мы не можам пусціць усё на самацёк у нашай зямлі. Ды яшчэ ў такі няпросты час. Нядаўна мы паразважылі з Усяславам, што i як рабіць нам далей. Цяпер майце Усяслава не толькі як ваяводу, але як i пасадніка пры мне, яшчэ жывым. Яго слова — мая воля. Святы ойча, дай пацалаваць усім крыж, каб я на свае вочы яшчэ ўбачыў, што лепшыя навагародскія мужы верныя мне, прызнаюць уладу Усяслава, на плечы якога цяпер кладзецца вялікі цяжар i якому вы павінны памагаць.

Як ён заўважыў, верны яму невысокі, але плячысты Бялян застаўся спакойны, толькі пасвятлеў ягоны хмурнаваты твар; тонкі, яшчэ як след неаплечаны i па-юнацку прыгожы Васілёк молада ажно засвяціўся ад радасці; важкі стары хітры Звеніслаў лашдна ўсміхнуўся (ён быў з тым, на чыім баку была перавага); высокі i худаваты, з велічнай сівой барадою, самавіты Кірыла ў белым клабуку i чорнай апратды быў уважліва-непарушны (ён заўсёды сціплы, лагодны, праўдзіва-рэзкі), а вось у заплытых тлушчам вачах Расціслава ўсплыў з душы цяжкі цень. Расціслаў усміхнуўся, але разгублена, няшчыра, неяк яшчэ больш пацяжэў, але тут жа, адагнаўшы зайздрасць i скруху, апярэдзіў усіх i першы ступіў да біскупа, нахіляючыся да паднятага тым крыжа:

— Ва ісціну справядлівая i мудрая воля нашага слаўнага князя!

За ім пакляліся на крыжы i іншыя.

— Дзякуй, радцы,— прамовіў Ізяслаў.— Цяпер мне будзе спакайней на сэрцы. Усе можаце быць вольныя, займайцеся сваім, а ты, святы ойча, застанься. Мы складзем з табой маю грамату-запавет, што ты, калі будзе твая згода, асвеціш, будзеш хаваць у сябе i некалі аб'явіш на Вялікай Радзе, а то i на вечы...

Раздзел трэці

1

Пасля Вялікай Рады — а на пачатку яе біскуп Навагародскай зямлі Кірыла сказаў усім пра волю князя Ізяслава, каб ваявода Усяслаў быў цяпер i за пасадніка — Усяслава проста адпіхнуў ад усіх сёння незвычайна варухлівы баярын Расціслаў.

— Пачакайце!— заўшчуваў той багатых i знатных старэйшын гуртоў залатнікоў, кавалёў ды купцоў з вакольнага горада. Тыя, даўнавата ўжо не трапляючы да князя, мабыць, хацелі больш уведаць пра новую навагародскую палітыку ды пагаварыць пра свае клопаты i турботы, а то i нечага папрасіць.

Усяслаў ведаў, што з тымі, хто мацуе Навагародскую зямлю, трэба паводзіцца абачліва i ўважліва, але Расціслаў вось не дапускаў ix адно да аднаго.

— Не пра ўсё адразу, дайце пасадніку паразважаць!— той стаў паміж імі.— Яму цяпер трэба пра ўсё рупіцца! Спачатку я яму раскажу пра сёлетні хлеб, параімся, колькі чаго прадаць, а што на зіму пакінуць. Гаспадарка — найпершая клапатарка!

«Пачакай, хітрун!— падумаў Усяслаў.— Цяпер то я добра праверу, колькі ў нас зерня, лёну, мёду i воску ды куды i за што ўсё гэта ідзе! Гэта ж — нашы сякеры, мячы, коп'і, даспехі, а таксама серабро i золата!»

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)