Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 187
Перейти на страницу:

— Невінаваты ты, Усяслаў,— са слязьмі прамовіла старая жанчына i зусім нечакана бухнула перад ім на каленi.— Я — вінаватая! Бі, а то i выганяй ca свайго дома паскудніцу!

Ён спагадна паклаў на яе старэчы худы плячук, здаецца, усё яшчэ вялую руку:

— Хіба ты мне падносіла келіхі, а я піў па тваім змусе?

— Ты не напіўся, голуб мой. Цябе апаілі.

— Кажу ж, я — дзюдзя.

— Не! Цябе наўмысна захмялілі!

— Чаму ты так лічыш?

Марыля не паспела адказаць: у гэты час хтосьці заварушыўся, а затым падняўся з глыбокага крэсла, што было за сталом у паўцемені. Любка. Падышла сюды. Апранутая, як i на дзень. У андараку i гарсэце. Праўда, занепакоеная, а то i засмучаная.

— Другую ўжо ноч не спіць, бедная,— пашкадавала яе Марыля.— Наплакалася дык наплакалася па табе, баярын.

— Сядзь каля мяне, Любка,— папрасіў ён.

Яна павагалася, не асмельваючыся пры Марылі паказваць, што яна i Усяслаў такія ўжо збліжаныя.

— Сядзь, кал i гаспадар просіць,— загадала ёй старая.

Цяпер тая паслухала; калі прысела побач (праўда, апусціўшы вочы), Усяслаў узяў яе руку ў сваю i папрасіў:

— Выбачай мне, Любка...

Яна не забрала руку, але ўздрыгнула i ўсхліпнула.

— Баялася вельмі за цябе...— патлумачыла па-свойму ўсё гэта Марыля.— Усё дапытвалася: выжывеш ты ці не? Але, баярын, я хацела б расказаць табе тое-сёе... Няхай Любка ідзе, паспіць яшчэ крыху. Маладым патрэбен спакойны сон.

Любка памкнулася падняцца, але ён затрымаў:

— Гавары, Марыля, i пры ёй. Няхай усё чуе i ведае.

— Лепш, Усяслаў, пагаварыць без яе,— настойвала тая.— Яна яшчэ маладая. Ды i не ўсё ёй трэба ведаць.

— Што маладая, то гэта добра,— усміхнуўся.— А ведаць тое-сёе i ёй трэба... Так што, Марыля, падымайся з каленяў, сядай на крэсла i гавары пра ўсё нам абоім.

— Твая воля, баярын,— паслухала старая.— А скажу я табе пэўна: цябе, голуб, ахмялілі.

— Але дзеля чаго? Каб асаромець?

— Горш, Усяслаў. Каб ажаніць з Дабраславай.

Любчыная рука торгнулася ў ягонай далоні, a плечыкі яе ажно затрымцелі. Што ж, бадай, усё гэта праўда: упіўся б, страціў развагу ды памяць — завалаклі б на ложак, паклалі б побач голую Дабраславу i паклікалі б людзей у сведкі... Жах! Вось як мог бы ў сталыя ўжо гады трапіць у загадзя i хітра пастаўленую Расціславам i Раксанаю пляніцу! Сам заняволіўся б, Любцы пакалечыў бы жыццё! Але хоць крыху папікні Расціслава — адразу ж адхрысціцца: што ты, дружа, я не меў такога намеру! Залішне ты недаверлівы i запасочаны!

— Яны ж, ліхадзеі, наўмысна для сваёй чорнай задумы выбралі злы дзень,— злавалася на Расціслава i Раксану Марыля.— У гэтым месяцы, у кастрычніку, два вельмі нешчаслівыя дні: адзінаццатага i трынаццатага. Надта ж благі адзінаццаты. А ты якраз на яго пайшоў да злыдняў.

— Біскуп Кірыла даўно ўжо мне гаварыў: твая Марыля — не хрысціянка, а паганка,— зноў сказаў ён з усмехам.— Патайна знаецца з чарадзеямі i варажбітамі, «чтааху» i «гатааху»[66] з імі. Глядзі, Марыля, адлучаць цябе ад царквы i загадаюць утапіць у Немане!

— A хіба я не гаварыла табе ў жніўні, што не ў той дзень ідзяце з княжычам у паход? — апраўдалася за сваё тая.

— Пра тое больш ні слова! — загадаў ён.— Гавары пра іншае: за што вінаваціш сябе перада мною?

— Я — ліхадзейка! Я ж прадчувала, што такое можа быць, але не перасцерагла цябе. Не ведала, як загаварыць з табою...

— Штосьці я цябе не зусім разумею, старая.

— Ды Раксана прасіла мяне, каб я ўгаварыла цябе ўзяць замуж яе Дабраславу!

— Вось яно што! — усклікнуў ён.— А ты? Памагала?

— Не! — усхліпнула ўжо Марыля.— Але, кажу, не паспела цябе перасцерагчы...

— Дык вось як вы хацелі мяне ажаніць! — «пакрыўдзіўся» ён.

— Павер, сын мой, я гэтага не хацела!

«Канечне, яна не зводніца,— падумаў.— А я дурань!

Знайшоў каму паверыць! Расціславу i Раксане! Што ж, няхай будзе мне яшчэ адна горкая навука!»

— Раксана — праўдзівая Лойма, чарціха,— Марыля ўжо зусім расхвалявалася.

— Чарціха, кажуць, непрыгожая, вусатая, а Раксана — красуня,— усміхнуўся ён.

— Але ў яе, як i ў чарціхі, вялікія, пад нос, цыцкі.

— Хіба вялікія грудзі не аздабляюць жанчыну?

— Чарціха яна!

— Ладна, няхай Бог карае яе ці не карае,— прамовіў ён.— Ты вось, старая, скажы мне пра іншае. Магу я ажаніцца ці не?

— Чаму не, ты ж яшчэ ў сіле мужчына,— адказала тая, выціраючы пальцамі пад вачыма слёзы.— Жаніся на здароўе, толькі не змяю, а добрую жанчыну ці дзяўчыну бяры. Каб яна табе не на бяду i гора, а на радасць была.

— Добрая парада. Матчыная,— пацешыўся ён i наўмысна мацней сціснуў Любчыну руку.— Дык каго ты вось параіш мне ўзяць за жонку?

вернуться

66

«Лічыць» i «варожыць».

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)