Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 187
Перейти на страницу:

— Даніла мае свае інтарэсы, а мы — свае. Для таго, што мы задумалі. I памагаць нам спаўняць ix будзе... Мендог...

— Мендог? — ажно ўсклікнуў Усяслаў. Як зусім яшчэ малады чалавек.

— Мендог? Яго бачу я Гаспадаром Навагародскай зямлі. I не толькі яе...

Усяслаў, бадай, ужо сумеўся: адно — сябраваць з неспакойным, заўсёды збройным i хцівым суседам, даваць яму прытулак у цяжкія часіны, але зусім іншае — самім узвесці яго тут на пасад...

— Здзівіў цябе, ваявода? — здаецца, ажно пацешыўся Ізяслаў.

— Здзівіў, князь. Гэта — гульня з агнём!

— Разумею, усё добра разумею, Усяслаў,— зноў заклапоціўся стары князь.— Ды... Войшаль — якраз той, хто нам трэба. Але ён яшчэ ваўчаня, а нам цяпер патрэбен пажылы воўк, які дужы i спрытны, умее паляваць, выскокваць з пастак i берагчы сваё логава. А да ўсяго нам патрэбна простая, цярплівая i ваяўнічая Літва[47]. Вам мой наказ: кал i памру i найперш ты будзеш гаварыць пра маю волю спачатку на Радзе, а потым на вечы, дык не толькі ўсё добра патлумачыш, але адразу дабівайцеся свайго. Міндоўг павінен будзе заявіць пра сваё хрысціянства, змусіць ахрысціцца сваіх баяраў-язычнікаў, перабрацца з Руты ў Навагародак, слухаць нашу Раду i навагародскае веча, падпарадкаваць Навагародку Літву — гэта значыць, дзе словам, а дзе i сілаю зрабіць першы крок да нашага адзяржаўлівання. Калі ён пачуе, што можа стаць Вялікім Гаспадаром, Валадаром Дзяржавы, дык дасць нам любую клятву i, думаю, будзе трымацца за сваё слова. Ды яшчэ прыдумаеш ты, як мець над ім строгі назірк i кіраваць ім. Нашы баявыя дружыны павінны быць вернымі найперш табе i ў цябе будуць ніці нашай віжавой службы i запас нашай казны. Урэшце найперш за табой павінна быць Рада i веча. Я першы паклапачуся пра гэта. Тое-сёе я прыдумаў ужо, пазней крыху раскажу пра гэта...

Ізяслаў перавёў дыхание, адпачыў, а потым пачаў разважаць далей:

— Што яшчэ цяпер за Мендога? Што i як з гэтага можна нам удала спажыць? Батыгава нашэсце нам паспрыяла ўжо. Яно аслабіла Данілу, памагло нам амацавацца, уздыхнуць вальней i падняць галаву. Цяпер нам лучыць крыжацкі націск са словам i мячом. Гэты націск занепакоіў прускія плямёны[48], земгалаў[49], латгалаў[50], ліваў[51], эстаў[52], аўкштайтаў[53], жамойцаў[54], яцвягаў[55], ён хвалюе Полацак i Ноўгарад. Калі палачане-хрысціяне шукаюць паратунку разам з ноўгарадцамі-хрысціянамі, дык нашы заходнія суседзі-язычнікі, як ведаеш, пачалі з надзеяй пазіраць на язычніцкую Літву, на Міндоўга, на яго саюз з намі, хрысціянамі. А што гэта значыць? Яны цяпер не будуць супраць, каб Міндоўг яшчэ болей амацоўваўся. Яны нават просяць, каб ён супрацьстаяў крыжакам далека ад сябе, на іхніх землях. А гэта што дае? Яно рана-позна паспрыяе Міндоўгу яшчэ болей падпарадкаваць Булевічы[56], Дзяволту[57], Рушкавічы[58], Дайнову[59], Нальшаны[60], а то i праз аўкштайтаў ды жамойцаў выйсці да Варажскага мора[61]... Убачыўшы нашу моц, веру, да нас яшчэ болей пагорнуцца Пінска-Тураўская i Берасцейская землі, яцвягі... А з такой сілаю будуць ужо не такія страшныя ні Даніла з Васількам, ні манголы!

Усяславу глыбока запалі ў розум i душу гэтыя словы i, сказаць шчыра, ад ix па яго целе ажно пабеглі халодныя мурашкі: гэта — зусім новая навагародская палітыка! Шмат тут усяго, як кажуць, на мяжы, на рубе i ўпрытык, што можа ўсё i не склеіцца, не знітавацца: як ні рабі гэта, дзе з крыжом i словам, дзе з бліном i мёдам, а дзе з мячом, усё роўна ад гэтага навостраць вушы ўсе суседзі i, канечне ж, не ўсе з ix будуць спакойна назіраць альбо спрыяць адзяржаўлівацца. Крыжакі, Полацак i Ноўгарад, Уладзіміра-Суздальскае княства, Чарнігаў, Галіцка-Валынская зямля, Куявія i Мазовія[62], а над усімі гэтымі супернікамі манголы — вось з кім, можа, прыйдзецца сутыкнуцца...

— Што на ўсё гэта скажаш, Усяслаў?— парушыў яго роздум Ізяслаў.

— Нялёгкую ролю i долю наказваеш ты мне, князь,— апусціў галаву ён.— Для ўсяго гэтага мала мець адну чалавечую галаву, а трэба сама меней тры. I несмяротныя. Каб адну адсеклі, а на яе месцы тут жа вырасла новая!

вернуться

47

Тагачасная, Міндоўгава, Літва — землі паміж сённяшнімі Навагародкам, Маладзечнам, Мінскам i Слонімам.

вернуться

48

Прусы, балцка-славянскія плямёны, насялялі ўзбярэжжа Балтыйскага мора паміж ніжнім цячэннем Віслы i Немана.

вернуться

49

Земгалы (земігола) — балцкае племя, жыло ў сярэдняй частцы сучаснай Латвіі (басейн р. Ліелупе).

вернуться

50

Латгалы (лецьгала, лоцьгала) — балцкае племя, жыло на Усходзе сучаснай Латвіі, там знаходзіліся гарады Герцыке i Кукейнос, падуладныя Полацкаму княству.

вернуться

51

Лiвы жылі на ўзбярэжжы Рыжскага зал. на паўн. ад Зах. Дзвіны i ў ніжнім цячэнні p. Гаўі, паўн. ўзбярэжжа Курземскага паўвострава.

вернуться

52

Эсты — продкі сённяшніх эстонцаў.

вернуться

53

Аўкштайты — найбліжэйшыя да Полацкай i Навагародскай зя¬мель продкі сённяшніх літоўцаў.

вернуться

54

Жамойцы (жмудзь, жэмайты) — насельнікі заходняй вобласці i сучаснай Літвы.

вернуться

55

Яцвягi — заходнебалцкія, ca славянскім элементам плямёны, жылі паміж Нёманам i вярхоўямі p. Нараў.

вернуться

56

Булевічы — зямля на правым беразе верхняга цячэння Нёмана (мабыць, у тым ліку i мясціны каля хутара Балевічы Хатаўскога сельсавета Стаўбцоўскага раёна).

вернуться

57

Дзяволта — мабыць, зямля ў цэнтральнай i паўночна-заходняй мясцінах сённяшняй Беларусі каля Ляхавічаў i Клецка.

вернуться

58

Рушкавічы — мабыць, зямля па суседстве з Турава-Шнскай зямлёю.

вернуться

59

Дайнова — зямля паміж Нёманам i Віліяй, па р. Котры межавала з Гарадзенскім княствам.

вернуться

60

Нальшаны — зямля на паўночна-заходняй ускраіне Беларусь Сталіца — Крэва (?).

вернуться

61

Варажскае мора — Балтыйскае мора.

вернуться

62

Куявія i Мазовія — польскія княствы.

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)