Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 187
Перейти на страницу:

— Раксана! — радасна гукнуў з вітальні ў святліцу гаспадар.— У нас госць! Ды які!

Амаль тут жа тая выплыла ацяжэлай гускаю. У індыйскім яркім шоўку, абчапляная залатымі завушніцамі i бурштынавымі каралямі на залатым ланцужку, яна пацалавала яго як самага блізкага чалавека i запрасіла ў святліцу ці, як яшчэ казалі, белую хату — прасторны пакой, атынкаваны i афарбаваны ў чырвоны колер, з зялёнымі палосамі па верее сцен, з лікамі святых Барыса i Глеба, з чужаземнымі дарагімі дыванамі на падлозе i на глыбокіх крэслах. Пасярод пакоя, пад грувасткімі масянджовымі падсвечнікамі, стаяў масіўны круглы стол i ўжо, як на дзіва, быў не толькі засланы белым абрусам з чырвонымі карункамі знізу, але на ім ужо зіхацелі шкляныя рознакаляровыя, пазалочаныя ды з эмаллю, а таксама фарфоравыя, фаянсавыя талеркі i місы, a ў некаторых з ix была нават халодная закусь — марынаваныя грыбы з цыбуляй i алеем, смажаная рыба, адвараная ялавічына з морквай i яйкамі, нацёртая рэдзька са смятанай, сподкі з чорнай ікрою, якую лічаць за вялікі далікатэс i тутэйшыя князі, i замежныя каралі, талеркі з сырам, з воскам i мёдам, праснакі. А да ўсяго стаялі на трох ножках сярэбраныя падстаўкі, у якіх месціліся турыныя рогі — гладзенькія, пафарбаваныя ў чорны колер i з залатой акаймоўкай паверсе.

Усяславу стала ажно няёмка: значыць, яны ўпэўніліся, што ён усё ж зойдзе да ix.

— Колькі ж гэта, Усяслаў, ты не быў у нас?— аж заззяла Раксана.

Ён паціснуў плячыма, хоць добра ведаў, колькі часу не зазіраў сюды i чаму не меў да гэтага ахвоты.

Раксана пазваніла невялікім цёмна-жоўтым званочкам — у белую хату амаль адразу шпарка ўвайшла маладая пакаёўка з крышталёвым збанам вады i шкляной мядніцай ды з беленькім льняным ручніком на плечуку. Калі памылі рукі, Расціслаў запрасіў садзіцца за стол.

— Якое віно жадае шаноўны госць?— усміхнуўся, седзячы насупраць з Раксанаю.— Бургундскае? Рэйнскае? Алікант? Мальвазію? Франкійскае белае? Альбо каўказскае чырвонае?

«Набор як i ў княскім пограбе!— падумаў Усяслаў.— У мяне такога няма. Ды мая першаўвага да медавухі i ягадных ці рабінавай настоек».

— Ці, можа, пад ікру i грыбы жадаеш моцную настойку? — аварожваў Расціслаў.— Гавары, якую? Перцавую? Анісавую? Ядлаўцовую? Палыновую? Што зажадаеш, тое i пададуць. У нас ёсць яшчэ такія-сякія старыя запасы.

«Дбаў i пра гэта. А я вось меў іншы клопат...»

— Вы, мужчыны, канечне, выпіце якой-небудзь моцнай настойкі,— каб спыніць мужа-хвалько, прамовіла Раксана.— А мне няхай пададуць бургундскага.

Расціслаў пазваніў — як толькі заявіўся ў шаўковым жупане з залатой абшыўкаю стольнік, паўтарыў тое, што сказала жонка. Неўзабаве ўжо той наліваў перад Усяславам у рог падфарбаванага — па паху, мусіць, настоенага на палыне — пітва са шкляной цёмнай карчажкі, размаляванай замежнымі дзівоснымі (белымі, з доўгімі хвастамі i шыямі) птушкамі.

— Мая здравіца за цябе, Усяслаў, i за наша сяброўства ды за шчаснасць Навагародскай зямлі,— затым падняў рог Расціслаў i паднёс яго да Усяслававага.

— Будзь здаровы, заступнік наш,— паліслівіла Раксана, таксама падносячы свой келіх.

Калі выпілі i закусілі халоднай закускай, падстольнікі прыбралі ўжываныя нажы, відэльцы, талеркі ды сподкі i прынеслі на вялікіх сярэбраных узорыстых падносах новыя, а потым падалі масіўную, прадаўгаватую цёмназялёную жароўню. Калі знялі вечка, дык у жароўні паказалася ружавата-карычневая авечая тушка, што яшчэ шыпела ў тлушчы.

Расціслаў сам, крэкчучы, па праве гасціннага гаспадара i ў знак вялікай павагі адрэзаў з авечага кумпяка вялікі кавалак i падаў яго Усяславу, сам паліў гэты кавал шафрана-чарнаслівавай поліўкай — што-што, a застольнічаць, весці тут рэй той любіў i ўмеў. Як толькі ён сабраўся пачаставаць яго яшчэ адной настойкай, тут паказалася гаспадарова старэйшая дачка Дабраслава. Як i маці, сярэдняга росту, паўнацелая, чарнявая, прыгожая, праўда, толькі крыху з драпежнаватым вы глядам тонкіх чорных броваў i вачэй. Яна сумелася, убачыўшы такога неспадзяванага для яе госця, хацела выскачыць адгэтуль, але яе затрымалі. Лепш сказаць, паспяшаўся гэта зрабіць Расціслаў:

— Усяслаў, ты не супраць, калі з намі пасядзіць i маладая баярыня?

— Кал i ласка,— адказаў ён, ужо крыху захмялелы.

Дабраславу пасадзілі каля яго па правай руцэ, падалі ёй, як i маці, невялікі прадаўгаваты крышталёвы келіх.

— Давай, Усяслаў, вып'ем за нашых слаўных дзяцей,— зноў падахвоціў яго да выпіўкі гаспадар. Дабраслава ж толькі на міг падняла вочы, i хоць была смелая ды бойкая, як i маці, але тут жа адвяла спогляд. Нават нібы засаромелася i прыгубіла толькі глыток віна.

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)