Кліч роднага звона
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1997
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- ISBN: 985-05-0142-1
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:
— Канечне, наперад усяго не прадбачыш, могуць быць самыя неверагодныя нечаканасці,— прамовіў Ізяслаў.— Але, думаеш, я выпадкова ці з-за тваіх прыгожых вачэй узвышаў, ушаноўваў якраз цябе? A калі ты ўлез у дугу, не кажы: не магу! Палкаводцам добрым ты ўжо стаў. А цяпер, дружа, трэба стаць i добрым дыпламатам ды палітыкам! Арлом! Арол жа, як ведаеш, мух не ловіць!
Што тут красамоўнічаць альбо гуляць? Князеў наказ ёсць найвышэйшая воля! Ды калі ўсё гэта для дзяцей i ўнукаў!
— Мендог, хоць узвысіцца, але будзе слухаць цябе. Без тваіх дружын ён ні тут, ні ў Літве не ўтрымаецца. Ты будзеш у яго дарадца, як Субедэй у Батыгі. Без цябе ён не павінен i кроку ступіць, усё рабіць толькі пасля тваёй ухвалы!
— Такім-сякім ваяром я стаў пры табе, князь. Без цябе мне не будзе такога апірышча.
— Хто ведае, дружа. Можа, без мяне яшчэ цясней згуртуюцца вакол цябе баявыя дружыны, тысяцкія, сотнікі, дзесятнікі, баяры, рамеснікі i купцы. Як казаў, я перадам табе сваю віжавую службу, ключ ад нашай казны-скарбніцы, найперш ты ведаць будзеш, адкуль i як паступаюць да нас золата, серабро, медзь i бронза, a ўрэшце напішу такую, якая трэба табе, грамату-наказ. Адным словам, хочаш ці не хочаш, але мусіш зрабіць для сваіх дзяцей i ўнукаў тое, што трэба. Сам будзеш аб'яўляць Пагоню[63]...
— Ясна, князь,— падняў галаву i з падзякай зірнуў у вочы старому дбайцу Усяслаў.— Твая воля — вышэйшы для мяне наказ.
— Дзякуй, дружа. Веру: ты з аднадумнікамі ўстоіш i ў сумятні, i ў таўкатні, i ў кругаверцях розных, зысціш тое, што я, бачыш, таіў доўга нават ад цябе, але дзеля чаго жыву, часамі ўніжаўшыся перад кіўескімі князямі, перад маладзейшым Данілам... Ну, а цяпер давай спусцімся з аблокаў высокіх на зямлю. Якія ты навіны маеш? Што хоча ад нас Міндоўгаў баярын Хвал?
— Літва — у вялікім руху, князь,— адказаў Усяслаў.— Хвал прыехаў з навіною i просьбай.
— Слухаю, Усяслаў.
— Навіна, князь, такая: каля дзесяці літоўскіх князёў пойдуць па лупы пад Таржок i Бежыцу,
— A ці не вельмі парыўча?
— Здаецца, як i раней, тут полацка-менская рука,— усміхнуўся Усяслаў.— Князь Брачыслаў памог зяцю[64] пабіць крыжакоў на Чудскім возеры, але каб спрадвечны супернік Ноўгарад не амацоўваўся, наводзіць на яго Літву... Прапўсціць праз свае абшары, а потым, калі трэба будзе, дык i прыкрые...
— Міндоўг таксама пойдзе?
— Не.
— Як жа ён утрымаўся, каб не пажывіцца?
— У яго цяпер іншыя клопаты, князь. Куроны[65] папрасілі яго памагчы ім адкінуць крыжакоў. Ён пытае нашай парады i просіць, калі будзе наша згода, пайсці разам з ім i мяне.
— А што аўкштайты i жмудзь? — запытаў Ізяслаў.
— Яны прапусцяць Міндоўга праз свае землі i, можа, нават дадуць яму невялікія атрады: якраз збіраюць новыя сілы супраць крыжакоў.
— A колькі вояў збірае Мендог?
— Тысяч за дваццаць.
— Сіла немалая, але... Што ж,— прамовіў Ізяслаў,— добра, што Мендог жадае памагчы няшчасным супраць варвараў, якія пад сцягам Хрыста i цывілізацыі хочуць парабаваць нас усіх. Пераможа — набудзе славу, пацерпіць паражэнне — можа, нам зноў прыйдзецца ратаваць яго... Што да цябе, табе трэба быць тут. Ці ты думаеш іначай?
— Не, князь. Распыляць нашы сілы не трэба.
— Але дай Мендогу даспехаў i зброі. Супраць цяжка абчапляных жалезам крыжакоў добра падыдуць нашы новыя цяжкія сякеры. Як мы з табой бачылі на свае вочы, якраз ад удараў такімі тапарамі i коні падал i ніц, i рыцары кланяліся нашай зямлі пад Драгічыным.
— Добра, князь,— згадзіўся Усяслаў.— Сякеры ёсць. Як i коп'і ды лукі. Цяпер пачынаем больш каваць i шабель. Яны падыдуць добра, калі, можа, прыйдзецца сутыкнуцца ca шматлікай мангольскай конніцаю. З ёй лепш змагацца лукамі i шаблямі. Як перадаюць нашы віжы, i ноўгарадскі Аляксандр, i брат яго Андрэй якраз так пачалі пераўзбройвацца.
Ізяслаў змаўчаў з ухвалай: што ж, гэта ўжо найперш твой, ваяводскі, клопат. Мой жа, княскі,— знайсці табе на гэта золата, срэбра, скуры, лён, мёд, воск i зерне.
— I яшчэ, Усяславе,— прамовіў Ізяслаў.— Не толькі пагарджай Расціславам, не толькі асаджвай. Больш хітруй, трымай яго пад пільным назіркам, а то i наблізь да сябе.
— Не магу, князь,— апусціў галаву ён.
— Змажы. Каб перахітрыць Данілу, табе трэба найперш аблапошыць Расціслава i Раксану, каб яны добра не ўбачылі, што i як робіцца ў ix каля носа.
— Нялёгка ix абвесці вакол пальца.
— Абвядзі! Г lepa гуляй!
— Гэта самае цяжкае для мяне — гулящ, ды прыкідвацца!
— Ведаю,— знайшоў сілы ўсміхнуцца Ізяслаў,— але палітыка, дыпламатыя без гэтага не бываюць. А без ix не абысціся нават са сваімі...— А потым, уздыхнуўшы: — Каб пагаварыць употай, адпачыць, можаш карыстацца маім загародным палацам. Не трэба, каб ён пуставаў, траціў чалавечы дух.
63
Маецца на ўвазе — аб'яўляць вайсковы збор.
64
Гутарка ідзе пра тагачаснага князя Ноўгарадскай зямлі Аляксандра Неўскага.
65
Куроны (куршы, корсь) — балцкае племя, жыло на Захадзе сучаснай Латвіі. Пазней разам з земгаламі склалі латышскую народнасць.