Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 187
Перейти на страницу:

На гэты раз Усяслаў хацеў толькі адпіць з рога, але Расціслаў проста змусіў яго апаражніць усё. Пасля гэтага яму здалося, што ён, ацяжэлы ад настоек i багатых ласункаў, не сядзіць, a нібы адарваўся ад долу i плыве: рукі, ногі зусім звялі, ён стаў нязграбны — вось упусціў відэлец, абярнуў падстаўку з рогам дый, мусіць, усміхаецца Дабраславе блазнавата.

«Не буду больш піць. Hi кроплі!» — загадаў сам сабе, але ён, гэты загад, зусім не такі, калі цвярозы i разважлівы, ён нібы гуллівы.

— Чаму ты, красуня, не хочаш выпіць з намі, самымі знатнымі навагародскімі мужамі? — міжволі вырываецца ў яго да Дабраславы. Тая вось падымае галоўку з какошнікам, пазірае нясмела, але ў гэтай нясмеласці вялікая жаночая сіла.

— Я не магу піць,— адказала яна.

— Але з намі трэба выпіць,— зноў міжволі настоіў ён.

— Выпі, донька, са слаўным баярынам,— папрасіла Раксана.— Ён жа гэтак уважыў нас.

— Адна? — запытала тая.

Расціслаў хапае карчажку, лье з яе ў ягоны рог. Ён замінае, адхінае рог — хмельная настойка льецца яму на рукі, на стол. Гэта, думае ён, пачынаецца ўжо звычайная, як часта бывае сярод баяр, п'янка. Зрэшты, не такая яна ўжо рэдкая i сярод князёў. Хтосьці хітры i, мабыць, вераломны выдумаў жа, як вось такім чынам не толькі падвесяліцца, але i затуманіць розум, даць волю языку ці рукам, а то i страціць звычайны чалавечы воблік.

Дабраслава прыгублівае, ён зноў выпівае — i пад настойваннем Расціслава да канца,— хмель, блазнота i бяссілле яшчэ болей запалоньваюць яго.

Неўзабаве ён заўважыў, што адгэтуль неяк незаўважна зніклі Расціслаў i Раксана, ён тут толькі з Дабраславай. Каб памагчы галаве ўтрымацца, ён падпёр падбародак далонню i навёў позірк на суседку — не, гэта не Дабраслава, гэта маладая Раксана — белатварая, з гожай шыяй i поўнымі грудзямі, вабная ды спакусная. Чаго вось варты яе пранікнёны, поўны жаночай поклічнасці позірк! Здаецца, гэтая маладзіца зараз схоніць яго на дзіва ўчэпіста за запясце i, як некалі, вар'явата, ціскане ягоную далонь да сваіх тугіх грудзей i зашэпча томна: «Усяслаў, мае грудзі спакутаваліся без тваёй дужай рукі!..» Ён будзе адсоўвацца, адрываць руку, а яна тут жа апынецца ў яго на каленях ды апячэ сваім целам... Ды што гэта? Жаночы твар паволі расплываецца i паўстае ў змяіную галоўку, а незнаёмыя вочы проста зняможваюць апошнюю сілу i волю...

«Канец!» — мільгае ў яго свядомасці.

Змяя штосьці гаворыць, нахіляецца, дакранаецца да ягонага плечука (Дабраслава казала: «Баярын, табе, здаецца, блага. Хадзем, я пакладу цябе на пасцель».). Ад гэтага дотыку яго нібы пранізвае джалам. Ён падхапіўся, пасунуў цяжкі стол, а тое-сёе на ім i перакуліў (шкляны келіх упаў долу i пабіўся) і, спрабуючы ўстояць на ватніх нагах ды на нешта абаперціся рукамі, імтануў да вушака. Адразу за дзвярыма наткнуўся на Расціслава i Раксану, яны паімкнуліся ці падтрымаць, ці запыніць, але ён так вышчарыўся і, замахваючыся кулаком, ірвануў далей, што тыя са страхам адскочыліся, а ён выскачыў з вітальні ў баярскую грыдніцу, дзе, як паспеў яшчэ ўсвядоміць, упаў на рукі Цішука i дружын ні каў-ахоўнікаў...

2

Спаў, лепш сказаць, быў у забыцці доўга.

Калі нарэшце адплюшчыў вочы i вярнуўся да памяці — праўда, не зусім яснай, з вялікім болем, цяжарам у галаве, адразу ўбачыў паблізу сябе пры скупым святле далёкай свечкі Марылю. Тая скурчылася на падлозе і, здаецца, спала, паклаўшы голаў на край ягонага ложака. Калі паварушыў замлелымі нагамі, Марыля адхінулася i спрасоння, не зусім відушчымі вачыма ўгледзелася ў яго твар.

— Ачуняў?

— Ачуняў,— прамовіў ён, не могучы разабрацца, што цяпер: вечар альбо раніца. Акно вунь зацягнутае шаўковай начной фіранкаю, на дварэ ціха.

— Дзякуй Богу!— перажагналася Марыля, паднялася на ногі i села на блізкае крэсла.— Напужаў дык напужаў ты нас, гаспадар!..

Цяпер пачаў усвядомліваць: ён не проста меў сон здаровага чалавека, ён вылежваў i выдыхваўся пасля гулянкі ў Расціслава. Ды дзе там гулянка — папоішча было. Зусім не помніць, як апынуўся дома, вось тут, на пасцелі. Толькі цьмяна ўспамінаецца, як ён грузна падымаўся з-за стала, як са страхам адхінулася ад яго маладая Раксана — не, пачакай, не яна, а яе маладая дачка-удава, Дабраслава, Раксану ён адштурхнуў за дзвярыма святліцы, а потым... Нібы суцэльная, хоць ты выкалі вока, цемра. Ва ўсім свеце.

— Шмат я спаў? — запытаў у Марылі.

— Ноч, дзень i во яшчэ адну ноч.

— Дык цяпер раніца?

— Хутка пачне ўжо світаць, голуб мой.

— Я — не голуб, Марыля,— толькі ёй адной мог сказаць тое-сёе з таго, што думаў i гняло душу.— Я — дзюдзя вялікая.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)