Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » На лініі перасячэння
На лініі перасячэння - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На лініі перасячэння

Электронная книга - «На лініі перасячэння». Краткое содержание книги:

Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стылі, і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, І. Чыгрынава, І. Пташнікава. Кніга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 48
Перейти на страницу:

Словы Прыбыткова пераклікаюцца з размовай Вяршкова і Масея ў другім рамане пра продкаў беларусаў, але ў разважаннях Вяршкова ўжо не толькі замілаванне Радзімай, здзіўленне і боль за пакуты яе, але і гатоўнасць змагацца, вера ў перамогу.

Што ж давалі такія размовы Зазыбе? Відаць, многае, бо, як адзначае аўтар, «Зазыба ажно пашкадаваў, што гэтак адразу пайшоў Прыбыткоў». Відаць, у размовах такіх, у адчуванні блізкасці сваёй да народа чэрпаў Зазыба сілы для таго, каб сумленна рабіць сваю справу, каб рыхтавацца да ўпартай, працяглай барацьбы. Гутаркі Зазыбы з аднавяскоўцамі не перапыняюцца на працягу першага рамана. Лінія Зазыбы перапоўнена дыялогамі. Сам ён гаворыць параўнаўча мала, але прыслухоўваецца да голасу народа, і хоць здраднікам, у прыватнасці Раману Сёмачкіну, «дужа хацелася неяк супроцьпаставіць вясковых мужыкоў былому старшыні калгаса», адчуваецца непарыўная сувязь сялян з Зазыбай, іх унутраная еднасць.

Зазыба адмаўляе дзейнасць па дырэктывах, але і яму вельмі цяжка спачатку на нешта рашыцца. А калгаснікі чакаюць ад яго пэўнасці. Парфён Вяршкоў папракае Зазыбу: «Як зганяў тых кароў, дак не толькі самога на вёсцы не відаць, але нават голасу не чутно. А час не чакае. І немцы, ты сам кажаш, у Бабравінах, да і... жніво пара пачынаць. Другі год дак мы ўжо, лічы, канчалі гэтымі чысламі. А тута, як наўмысля, еты год бытта адно да аднаго».

Пытанне пра жніво, пра жыта, пра размеркаванне яго паміж калгаснікамі з'яўляецца не толькі сюжэтным стрыжнем лініі Зазыбы, але і ўвогуле дылогіі, набываючы пры гэтым філасофска-абагульняючае значэнне. Зазыба змагаецца за хлеб, гэта значыць, за самае святое, спрадвечнае, важнае ў чалавечым жыцці. Клопаты пра хлеб яднаюць людзей, падымаюць іх веру ў будучае, у неабходнасць працягу жыцця, у бессмяротнасць Савецкай улады. Рашэнне Зазыбы аб раздзеле хлеба і аб захаванні яго да прыходу Чырвонай Арміі, запісанае ў пратакол, пагражала яму адказнасцю перад «новай уладай». Вялікая рызыка была і ў яго клопатах пра разведчыцу Марылю, астаўленую для падпольнай работы, ён разумеў, што можа паплаціцца жыццём, але ён разумеў таксама і тое, што «цяпер ад кожнага, хто меў сумленне і ўсведамляў сваю адказнасць перад краінай, патрабавалася не толькі намаганне фізічных і духоўных сіл — бадай, найважнейшым было падрыхтавацца ахвяраваць сабой». Па сутнасці Зазыба на працягу раманаў і знаходзіцца, калі можна так сказаць, у працэсе гэтай падрыхтоўкі. І. Чыгрынава больш за ўсё цікавіць іменна шлях да подзвігу, псіхалагічная яго абгрунтаванасць. Такія, як Зазыба, у небяспечнай абстаноўцы імкнуцца зрабіць усё, на што здатныя, у выключных абставінах яны становяцца героямі.

Іменна дзякуючы аўтарытэту Зазыбы былому махноўцу і дэзерціру Брава-Жыватоўскаму, забойцу Раману Сёмачкіну і вырадку Рахіму пакуль што цяжка праводзіць устанаўленне «новай улады». Але відаць па ўсім: барацьба наперадзе зацятая.

Кульмінацыйным момантам лініі Зазыбы з'яўляецца дзень жніва ў першым рамане. Ззяла ў гэты дзень на небе тры сонцы; і хоць Зазыба не верыў у забабоны, ён падумаў: «...Значыць, нейкая прыкмета, кажуць, здараецца гэтак у часы бедстваў народных... Але якая — добрая ці благая?» Пакутлівым роздумам Зазыбы пра будучае і канчаецца першы раман.

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)