Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 140
Перейти на страницу:

— Бяжы!

Але яна не бегла — дый нашто? Не міргаючы, глядзела на забойцу, на акрываўлены меч, які той хацеў выцерці аб спіну Лямца; на бліскучую сталь у руках другога — Жывене здалося, што гэтая бязлітасная, упітая чужой крывёй вузкая паласа зараз увап'ецца ў яе сэрца, забіраючы ад яе ўвесь гэты жорсткі, страшны і такі невымоўна-вабны свет… Аднак воін проста працягнуў меч за яе спіной і тым як бы адсек шляхі назад. А той, забойца, ужо з азартам паляўнічага працягнуў меч так, каб ёй давялося ісці наперад праз цела Лямца.

— Хто вы і што вам трэба? — спыталася дзяўчына, але тут жа зразумела, хто перад ёй: пачулася нямецкая гаворка, ганец паслужліва злавіў кінуты яму кашэль і, ускочыўшы на свайго каня, схапіў за повад кабылу Лямца.

— Цябе праз год заб'юць твае сыны, якія будуць шукаць гэтыя грошы, — Жывена, нібы чытаючы напісанае недзе там, на світку часу, гаварыла выразна і жорстка. — Здрада не прынясе табе таго, на што ты спадзяваўся.

Ганец коратка ўзвыў і з плачам і праклёнамі кінуўся ў цемру, у дарогу, дзе, магчыма, паспрабуе знайсці паратунак ад страшнага лёсу, не то прадказанага, не то насланага на яго служкай незнаёмых яму багоў… А Жывена схілілася над целам Лямца, прыўзняла яго.

— Можаце мяне забіць, але я пахаваю яго, перш чым вы зробіце тое, што вам загадана, — па-нямецку сказала яна, і воіны адступіліся, але цікавалі за кожным яе рухам.

Можа, таму яны не паспелі нават паварухнуцца, як здарылася нечаканае: Лямец расплюшчыў вочы і, ускінуўшыся, з дзікай сілай выхапіў меч з рукі свайго пераможцы. Мабыць, багі кіравалі ім, таму што меч увайшоў у цела воіна так лёгка, як уваходзіць нож у кругляк масла, і абое яны пакаціліся назад, прама ў вогнішча.

Тады ўсе трое нападоўцаў кінуліся да іх, але той, хто стаяў паблізу, паспеў тузануць яе за крысо так, што і яна апынулася на зямлі. Ударыўшыся галавой аб дуб, дзяўчына страціла прытомнасць. Яна ўжо не бачыла, як немцы пахавалі свайго таварыша, са страхам гледзячы на Жывену і паўтараючы «ведзьма», як паклалі ў нагах нябожчыка Лямца, скурчанага і са звязанымі рукамі, як знак служэння ў нябеснай Асгардзе, дзе рай для абраных — Валгала — павінен прыняць маладога Гетца, што загінуў так неспадзявана, забіты мёртвым.

Ачомалася яна ад таго, што вецер, які пругкай халоднай сцяной выгінаўся насустрач, дабраўся, мабыць, да яе здранцвелай душы, камячком скарчанелай у знясіленым целе. Колькі часу яна, хапаючы ротам паветра, якое, здавалася, запоўніла яе ўсю вярталася ў гэты свет; у ім, туга абвязаная вяроўкамі, як лялька, яна сядзела на Росе, які нёсся паміж двума коннікамі ў нейкую апраметную чарнату. Відаць, адчуўшы, што яна ачуняла, верны конь коратка і ласкава заржаў, як супакойваючы, і ад таго на вочы дзяўчыны наплылі слёзы, якія высыхалі на шчоках, шчыпаючы іх.

На прывале да яе падышоў трэці з воінаў, чыю постаць Жывена заўважыла каля Роса. Быў гэта немалады, з вялікім віслым носам і нечакана-ясным позіркам чалавек. Ён разблытаў вяроўкі на яе нагах, даў напіцца, выцер падалом ейнай сукні заплаканы, засцябаны ветрам дзявочы твар. Маладыя глядзелі на яе ваўкамі, гэты ж усяляк клапаціўся аб дзяўчыне, нібыта прыслужніца яе Юрна.

— Куды ты вязеш мяне? — па-нямецку запыталася Жывена, але ён адказаў так, як гаварылі ў Новагародку:

— Ты не пазнаеш мяне, юная конніца? Я дзядзька Райнера, Бруна.

Яна адмоўна пахітала галавой.

— Маладосць ніколі не глядзіць на старых, — зазначыў чалавек. — А я памятаю цябе, калі ты абагнала пана майго, рыцара Райнера. Я некалі вучыў ратнай справе бацьку ягонага, пасля — сына. Прыязджаў разам з ім у храм, бачыў, як ты шпурнула назад каштоўны гранат. Дарэмна ты тое зрабіла… Камень гэты — з іхняй фаміліі, сям'і, значыць. Райнеру дастаўся тады, калі ад чумы ўвесь замак перамёр, а старэйшы брат недавумкам стаў.

— Я не ведала таго, — са шкадаваннем прамовіла Жывена. — Наш вярхоўны жрэц на мяне сварыўся. Але ці не большае зло робіць твой пан зараз, палюючы на мяне?

— Я казаў яму тое, — блакітныя вочы старога пацьмянелі. — Але ён упёрся, як Охсэ*. І маленькім быў упарты. Ты прынізіла яго — цяпер яму трэба расплаціцца з табою. Але найгорш, што ён кахае цябе, а жаніцца яму нельга: уступаючы ў Ордэн, кожны рыцар дае зарок, што застанецца цнатліўцам…

* Der Ochse (ням.) — вол.

— Досыць гаворак! — перарваў іх пануры, з жорсткімі, як у драўлянага ідала, рысамі тэўтонец. Другі, вёрткі і рыжы, як лісіца, ужо трымаў коней напагатове. Рос зноў каротка заржаў, калі Жывену садзілі на яго і зноў мацавалі да сядла, але цяпер яна ўстрымалася ад слёз, толькі з любасцю нахілілася наперад і звязанымі рукамі пагладзіла яго на чорнай грыве.

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)