Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 140
Перейти на страницу:

А яшчэ праз дзве сядміцы, перад самым днём летняга раўнадзенства, маг-звяздар Вакула паклікаў да сябе Жывену і маладога жраца-пруса Відэвута.

Юнак з пукатым ілбом, няспешны, сарамліва-збянтэжаны, з любасцю глядзеў на Жывену, шэрыя вочы яго свяціліся. А тая, у белым вяночку і белай сукні, здавалася самой багіняй прыгажосці Ляляй, што спусцілася ў гэты ціхі куточак беларускай зямлі, каб суцішыць здрабнелых душою людзей, занятых цяжкай чорнай працай.

— Праз тры дні ты, Жывена, хочаш назваць імя твайго абранніка. І гэта — Відэвут. Так? — загаварыў Вакула.

Твар яго ў страшных шнарах быў, як ніколі, падобны да шурпатай драўлянай выявы Перуна, але ў вачах, запалых і пакутліва-пранізлівых, бачылася спачуванне.

Відэвут зірнуў на Жывену, яна суцішыла яго вачыма і адказала за абаіх:

— Так.

— Не рабі гэтага, дзіця.

— Чаму? — ускінуліся маладыя людзі.

— Вам не суджана быць разам. Магчыма, пазней зоркі павернуцца да вас. Але не цяпер, не.

— Але чаму?! — прастагнаў Відэвут. — Што ці хто перашкодзіць?

— Ты, жрэц, пытаешся: «Чаму»? Я магу сказаць табе толькі адно: «Таму што».

— Што яшчэ адкрылі табе зоркі? — спахмурнела запыталася маладая дзяўчына.

— Што ў цябе вялікая цёмная паласа, але што ў ёй — прачытаць я не магу. Сама ведаеш: багі даюць нам толькі часам прыадчыніць заслону, і то мы доўга думаем, ці так мы зразумелі іхнюю волю. На цябе палююць, як… як на белую курапатку. Будзь асцярожнаю.

— Я так і думаў, што няпроста будзе пражыць, нават у такім ціхім кутку, як наш, дзяўчыне з княжацкаю крывёю. Крывёй Міндоўга. Можа, і ён, як брат твой Войшалк, хоча ўцягнуць цябе ў свае звады за новагародскі стол? — гаварыў з Жывенаю ў сваёй святліцы, дзе абліччы багоў здаваліся тварамі жывых і цікаўных людзей, вярхоўны жрэц Святазар.

— Вялікі Святазар, але чаму нават табе не адказваюць Ашвіны? І я пыталася ў іх пра свой лёс, а яны маўчалі. Але хто я — пясчынка на беразе Менцязі. А ты…

- І я не заўсёды быў вярхоўным жрацом, а чалавекам з палкаю крывёй. І, можа, грахі мае зацьмяняюць бачанне, — станчэлы на кляновы асенні ліст часам і жыццём, стары Святазар нячутна даклыпаў да выявы Зары-Зараніцы Аўшры, пяшчотна пагладзіў па плечуку драўляны барэльеф, ад чаго, здавалася, выразаная майстрам-разьбяром галоўка багіні выпрасталася і зірнула на яго з затоенай смяшынкай.

— Ты зразумела, што яна сказала?

— Не, вярхоўны жрэц. А ты?

— Але ці чула ты яе голас?

— Я толькі чула, як нешта празвінела над возерам, нібы ўпала ў яго сярэбраная кропля…

— А гэта і быў голас багіні. Чым старэйшым раблюся, тым, бывае, у большую ўпадаю горыч: усё вакольнае гаворыць, смяецца, тужыць. Кожная птушка расказвае адна адной пра нешта. А я так і сыйду з гэтага свету, чуючы толькі, можа, адну макавінку з цьмы цем* таямніц быцця…

* Безліч (старажытнарус.).

— Калі так гаворыш ты, то што ж могуць сказаць пра сябе іншыя, асабліва людзі простыя?

— Яны над тым не думаюць, і ў гэтым іхняе шчасце. Нашто сляпым ведаць пра тое, што яны сляпыя? Бывае, што і гаварыць пра тое не выпадае, а выпадае настрашыць і прымусіць рабіць так, каб чалавек не ачарніў вакол сябе прастору — забойствам, зайздрасцю, проста зласлівасцю. А калі я стамляюся страшыць і забараняць, я іду да багоў, і яны суцяшаюць мяне тым, што, хаця шлях да дасканаласці цяжкі, яго трэба прайсці. Іншага выйсця няма. І пройдзем мы яго разам, толькі разам.

— Але, светлы ўладыка, ніколі не змогуць людзі простыя так разумець шляхі багоў і людзей, як мы, жрацы!

— Гавораць мне Ашвіны, калі адкрываюць свае твары, што некалі будзе так. А значыць, трэба не траціць надзею.

— Але як быць і чаго пільнавацца мне? Цяпер, сёння ці заўтра?!

— Пільнуйся святла. А астатняе ад цябе не залежыць. Лёс усё роўна шпурне цябе туды, куды патрэбна не табе, але — Яму…

Так і скончылася начная гутарка Жывены і вярхоўнага жраца. Калі паднялася на вежу спяваць ранішнія гімны Зараніцы, дзяўчына пабачыла, што Відэвут увесь як пацямнеў абліччам, шчокі ягоныя запалі, а вочы былі поўныя невымернай тугі. Белае наплечнае яго пакрывала, зашпіленае бронзавай фібулай, з'ехала на плячо, а тонкія пальцы, узнятыя ў вітальных гімнах, як бы струменіліся ў рытме, далёкім ад агульнага настрою ўзнёсласці. Таму Святазар, перапыніўшы славасловы, адправіў Відэвута з вежы:

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)