Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 174
Перейти на страницу:

У прыцемках прывёў іх да свайго жытла: папросту замшэлага каменю на дзярніне пад стромым узгоркам. Рабіны кольцам абкружалі паляну з валуном, быў там і струменьчык (як і ў кожным энтавым жытле), цьвірчэў, зьбягаючы па схіле. Раз маўлялі да цемры. Непадалёк чуліся галасы энтаў з Энтарады – нейкія строгія, глыбокія, не такія павольныя, і раз-пораз нечый голас узьнімаўся гучней, на вышэйшай, хутчэйшай ноце, а астатнія заміралі. А побач Брэгалад распавядаў ціхенька, амаль шэптам, на звычайнай мове, і хобіты даведаліся, што Брэгалад – з роду Караскура й што ягоныя родныя мясьціны былі разрабаваныя й панішчаныя. Гэта, як падалося хобітам, і тлумачыла ягоную "пасьпешлівасьць" – ва ўсялякім разе ў тым, што тычылася оркаў.

– Рабіны былі ля майго жытла, – распавядаў Брэгалад ціха й сумна, – рабіны, якія прабіліся зь зямлі, калі я быў толькі энцяняткам шмат-шмат гадоў таму, калі сусьвет быў спакайнейшы. Энты насадзілі старэйшыя рабіны, спрабуючы дагадзіць энтаўкам, а тыя адно зірнулі на іх ды пасьміхнуліся й сказалі, што ведаюць, дзе кветкі бялейшыя, а плады – багацейшыя. Але ж сярод усяго племені дрэваў не было для мяне прыгажэйшых. I расьлі тыя рабіны, і расьлі, пакуль пад кожнай не атрымалася падабенства зялёнай залі, і барва іхніх ягадаў увосень была цяжкім скарбам, і цудам, і хараством. Чароды птушак зьляталіся да іх. Я люблю птушак, хоць яны надта гаманлівыя, і ягадаў хапала ўсім. Але з часам птушкі рабіліся злоснымі, дралі галіны, абдзіралі ягады й кідалі, ня еўшы. Потым зьявіліся оркі зь сякерамі й пасеклі мае дрэвы. Я прыйшоў і паклікаў рабіны іхнімі доўгімі імёнамі, але яны не адгукнуліся, ня ўздрыгнулі. Нерухома ляжалі яны, памерлыя.

О, Арафарнё, Ласэміста, Карнімірыё! О, сьветяыя дрэвы! Я бачу: ляжала вясновая квецень сьнегам на валасах! О, мілыя дрэвы! Я чую: сьпявалі вы, сьмяяліся ў летніх сонечных днях! З такою зыркай карою, лісьцейкам лёгкім, цудамі гор вы былі, Скаранаваныя златам барвяным, восеньскім хараством зямлі! О, мілыя дрэвы! Мёртвыя вы. Сухое шэрае лісьце ў вашых цяпер валасах, Згубіліся вашы кароны, вашы сьпевы разьнесла па халодных вятрах. О, Арафарнё, Ласэміста, Карнімірыё!

Хобіты пазасыналі пад ціхі сьпеў Брэгалада, які на мностве моваў аплакваў гібель улюбёных дрэваў.

Наступны дзень таксама прабавілі побач з Брэгаладам, але ж далёка ад ягонай "хаты" не адыходзілі. Большасьць часу сядзелі моўчкі пад схілам, які абараняў ад халоднага ветру, аблокі ж былі нізкія, шэрыя. Сонца амаль не вызірала. Галасы энтаў гэтаксама хваліста ўздымаліся й сьціхалі – то гучна й моцна, то ціха й сумна, то паскараючыся, то павольна й тужліва, нібы ў пахавальнай жальбе. I другая ноч прамінула, а энты ўсё размаўлялі пад імклівымі аблокамі й дрыготкімі зорамі.

Заружавеў новы дзень, бляклы й вятрысты. На самым сьвітанку галасы энтаў узьняліся разам у моцны гоман і сьціхлі. Раніцай задзьмуў вецер, падавалася, самое паветра абцяжарылася чаканьнем нечага значнага. Хобіты бачылі, што й Брэгалад зараз уважліва прыслухоўваецца, хоць гукі Энтарады ў ягонай лагчавіне чуліся дрэнна.

Наблізіўся надвячорак, і сонца, спускаючыся да гор, высунулася ў прарэхі й дзіркі аблокаў, кінула долу доўгія жоўтыя промні. Зьнянацку хобіты ўцямілі: усё навокал заціхла, увесь лес замер, прыслухоўваючыся. Ну так, змоўклі энтавы галасы! А што гэта значыць? Брэгалад стаяў напружаны, пазіраючы на поўнач, у бок Глухога логу.

Тады з грукатам раскаціўся магутны звонкі выгук: "Рра-хумм-ррах!!!" Дрэвы задрыжэлі й пахіліліся, нібы пад навальніцаю. На хвіліну ўсё змоўкла – і пакаціўся моцны паходны рытм, быццам ад велізарных змрочных барабанаў, і паверх гулкіх удараў і вуханьня галасы засьпявалі высока й гучна.

Хадзем, хадзем, пяем ды б'ем, та-рунда-рунда-рунда-рэмм!

Набліжаліся энты, набліжаліся й гучнелі іхнія сьпевы:

Ідзем, равем, пяем, ірвем, та-руна-руна-руна-рэмм!

Неўзабаве пабачылі, як крочыць шыхт: энты вялізнымі крокамі рушылі ўніз па схіле. Дрэвабарод ачольваў іх, і каля паўсотні паплечнікаў ішло за ім, па два ў шэрагу. Ішлі ў нагу, адбіваючы рытм рукамі па бакох. Калі наблізіліся, стала відаць, як блішчаць ды яскравяцца іхнія вочы.

– Ху-умм, хомм! Вось і выбухнула, вось і рушым нарэшце! – гукнуў Дрэвабарод, як толькі заўважыў Брэгалада й хобітаў. – Хутчэй, далучайцеся да рушэньня. Мы ідзем. Ідзем на Ізенградак!

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)