Мясцовы час
- Автор: Аркуш Алесь
- Год: 2014
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Мясцовы час». Краткое содержание книги:
Алесь Касьцень памёр у Паставах у 2009-м, на 52-м годзе жыцьця.
Алесь Кузьмін у 2001 годзе падаўся ў Нямеччыну, і гурт «Мясцовы час» канчаткова спыніў сваю дзейнасьць.
Вінцэсь Мудроў і Ігар Сідарук сышлі ў падпольле, не зьяўляюцца на публіцы і толькі зрэдку друкуюць свае творы ў недзяржаўных літаратурных выданьнях.
* * *
Вітаю, Алесь!
Я не пытаюся, як у цябе ідуць справы кандыдацкія. Добра ці дрэнна — даведаюся з прэсы-радыё. Я пра іншае. Пасьля чарговых паліваў (слова Э.Лімонава) Лукашэнкі на БТ і радыё (ішоў «дыялёг» каля 3-х гадзін), дзе сын мастака Савіцкага прапаноўваў забараніць выданьне пэўнага кшталту беларускіх кніг, Вільтоўскі пабег у шапік ТБМ і загадаў зьняць зь вітрыны ўспаміны Мерляка, яшчэ штось... Мае «Зваротныя правакацыі» ўвогуле хацеў забраць, але прадаўшчыца не дала. Забраў толькі адзін асобнік. Больш таго, за ўжо прададзеныя не плацяць. Вось такая інфармацыя, Алесь. Хацелі выданьні ТВЛ зьняць зь вітрыны таксама, але прадаўшчыца ўгаварыла. Адным словам, пі...ец! Ня думаюць людзі, што на нябесных скрыжалях усё запісана будзе.
Учора ж Ціцянкоў парваў сьцяг нацыянальны і яшчэ на ім расьпісаўся. Над цяперашняй рэзыдэнцыяй вусатага ўжо вісіць новы. Запомні гэты дзень, дружа: 16.05.95 г.
Далей. Учора ж, як мне перадалі сябры, радыё агучыла пастанову аб адкрыцьці на мяне справы за фашысцкую прапаганду. Рыхтуюся да шмону, перапраўляю архіў надзейным людзям. Падумай, ці не лягічна было б запусьціць у друк гэны мой рукапіс пра КДБ. Мне здаецца, было б вельмі дарэчы. Я рускамоўны варыянт аддаў Кудраўцу ў «Нёман». Абяцаў праз два тыдні даць адказ.
Мы тут гуртам падаем у суд на Азаронка (прапагандыст БТ. — А.А.).
Бачыць бог, ня мы першыя пачалі. Мы хацелі б кахаць, пісаць лірыку, тварыць дзяцей... Шкада толькі, што не пасьпеў зрабіць нашчадка. За «прапаганду» сьвеціць ад 3 да 5, калі не памыляюся, а за стварэньне «антыдзяржаўнай» арганізацыі паводле артыкулаў 61/68 КК — да 15 альбо вышка. Вось так, дзядзька! Усё паўтараецца.
Шмат інфармацыі, але трэба адпісаць яшчэ шмат каму.
Слава барацьбе!
Слава нацыянальнай Рэвалюцыі! Як сказана ня мной, сапраўдная паэзія ёсьць Рэвалюцыя! Нашага слова баяцца, Алесь, значыць мы пішам тое, што трэба. Значыць, нашыя правакацыі дасягаюць мэты!
Найшчырэйшыя жычэньні ўсім тваім і здароўя!
Славамір
17.05.95 г.
г. Менск, ноч.
* * *
Ён падаў з вышыні. Вышыня гэтая, здавалася, была такой працяглай, што ён падаў і падаў бясконца. Я ніяк ня мог зразумець: хто гэта? Недзе там, высока ўверсе, сьвяцілі зоры сваім далёкім сьветам. Недзе там, унізе, мітусіліся людзі ў сваіх бясконцых клопатах, людзі, якія абсалютна нічога не хацелі ведаць пра андэграўнд, нонканфармізм і чарговы нумар «Калосься». І той, хто падаў, нібыта пралятаў праз тых людзей наскрозь.
На імгненьне я пабачыў ягоны твар, асьвечаны вінаватай дзіцячай усьмешкай. Юра! — ёкнула маё сэрца...
2013-2014
Алесь Аркуш
Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку.
Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі „Вяртанне” (сэрыя „Бібліятэка часопіса „Маладосць”), выйшла ў 1988 годзе. Заснаваў і выдаў 6 нумараў літаратурнага альманаху „Ксэракс Беларускі”. Пісаў тэксты для полацкага рок-гурта „Мясцовы час”.
У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў.
Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху „Калосьсе”. Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”. Аўтар тэксту гімна горада Полацка. Укладальнік двух полацкіх нумароў часопіса „ARCHE” (№ 3, 2004; №4,2009)
Стыпендыят фонду Ежы Гедройца (1997).
Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі („Крылы ператворацца ў карэньні”, 1993; “Разьвітаньне з Танталам”, 1994; „Прывід вясны”, 2003; інш.) і эсэістыкі („Выпрабаваньне развоем”, 2000; „Аскепкі вялікага малюнку”, 2007; інш.)
Перакладаўся на расейскую, украінскую і польскую мовы, друкаваўся ў часопісах „Pobocza” (Więcbork), „Czas kultury” (Poznań), „Borussia” (Olsztyn), „Каrtkі” (Białystok) і розных калектыўных альманахах і зборніках.
Падрыхтаванае на падставе: Аркуш Алесь, Мясцовы час. Раман, — Полацак: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда», 2014. — 148 с.
Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны.