Мясцовы час
- Автор: Аркуш Алесь
- Год: 2014
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Мясцовы час». Краткое содержание книги:
Заўсёды твой
1.06.1994
Гародня
Р.S. Прывітаньне Тацяне й Вінцэсю. Ну й Сяргею Цімохаву. На першы погляд, ён даволі мілы чалавек.
* * *
Праблема рэгістрацыі неўзабаве вырашылася, хаця і часткова. Пасьля таго, як у мін’юст пару разоў схадзіў Адамовіч, там, наколькі я зразумеў, мне няма чаго было рабіць. Добрыя людзі падказалі, што грамадзкую арганізацыю можна зарэгістраваць на мясцовым узроўні — у органе мясцовай улады. Праўда, зарэгістраваць можна толькі рэгіянальную суполку, то-бок якая складаецца з жыхароў гэтай тэрытарыяльнай адзінкі. Для рэгістрацыі патрэбна было 10 сяброў арганізацыі. Паперы падалі ў Наваполацкі гарвыканкам. Статут быў ужо падрыхтаваны. Акрамя літаратараў, у наваполацкую суполку ТВЛ сабралі сяброў і прыхільнікаў — мастакоў, журналістаў, кампутаршчыкаў. Паседжаньне прэзыдыюму Наваполацкага гавыканкаму, на якім разглядалася нашая рэгістрацыя, прайшло 25 жніўня 1994 года. Пытаньне вырашылася за некалькі хвілін. «Новая газэта», орган тадышняй наваполацкай улады, пісала: «Сёньня нараджаецца новая культура. Яе абрысы ўжо пачынаюць акрэсьлівацца. Гэтыя падзеі немагчыма кантраляваць і фіксаваць існуючымі, часам маральна састарэлымі, а дзе-нідзе здэградаванымі структурамі — творчымі саюзамі, аб’яднаньнямі і міністэрствамі. Кансэрватызм гэтых структураў не дазваляе адчуць, сур’ёзна ўспрыняць і асэнсаваць новыя эстэтычныя ідэі і канцэпцыі, якія нараджаюцца ў нетрах посткамуністычных культураў. Таму і мэты ТВЛ відавочныя — падтрымка альтэрнатыўнай беларускай літаратуры, дапамога ў "агучваньні" эстэтычных пошукаў прадстаўнікам новых культурніцкіх плыняў, спрыяньне інтэграцыі культурных працэсаў у посттаталітарных краінах».
Ужо на восень тэвээлаўцы пачалі рыхтавацца да сваёй першай міжнароднай літаратурнай канфэрэнцыі, якая атрымала «глябальна-сусьветную» назву: «Альтэрнатыўная літаратура. Паасобныя намаганьні да агульнай мэты. Новыя імёны новай Усходняй Эўропы». Тэвээлаўскі праект на канфэрэнцыю падтрымаў «Фонд Сораса — Беларусь». Дзякуючы якому напярэдадні канфэрэнцыі мы выдалі цэлую калекцыю паэтычных кніг з сэрыі «Паэзія новай генэрацыі», у тым ліку зборнікі Юрыя Гуменюка «Твар Тутанхамона» і «Зваротныя правакацыі» Славаміра Адамовіча, а таксама зборнік кара Сідарука «Саната Арганата» і мой «Разьвітаньне з Танталам».
* * *
З рэцэнзіі на праект канфэрэнцыі ТВЛ «Альтэрнатыўная літаратура. Паасобныя намаганьні да агульнай мэты. Новыя імёны новай Усходняй Эўропы», якую напісаў прафэсар Адам Мальдзіс.
«Ініцыятыва (а таксама ўся дзейнасьць) Таварыства Вольных Літаратараў, якое ўзначальвае А.Аркуш, варта ўсялякай ухвалы. Традыцыйнай пісьменьніцкай структуры (а ёй зьяўляецца Саюз пісьменьнікаў Беларусі) у нас сапраўды няма здаровай альтэрнатывы. Бо не лічыць жа ёю кансэрватыўныя і небеларускія па духу аб’яднаньні пісьменьнікаў-баталістаў і марыністаў або фантастаў. Як сябра Саюза пісьменьнікаў Беларусі, сябра яго Рады, мушу, на жаль, канстатаваць, што мы ўсё больш адыходзім ад творчых пытаньняў, па сутнасьці не займаемся абнаўленьнем літаратуры. Пра гэта сьведчыць апошні пісьменьніцкі зьезд ды і адсутнасьць у апошнія гады значных мастацкіх адкрыцьцяў (апроч, вядома, прозы В.Быкава і паэзіі А.Разанава).
Вось чаму я лічу прадстаўлены праект вельмі ак-туальным. Па-першае, яго ажыцьцяўленьне будзе садзейнічаць разьвіцьцю маладых талентаў, усёй беларускай літаратуры. Па-другое — устанаўленьню творчых кантактаў зь літаратурнай моладзьдзю іншых краінаў былога сацыялістычнага лягеру. Па-трэцяе, зьявіцца канкрэтны вынік — зборнік «Альтэрнатыва».
* * *
Дарагі дружа!
Нарэшце атрымаў Твой ліст. Гэта здарылася ўчора, а сёньня здаў на «выдатна» ўступны іспыт (польская літаратура) у асьпірантуру й атрымаў ліст ад І. Сідарука. Ён усё яшчэ «цацкаецца» з А.Пяткевічам. А «праблема» па сутнасьці ня вартая зьедзенага яйка! У ТВЛ Пяткевіча аніхто ня возьме. Гэта натуральна, бо несур’ёзныя асобы (мякка сказана) нам не патрэбны. Хай аб’ядноўваецца ў «партыю дурняў»...
Зь Любліна атрымаў 19-ты нумар квартальніка «Кгезу». Не забываюць мяне люблінскія сябры. Верагодна, спаткаемся на канфэрэнцыі. Я спадзяюся, што ты дашлеш афіцыйныя запрашэньні мне, Ю.Пацюпу й Алене Пілічавай (дырэктарка прыватнае галерэі «У майстра», вельмі ўплывовая ў бізнэсовых колах і, безумоўна, патрэбная нам асоба, згодная дапамагчы нам у выданьні «Калосься»). Праблему «Калосься» мы яшчэ абмяркуем. Гэта павінен быць супэрчасопіс. Неабходна толькі кінуць лепшыя сілы Беларусі і... некаторыя сродкі. Але перш-найперш трэба мець нешта прыстойнае (матэрыялы, здымкі і г.д.).