Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Мясцовы час». Краткое содержание книги:

Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны.
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 43
Перейти на страницу:

Даў я нядаўна інфармашку на рэспубліканскае радыё пра выхад «Твара Тутанхамона» і канфэрэнцыю ТВЛ. Праграма павінна прагучаць у пятніцу зранку. Так што, калі ты атрымаеш гэты ліст, яна ўжо прагучыць. Ну й сёньня я выступіў у праграме «Гарадніца» на абласным ТУ, запрэзэнтаваў «Т.Т.» ды, вядома, надаў розгалас нашай канфэрэнцыі. Пры словах «Фонд Сораса» ў прысутных у студыі паадвісалі сківіцы, а тэлегледачы (як я даведаўся пазьней) пераканаліся ў сур’ёзнасьці ТВЛ, як саліднай арганізацыі, якая выйшла на міжнародны ўзровень.

Дасылаю Табе «Сьвіцязь» №2. Якім бы ён ня быў, але наша прысутнасьць у ім не зашкодзіць. З трэцяга нумару пераходзім цалкам на «тарашкевіцу» (мадэрнізаваную). У наступным нумары зьявіцца маё інтэрвію, якое Табе чамусьці не спадабалася. Затое Ю.Пацюпа з прафэсарам С.Габрусевічам ледзь з рукамі не адарвалі гэты матэрыял. А там жа пра ТВЛ! Варта згадаць і пра апавяданьне Аляксандра Скарабагатава — пісьменьніка-гарадзенца, які здабыў розгалас на Захадзе. Зараз ён жыве ў Галяндыі. Празь ягоную маці мы ўсталёўваем зь ім шчыльныя кантакты. Зараз Санёк піша нейкі сцэнар для Галівуда. Гэта ўсяляе аптымізм...

Прафэсар з Гданьску Малгажата Чэрміньска абяцала «прабіваць» нашыя матэрыялы ў гданьскіх часопісах. Малайчына, кабета!

Заўсёды ТВОЙ

5-6.10.1994

Гародня

Р.S. А «Твар Тутанхмона», бадай, дашлі яшчэ. Загадзя ўдзячны.

Першая тэвээлаўскай канфэрэнцыя ладзілася ў Наваполацкай цэнтральнай гарадзкой бібліятэцы. На яе прыехалі прадстаўнічыя літаратурныя дэлегацыі з Украіны і Расеі. Расейскую дэлегацыю ўзначальваў Дзьмітрый Кузьмін, вядомы арганізатар, ініцыятар і выдавец расейскага літаратурнага андэграўнду. У склад расейскай дэлегацыі ўваходзілі такія зоркі альтэрнатыўнай расейскай літаратуры, як Герман Лукомнікаў (Баніфацый), Мікалай Байтаў, Аляксандр Голубеў, а таксама мастацтвазнаўца Леанід Лучкін. З Украіны мы запрасілі галоўнага рэдактара харкаўскага часопіса «Украінськйй Засів» Ігара Бондара-Цярэшчанку, які прывёз з сабой зусім яшчэ тады маладзенькага паэта Сяргея Жадана, які быў ці не наймалодшым з усіх удзельнікаў канфэрэнцыі. Адразу з Прагі, з міжнароднай канфэрэнцыі ПЭН-цэнтру, у Полацак прыехаў славуты ўкраінскі паэт Уладзімір Цыбулька. Натуральна, самая прадстаўнічая дэлегацыя была беларуская, якая складалася зь пісьменьнікаў, філёзафаў, літаратуразнаўцаў, мастакоў, бардаў і музыкаў — Уладзімер Арлоў, Валянцін Акудовіч, Алесь Анціпенка, Пятро Васючэнка, Юрась Барысевіч, Лявон Вольскі, Міхал Анемпадыстаў, Сяржук Цімохаў, Алесь Пушкін, Кася Камоцкая, Дзьмітрый Строцаў і многія іншыя. Ну і таксама амаль у поўным складзе сябры ТВЛ. Юры Гумянюк угаварыў мяне запрасіць свайго былога паплечніка па студэнцкім паэтычным гурце «Дыяген», скандальнага гарадзенскага паэта Андрэя Пяткевіча. Нягледзячы на свае нядаўнія да яго крыўды. Пяткевіч прыехаў, паводзіў сябе вельмі ціха, глядзеў на ўсё шырока адкрытымі вачыма.

Па вяртаньні дахаты даслаў мне ліст з сардэчнай падзякай за запрашэньне. А Вінцэсь Мудроў намовіў запрасіць другога сакратара амбасады Альбаніі ў Маскве Лігора Цулуфэ. Альбанія — гэта замарачнае захапленьне Мудрова. Ён нават вывучыў альбанскую мову, каб чытаць альбанскія пэрыёдыкі і літаратуру. Яго, як вялікага сябра Альбаніі, час ад часу запрашалі на розныя нацыянальныя ўрачыстасьці ў Альбанскую амбасаду ў Маскве, дзе, відаць, ён і пазнаёміўся са спадаром Цулуфэ. Альбанскі дыплямат, на маё зьдзіўленьне, сапраўды прыехаў на Полаччыну, зь цікавасьцю глядзеў на ўсё і слухаў. У інтэрвію, якое ўзяў у яго Алесь Касьцень для «Звязды», Лігор Цулуфэ сказаў: «Я, можна сказаць, выпадкова трапіў на гэтую канфэрэнцыю. Але два дні для разуменьня літаратурнай сытуацыі ў вас, у Беларусі, ва Ўкраіне і ў Расеі далі многае. Безумоўна, быў пэўны моўны бар’ер, але гэта больш у час выступленьняў. Калі ж гучалі вершы, дапамога была непатрэбная. Увогуле трэба сказаць, што ў мяне застаюцца два яркія ўражаньні ад Беларусі. Першае — Сафійскі сабор, які дазволіў зразумець, як глыбока ў стагодзьдзях ляжаць карані вашага народа. Другое — маладыя беларускія літаратары, іх шчырасьць і ўзьнёсласьць».

Канфэрэнцыя атрымалася зьмястоўнай і рознабаковай. Гучалі ня толькі спавешчаньні, але і вершы, песьні. Выдатны акадэмічны даклад аб постмадэрнізме, з разглядам практык усёй сусьветнай літаратуры, прачытаў Леанід Лучкін. Цікавым было выступленьне Дзьмітрыя Кузьміна, які пазнаёміў прысутных з сытуацыяй у расейскай літаратуры. Кузьмін, дарэчы, прывёз шмат расейскіх альтэрнатыўных, экспэрымэнтальных выданьняў, якія хутка распаўсюдзіліся сярод сяброў беларускай дэлегацыі.

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)