Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 379
Перейти на страницу:

“Мне страшна... Я не ведаю, як жыць, па якой сцяжыне ісці, каб не паслізнуцца... Дзе ўзяць сілы, каб выстаяць, дзе ўзяць мудрасць, каб абысці рыфы і не разбіцца сослепу аб іх... Хто мне паможа? Хто?”

“Найперш, мусіць, сама. Тут ніхто табе не паможа – ні бацька, ні маці... Знайдзі ў сабе сілы. Яны ў цябе ёсць, яны проста дрэмлюць, чакаюць свайго часу... І май спадзеў на Бога... Усё ў Яго руках...”

“Як доўга ты будзеш са мною?”

“ Хацеў бы ўсё жыццё. Але...”

“Якое усё хісткае ў маім жыцці, і якое няпэўнае... Няма духоўнага апірышча, пэўнасці, усведамлення правільнасці сваіх паводзін... Я як быццам заблудзілася ў глухім лесе з балотамі і дрыгвой, а выйсці з яго немагчыма, бо і компаса ў руках няма, і не ведаю, у які бок мне трэба кіравацца...”

“Так і павінна быць, урэшце рэшт... Бог кожнаму з нас Дае шанец... Бо кожны чалавек – Творца, бо кожны чалавек – Бог, бо і Вышні стварыў чалавека па сваім вобразе і падабенстве... Бабуля твая колькі разоў запрашала цябе, каб ты з ёю схадзіла ў царкву?”

“Так, запрашала. Але ж мне нельга было – я ж камсамолка, і таму нам забаранялася наведваць Божы храм... А я, тым больш, з‘яўлялася камсоргам класа... Тое мне памагала, каб я не адставала ў вучобе, каб характарыстыку добрую далі для паступлення...”

“Выгодаў шукала?”

“Чаму – выгодаў? Усе ішлі такім шляхам. Інакш нельга. Нас паставілі ў такія рамкі. Рамкі абмежаванасці, гатоўнасці да выканання любога загаду, які сыходзіў ад настаўнікаў ці камсамольскіх важакоў... І мы не маглі іх не паслухацца... Інакш мы не маглі атрымаць жаданага выратавальнага круга, бо маглі патануць у той жа багне хлусні і падману, чэрствасці і людской глухаты... Нас імкнуліся далучыць да агульнай масы, гурту з адным бястварным тварам...”

“Так, згодзен, і ты не магла вырвацца з абдымкаў таго монстра, абдымкаў д‘ябла. Бо ўсё, што ад д‘ябла, – усё ад сатаны... Але самае страшнае падпасці пад ўладу таго ж сатаны. Яшчэ страшней, калі ў табе спаў і не прачынаўся дух супраціву. А жыццё – гэта ж змаганне. І праца над самім сабой. Праца па ўдасканальванні самога сябе. Па ачышчэнні душы ад бруду. А гэтаму навучыць можа толькі Вышні.”

“Я хачу прыйсці да Бога – як тое зрабіць?”

“Пераступі парог храма. Вывучы малітвы. А малітоўнік табе, здаецца, дала бабуля... Далей ты ўжо будзеш ведаць, як кіравацца ў жыцці.”

“А як мне...”

“Даруй, але табе пара спаць ужо... За адну ноч ты ўсе свае праблемы не вырашыш, і не трэба тое старацца рабіць...”

“Але я...”

“Спаць, Еўка-дзеўка, спаць трэба... Спаць, спаць, спаць...”

Пацяжэлі вейкі, цела стала неадчувальным і бязважкім...

Яна паслухалася загаду, – і ў той жа момант мройна паплыла ў чоўне, па спакойнай рацэ, да берага свайго прызначэння...

Яе ахутаў моцны і глыбокі сон...

4.

Не было Адама на вечары ў наступную суботу.

І праз суботу, і яшчэ праз тыдзень...

Вельмі хацелася Еве набраць тыя чароўныя чатыры пяцёркі і двойку, але не асмелілася, перамагла сама сябе ў душэўным змаганні. І зайсці ўжо хацела на працу, ужо і да пракуратуры падышла, за дзверы ўзялася, ды апяклі яны агнём яе даланю, як токам ударылі, – і яна адхапіла руку, у кішэню палітона схавала...

А потым і сама на танцы не хадзіла – некалькі выхадных запар ездзіла дадому, – па родных засумавала, ды і маці захварэла...

І выветрылася збольшага тое хваляванне з галавы, як нейкі прыемны і салодкі сон успаміналася знаёмства з “ляснічым”, яго словы і просьба “не знікай...” альбо “я вас аберагаць павінен...” Аберагаць. Ад каго? Яна ж і сама за сябе пастаяць зможа...

Да Новага года заставаўся тыдзень. Апошняя субота выпадала, і, як заўсёды, наладзілі “ціскатэку”. Сябры Адама прыйшлі. Так і хацелася падысці да каторага і спытаць, куды падзеўся пракурор Мяжэвіч. Ды саромелася, баялася, каб не падумалі чаго кепскага... Нават калі яе запрасіў сяржант міліцыі Ігар Рабкоў, а яна яго ведала добра, не асмелілася нават і яго спытаць пра Адама...

Запрасіў танцаваць і Сяргей Стром, аднакурснік, прапанаваў:

– Ева, мы на Новы год збіраемся ў мяне. Запрашаю цябе. Будзе вясёлая кампанія. Дык як, прыдзеш?

– Не ведаю, – адказала няўцямна. – Не думала яшчэ пра тое...

За тыдзень да гэтага яна набрала з аўтамата нумар тэлефона Мяжэвіча – чуліся толькі доўгія гудкі, а яе сэрца аж разрывалася ад няпэўнасці і сораму. Разоў з дзесяць ішлі гудкі, і столькі ж разоў выскаквала з грудзей сэрца... Ніхто не адказваў. Ці з‘ехаў куды, ці ў адпачынку знаходзіўся...

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)