Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 139
Перейти на страницу:

Выходзіць, тут нічога не змянілася: параконкі вязуць к бровару доўгія скрыні з бульбаю, ідуць парабкі, дурманіць востры пах гарачай брагі. Відаць, па-ранейшаму ўсім камандуе панскі ўпраўляючы. У яго цяпер новы гаспадар — зяць былога царскага камергера,— барок Урангель. Паны дрыжаць і туляюцца недзе ў віратлівым Петраградзе, а тут падразаюць сад, падмятаюць дарожкі. Мабыць, і не ведаюць рудабельцы, што ўлада цяпер належыць ім, што панская зямля, бровар і гэты палац ужо іхнія. «Добрую школу можна зрабіць у пакоях»,— падумалася Салаўю.

Калі мінулі грэбельку праз Нератоўку, хлопцы развіталіся з Цярэшкам і пайшлі вуліцаю, абсаджанай старымі парэпанымі вербамі. З вокан маленькіх хат пазіралі кабеты, спыняліся і доўга глядзелі салдатам услед дзеці. З веснічак выскачыла маладзіца ў падранай на плячы кофце, з закасанымі мокрымі рукавамі.

— Салдацікі, а салдацікі, можа дзе пра майго што чулі? Кавалевіч Амяллян завуць. От кінуў поўную хату дзяцей і душыся тут з імі, а пра самога ні слуху ні духу.

Салдаты спыніліся. Паглядзелі адзін на аднаго.

— Не, Параска, не чулі пра твайго Амялляна.

Жанчына пляснула рукамі.

— А божачка, ці ж не Ляксандра Раманаў гэта. І Анупрэй, здэцца. Аво-о-ой! Дзякуваць богу, што хоць жывыя, з рукамі ды з нагамі вярнуліся. А мой ужо недзе, мабыць, зямельку парыць. Ой няшчасная мая галованька,— загаласіла так, як, відаць, галасіла часта, чакаючы і ўспамінаючы свайго Амялляна.— На пабыўку ці саўсім? — размазваючы слёзы, усхліпнула Параска.

— Адваяваліся, хопіць,— уздыхнуў Анупрэй.

— А стрэльбу нашто валачэш? Няўжо яшчэ не наняньчыўся з ёю?

— Прывык. Хай будзе, можа яшчэ і спатрэбіцца,— усміхнуўся Аляксандр.

— Не плач, Параска, калі жывы, прыйдзе твой Амяллян.

— Каб жа даў бог! — І пабегла ў двор.

У канцы Карпілаўкі Анупрэй спыніўся.

— Мне сюды.— І працягнуў Аляксандру руку.

— Што, бальшавік, рабіць збіраешся? — спытаў Салавей.

— Што ўсе, тое і я. Савецкую ўласць рабіцьмем.

— А вінтоўку не ўзяў. Тут, брат, рэвалюцыю яшчэ толькі пачынаць трэба. Ты ж вельмі не прысыхай да бабы. Прыходзь у воласць. Збярэшся, падумаем, з чаго пачынаць.— Салавей паправіў на плячы вінтоўку і пайшоў, шастаючы апалым лісцем.

На валасным ганку ранейшай шыльды з двухгаловым арлом не было. На зашчытку, дзе яна вісела, відзён квадрат светлых дошак. Гэта ўжо спадабалася Аляксандру. Ён падняўся па прыступках і ўвайшоў у вялізную пустую зборню. У кутку на доўгай лаве сядзела старая жанчына і жавала кавалак падгарэлага скавародніка.

— Добры дзень, цётка!

— Эге ж, здароў, салдацік,— адказала яна.

— Хто тут цяпер правіць намі?

— А бог іх разбярэ, хто кім правіць. Нашы, селавыя, кажуць, сядзяць, Пракоп з Максімам Архіпавым. Калі тутэйшы, дык павінен ведаць.

— Гэта ж каторы Пракоп?

— Зубарэвіцкі, Малаковіча Дзяніса сынок. Там яны ўсе, у іх і пытай.— Яна паказала на дзверы, за якімі раней сядзелі пісары; адтуль чуваць былі прыглушаныя галасы.

Салавей шырока адчыніў дзверы, паставіў у кут вінтоўку, доўга ціснуў і трос рукі ўсім, хто быў у пакоі, паглядаў кожнаму ў вочы. А тут было чалавек шэсць. За канцылярскім сталом з ададранымі, пазакручванымі ўгору ражкамі зялёнага сукна сядзеў высокі, з бялявым віхарком на лбе Пракоп Малаковіч. З паперкаю ў правай руцэ побач стаяў чарнявы і тонкі Максім Ляўкоў.

— Сядай, расказвай, гаспадзін унцер, хто ты і што ты ёсць,— насупіў бровы Пракоп.— Ведалі цябе як добрага нашага гарапашніка, а цяпер не разбярэш, каго куды матанула.

— Зараз даложым.

Аляксандр расшпіліў заношаную салдацкую гімнасцёрку, запусціў руку глыбока за пазуху і доўга корпаўся, нешта дастаючы з патайнай кішэні. Потым важна выцягнуў пацёртыя картонныя корачкі і падаў Малаковічу.

Усе прысутныя сачылі за яго тварам. На Пракопавым ілбе разгладжваліся маршчынкі, шчокі паступова круглелі. Ён дачытаў да канца.

— Цяпер слухайце ўсе:

«Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!

Бабруйскі уком РСДРП(б) Мандат. Таварыш Салавей А. Р., член партыі бальшавікоў, накіроўваецца ў Рудабельскую воласць для стварэння валрэўкома, арганізацыі савецкіх органаў і правядзення палітыкі Камуністычнай партыі бальшавікоў.

Старшыня укома.

Сакратар».

Распісваюцца так, што не разбярэш. Але пячатка стаіць.

— А ты яго гаспадзінам унцерам аблаяў,— засмяяўся Ляўкоў.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)