Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 187
Перейти на страницу:

— Ты спала з гаспадаром!

Любка, анямеўшы, зірнула ўжо з мальбой i слязьмі: не чапай, ні пра нішто не пытай мяне, цётачка! Я не магу, не маю права табе нічога сказаць! Але тая, наадварот, не адчэплівалася:

— Кажы праўду: там начавала? На адной пасцелі з баярынам?

Слёзы ўжо заслалі Любцы вочы, а страх i боязь — розум. Яна не магла ні адмаўляцца, ні маніць, хоць дагэтуль ніколі не была без'языкая ці зусім нясмелая.

Марыля ж нібы пускала ў яе стралу за стралой:

— Узяў? Сілай? Па тваёй згодзе? Ці яшчэ нічога ў вас не было? Гавары, усё гавары, а то раскажу пра тваю ўсяночную бацькам!

Пачуўшы, як па крыху рыплівай лесвіцы важка спускаецца наніз Усяслаў, добра ведаючы, што гаспадару трэба будзе неўзабаве лёгкі сняданак, Марыля нарэшце адпусціла яе руку:

— Потым пагаворым. Цяпер пераапранайся, мыйся i бягом да мяне да печы. Баярынаву спальню потым прыбярэш.

Любка не магла не паслухаць тую, якую ўсе лічылі старшай сярод чэлядзі i якую паважала за прыязнасць да яе, памагала потым Марылі гатаваць сняданак i полудзень, праўда, стараючыся сёння не пазіраць старой у вочы, а заадно думала-перадумвала, што i як будзе затым гаварыць. Ужо залоўленая, прадчуваючы, што хутка, канечне ж, усе ў доме, а з імі i Любамір, які з сёлетняй вясны не дае ёй прайсці на двары i які не раз шаптаў ёй на вуха, што заўтра-паслязаўтра папросіць баярына дазволіць узяць яе замуж,— дык вось хутка ўсе ўведаюць пра яе грэх. Тактак, пра грэх, бо тое, што яна ўчыніла да шлюбу, i ёсць дзявочая віна. Бадай, як ніколі, задумаўшыся пра сябе i свой лес, успамінаючы, калі, як i што здаралася з некаторымі нешчаслівымі дзяўчатамі ў Навагародку, яна пачала не так баяцца таго, што баярын Усяслаў ад яе адрачэцца, прагоніць, пакіне, можа, з дзіцем, колькі з незвычайным страхам асцерагалася бацькоў, людзей.і іхніх языкоў, кпінаў i насмешак. Каб яе спакусіў просты хлопец, той жа дружыннік Любамір, дык бы ёй спачувалі i асуджалі б нягодніка, а раз яна пайшла на ківок пальца баярына, уявіла сабе штосьці тое, што не для яе, то за гэта дастанецца нямала.

Яна які ўжо час, не меней аднаго сонцаварота, адчувала: у гэтым доме, куды яе ўзялі з вялікай, зусім не заможнай сям'і, толькі двое, з кім гаспадар абыходзіцца іначай, чым з іншымі. Гэтыя двое — Марыля i яна. Старую слухае i паважае, а вось яе, маладую, мае калі не за дачку, дык за шмат малодшую сястру: не толькі ніколі не накрычаў на яе i не абразіў, але нават не ўзбудзіў голасу, гаворыць з усмешкай i жартамі, купляе ў рамеснікаў i купцоў, прывозіць ёй здаля падарункі. Што да яе, дык яна спачатку бянтэжылася перад ім, нямела, як перад грозным навагародскім баярынам, чыйго толькі позірку баяцца i простыя i заможныя ды ўладныя навагародцы, а потым паступова прывыкла i пачала абагаўляць, як казачнага волата-асілка ці таго ж Усяслава Чарадзея, князя полацкага, пра якога, як чула, баярын шмат гаварыў княжычу i Міндоўгаваму сыну Войшалку. Калі ж ён нядаўна, вярнуўшыся з далёкага паходу (а яна, сапраўды, вельмі ўзрадавалася, што ён жывы i здаровы), паклікаў да сябе на ложак i ўзяў яе руку, дык ад дужасці i цяпла ягонай далоні ёй перадалося яшчэ штосьці i іншае. Першы раз яна аддалася яму з павагай, пакорай, зачараваная тым, што ён так хораша просіць. Пасля, бываючы часта з ім сам-насам, нават у пасцелі падоўгуд яна міжволі ўбачыла i іншае: ён жа — найперш маладжавы мужчына i да ўсяго лагодны, гуллівы, як i хлопец, прагны да жаночай ласкі i ўмее сам быць пяшчотным, змусіць забыць усё на свеце i цешыцца тым, што прачнулася ўжо ў ёй, а то кідае ў такі пачуццёвы вір, што потым нічога не разумееш, ходзіш як сама не свая.

Было ўжо на адзіноце, а цяпер вось удвая альбо ўтрая цвярозае i страшнае сумненне: што я раблю? Усё гэта патайное — не так, як у людзей, яна не павінна была дапусціцца да яго, гэта можа прынесці ёй бяду i кару.

— Ну, гавары праўду,— пад полудзень зноў схавалася з ёй у яе пакоі Марыля.

Любка апусціла вінаватую галаву i цяжка маўчала.

— Я ўжо тыдзень-другі прыкмячаю: надта ўбірацца ты начала... Праўда, то вясёлая, лётаеш, як на крылах, то заду мен ная ці сумная. Гэта — не проста так у мал ад ой дзяўчыны. Відаць па вачах, хто ходзіць па начах... Прызнавайся: пазналася з баярынам?

Кал i яна зноў не выціснула ні слова, Марыля на гэты раз начала па-новаму:

— Не бойся. Я такая дапытлівая не таму, што надта цікаўная альбо хачу пусціць пра цябе нядобрую пагалоску i абняславіць. Каб ты была якая ліхадзейка, дык мне было б усё роўна. Ты для мяне як дачка. Каб ты ведала, я нават за цябе баюся: даў табе Бог усяго шмат. I рост добры, i паставу, i красу, i сэрца добрае. Гэта — вялікі дар для дзяўчыны, але i небяспека немалая. Хараство жаночае — вялікая спакуса для хлопца у i мужчын, яны з-за яго, бывае, што хочаш зробяць, а то i зусім здурнеюць. Вось, прадчуваю душой, i баярын наш неабыякавы да твайго хараства...

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)