Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 110
Перейти на страницу:

Восенню 1926 г., у перыяд бурнага развіцця структур Грамады, Леан Васілеўскі прадставіў праект «У справе беларускай палітыкі польскага ўрада ў цяперашняй хвіліне». Прапанаваў ён неадкладную змену палітыкі ў адносінах да беларускага школьніцтва, стварэнне настаўніцкай семінарыі для беларусаў, прыём на працу ў публічных школах настаўнікаў беларускай нацыянальнасці, распрацоўку адпаведных праграм і падручнікаў для школ з беларускай мовай навучання, дапамогу беларускай моладзі ў доступе да польскіх вышэйшых навучальных устаноў, падтрымку беларускім культурна-асветным і выдавецкім установам.

Для рэалізацыі палітыкі дзяржаўнай асіміляцыі, прапанаванай некаторымі прадстаўнікамі пілсудчыкоўскага лагера, патрэбны былі фінансавае забеспячэнне, прыхільнасць крэсавай адміністрацыі і згода Юзафа Пілсудскага. Аднак ніводзін з гэтых фактараў не праявіўся. Пілсудскі лічыў, што найбольш надзейна польскія інтарэсы на крэсах забяспечаць войска і польская школа. Быў ён рашучым прыхільнікам захавання польскай мовы як адзінай дзяржаўнай, абараняў ідэю вайсковага асадніцтва, а большую надзею на захаванне спакою на ўсходзе ускладаў на паліцыю, чым на задавальненне беларускіх культурных і асветных патрабаванняў.

Расправа над Грамадой была дзеяннем згодным са спадзяваннямі нацыяналдэмакратаў і памешчыкаў паўночнаўсходніх ваяводстваў. Ліквідацыя грамадаўскага руху, хаця адсоўвала небяспеку некантраляванага ходу падзей, аднак узмацняла антыдзяржаўныя настроі. Вясною 1927 г. урад зрабіў некалькі жэстаў з мэтай як разрадзіць існуючае напружанне, так і адцягнуць беларускую інтэлігенцыю ад прасавецкіх палітычных структур. Дзяржаўныя чыноўнікі хацелі, каб склалася ўражанне, што лаяльнасць да польскай дзяржавы стварае беларусам лепшыя перспектывы, чым разлічванне на Мінск. У 1927 г. міністр веравызнанняў і публічнай асветы Густаў Дабруцкі ўвёў абавязковую навуку беларускай мовы ў польскіх гімназіях на землях населеных беларусамі, прысвоіў статус публічных школ дзвюм беларускім гімназіям — у Вільні і Навагрудку, дазволіў стварыць 26 школ з беларускай мовай навучання і 49 — двухмоўных. Па загаду міністра Дабруцкага пачалася падрыхтоўка праграм і падручнікаў для школ з беларускай мовай навучання. Беларуская мова, пасля некалькіх гадоў перапынку, зноў была ўведзена ў Віленскую духоўную праваслаўную семінарыю. Апрача таго Апеляцыйны суд панізіў кары турэмнага зняволення для асуджаных правадыроў Грамады. У муніцыпальных выбарах беларусы атрымалі каля 20 % месц у гарадскіх і гмінных радах.

Аднак хваля энтузіязму, выкліканая вясною 1927 г. новай палітыкай улад у адносінах да беларусаў, хутка апала. У 1928 г. урад спыніў пошукі новых вырашэнняў у беларускім пытанні, а лакальная адміністрацыя атрымала права самастойна фарміраваць нацыянальную палітыку. Не ўзніклі планаваныя новыя беларускія школы, закрылася гімназія ў Радашковічах, а палітычныя вырашэнні штораз часцей замяняліся рэпрэсіямі ў адносінах да сапраўдных і ўяўных камуністаў. Увядзенне такой палітыкі аблягчалі яшчэ весткі з БССР, дзе пачалося змаганне з беларускім нацыянальным рухам. З пункту гледжання прыхільнікаў нацыянальнай асіміляцыі тое, што дзеялася ў Савецкай Беларусі, было карысным для Польшчы. У такой сітуацыі спынялася ўздзеянне на беларускую інтэлігенцыю ў Польшчы канкурэнтнага мінскага цэнтра, які самым сваім існаваннем тармозіў рэалізацыю ўсялякіх асіміляцыйных планаў. На ўсходнім баку рыжскай мяжы пашыралася зона расійскіх уплываў, якой трэба было проціпаставіць суцэльную культурную і нацыянальную польскую прастору.

На пачатку трыццатых гадоў аб характары дзеянняў дзяржавы ў адносінах да беларусаў рашалі ўжо такія палітыкі санацыйнага лагера як міністр унутраных спраў Феліцыян Славой-Складкоўскі ці палескі ваявода Вацлаў Костэк-Бярнацкі. Гэты апошні ў красавіку 1933 г. прапанаваў надзяліць урад надзвычайнымі паўнамоцтвамі, якія дазволілі б ачысціць Польшчу з «адкідаў грамадства і шкоднікаў», якіх дзейнасць перашкаджала хуткай асіміляцыі беларускіх мас. У лістападзе 1933 г. праект вырашэння беларускага пытання на сваёй тэрыторыі прадставіў ваявода навагрудскі Стэфан Свідэрскі. Ягоны план прадугледжваў паступовае абмежаванне колькасці існуючых ужо беларускіх культурных, асветных, гаспадарчых, і палітычных устаноў ды недапушчэнне да ўзнікнення новых. Праект ваяводы Свідэрскага, пасля адабрэння яго міністрам унутраных спраў Славоем-Складкоўскім, быў перададзены на рэалізацыю паасобным старастам. У 1934 г. была ліквідавана Навагрудская беларуская гімназія, а ў некалькіх школах было забаронена карыстацца беларускай мовай, хаця былі ў іх захаваны ўсе тадышнія юрыдычныя нормы ў гэтай галіне.

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)