Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 110
Перейти на страницу:

У арганізацыі Акінчыца і Казлоўскага амаль не было грамадскай базы. Мабыць, таму як адзіная беларуская партыя пратрымалася яна да 1939 г. Астатнія беларускія арганізацыі або былі распушчаны ўладамі ў другой палове трыццатых гадоў, або спынілі дзейнасць у выніку самазнішчальных расколаў, якія зрэшты інспіраваліся дзейнасцю польскіх дзяржаўнах чыннікаў.

Найбольш уплывовай і моцнай партыяй, якая дзейнічала ў беларускім асяроддзі, была Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Была яна аўтаномнай арганізацыяй у складзе Камуністычнай партыі Польшчы (КПП), якая, так як і іншыя партыі гэтага тыпу, заставалася ў поўнай залежнасці ад Камуністычнага інтэрнацыянала (Камінтэрна) з сядзібай у Маскве. Хаця КПЗБ прадстаўляла інтарэсы Савецкага Саюза, мела яна сярод беларусаў некалькі тысяч прыхільнікаў. Яе галоўным козырам было адмаўленне польскай дзяржаўнасці. Сяляне пра камуністаў ведалі толькі тое, што яны з’яўляюцца прыхільнікамі Расіі (СССР паўсюдна трактаваўся як сінонім і працяг Расіі), якая ў культурным, рэлігійным і псіхалагічным плане была беларускай праваслаўнай грамадскасці бліжэйшая чым Польшча. Праваслаўным называў сябе амаль кожны рашучы беларускі атэіст. Пра тое, што дзеялася на ўсходнім баку рыжскай мяжы, амаль не было вядома. Весткі пра калектывізацыю ўспрымаліся найчасцей як выдумкі польскай прапаганды. Большасць чальцоў КПЗБ складалі беларускія сяляне. У партыі былі таксама палякі, яўрэі, расіяне, якія жылі на тэрыторыі чатырох паўночна-ўсходніх ваяводстваў ІІ Рэчы Паспалітай. Прыналежнасць соцень тысяч сялян да камуністычнай партыі, якая прадвяшчала дыктатуру пралетарыяту і калектывізацыю зямлі, можна толькі параўнаць да ўдзельніцтва ў жыцці рэлігійнай секты. Адмова існуючай рэчаіснасці стварала чальцам партыі прыцягальную мадэль паводзін у адносінах да зненавіджанай сістэмы. Папулярнасць КПЗБ не была вынікам прываблівасці яе праграмы, але склаўшайся эканамічнай сітуацыі і псіхалагічных патрэб беларускай грамадскасці. У аграрным пытанні КПЗБ зрэшты не мела ніводнай праграмы. Лозунгі, якія заклікалі сялян не плаціць падаткаў, не пагашаць даўгоў, не адрабляць шарваркаў з увагай успрымаліся беларускім насельніцтвам, паколькі жыло яно ў складаных сацыяльных абставінах. Аднак былі яны немагчымыя для выканання, бо спробы іх рэалізацыі выклікалі рэпрэсіі з боку дзяржаўнага апарату.

У адрозненне ад беларускіх партый КПЗБ мела сродкі на прапаганду і бягучую дзейнасць. Таму нават зняволенне правадыроў партыі не спыніла яе дзейнасці. Ізаляваных дзеячаў звычайна замянялі новыя.

Згодна дырэктывам Камінтэрна КПЗБ імкнулася пранікнуць ва ўсе беларускія грамадскія, палітычныя, гаспадарчыя, асветныя і культурныя арганізацыі. Прысутнасць камуністаў у структурах гэтых арганізацый найчасцей была прычынай іх ліквідацыі. Гэты метад улады прымянялі з такім размахам, што ў 1937 г. беларускае нацыянальнае жыццё ў Польшчы практычна замерла. У 1938 г. КПЗБ як секцыя Камуністычнай партыі Польшчы была Камітэрнам распушчана, а яе правадыры, якія апынуліся на тэрыторыі СССР, былі абвінавачаны ў супрацоўніцтве з польскай выведкай.

Стаўленне санацыйнага лагера да беларускага пытання

Пасля майскага дзяржаўнага перавароту 1926 г. былі роблены спробы правесці рэвізію ранейшай палітыкі дзяржавы ў адносінах да нацыянальных меншасцей. Некалькі палітыкаў з акружэння Юзафа Пілсудскага, між іншым, Тадэуш Галуўка, Леан Васілеўскі, Казімеж Младзяноўскі прапанавалі, каб палітыку нацыянальнай асіміляцыі, як малапаспяховую, замяніць дзяржаўнай асіміляцыяй — больш выгаднай для дзяржавы і не выклікаючай такога супраціву з боку меншасцей. Гэтая палітыка мела давесці да сфарміравання ў грамадзян няпольскай нацыянальнасці пераканання, што Польшча з’яўляецца таксама і іх айчынай. Начальнік Усходняга аддзялення Міністэрства замежных спраў Тадэуш Галуўка прапанаваў, каб у адносінах да беларусаў дзяржава ўздзейнічала шляхам стварання школ з беларускай мовай навучання, культурных устаноў, беларусізацыі Царквы. Гэтыя дзеянні мелі ўчыніць беларусаў устойлівымі на расійскія ўплывы і выключыць прыцягальнасць уздзеяння мінскага цэнтра як у культурным, так і ў палітычным плане. 18 жніўня 1926 г. міністр унутраных спраў Казімеж Младзяноўскі прадставіў «Дырэктывы ў справе адносін урадавых улад да нацыянальных меншасцей». Младзяноўскі прапанаваў правядзенне аграрнай рэформы з улікам інтарэсаў беларускага і ўкраінскага насельніцтва, стварэнне магчымасці пашырэння асветы на нацыянальных мовах гэтых меншасцей, хуткую нармалізацыю юрыдычнага статусу Праваслаўнай царквы.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)