Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 110
Перейти на страницу:

Дэпутаты Грамады, у адрозненне ад калег з Беларускага пасольскага клуба, перасталі шукаць пагаднення з польскай парламентарнай большасцю і кампрамісных развязак з паасобнымі кабінетамі. Гаварылі перш за ўсё пра цёмныя бакі крэсавай рэчаіснасці, рэлікты феадалізму, злоўжыванні адміністрацыі, нахабнасць паліцыі, пародыі судовых працэсаў над беларусамі. Тарашкевіч рашыўся на поўнае супрацоўніцтва з камуністамі, стаў чальцам КПЗБ і нават быў удзельнікам ІІІ Канферэнцыі гэтай партыі, якая адбывалася ў лістападзе 1925 г. у Маскве.

Да майскага дзяржаўнага перавароту (1926 г.) Грамада была малалікай арганізацыяй. Пасля года існавання, у чэрвені 1926 г., гуртавала яна 569 чальцоў. У лістападзе гэтага ж года БСРГ налічвала ўжо 62 тысячы, а ў снежні — звыш 100 тысяч чальцоў. Раптоўны рост колькасці чальцоў гэтай партыі з аднаго боку быў выкліканы настроямі, якія панавалі ў беларускім асяроддзі, з другога — паводзінамі лакальнага дзяржаўнага апарату пасля майскага перавароту, які чакаў інструкцыі, баючыся прымаць якія-небудзь меры, паколькі маглі б яны аказацца супярэчлівымі да намераў новай урадавай каманды. Пасіўнасць лакальнага дзяржаўнага апарату дала правадырам Грамады шанц стварыць партыйныя структуры ўва ўсіх паветах, у якіх жылі беларусы.

Стыхійнасць грамадаўскага руху і адначасна легальныя метады дзейнасці — засноўванне чытальняў, бібліятэк, структур Таварыства беларускай школы, сельскагаспадарчых кааператываў, пазыковых касаў, самадзейных калектываў і выдавецтваў — выклікалі бяссілле паліцыі і крэсавай адміністрацыі.

Для пераважнай большасці беларускіх сялян Грамада давала надзею на змены, была сілай, якая заступілася за іхныя чалавечыя і грамадзянскія правы, стала партыяй, якая ўголас сказала пра польскую крэсавую ўладу тое, што аб ёй думала большасць беларусаў. Была арганізаванай формай пратэсту супраць прыніжаючай рэчаіснасці. Тактыка правадыроў цікавіла нямногіх. Людзі давяралі ім і ўключаліся ў розныя формы дзейнасці, прапанаваныя партыяй.

Дзеячы Грамады перанялі кантроль над Таварыствам беларускай школы, Беларускім навуковым таварыствам, Беларускім выдавецкім таварыствам, віленскім Беларускім нацыянальным камітэтам, Беларускім кааператыўным банкам, Беларускім студэнцкім хаўрусам. Іншыя беларускія партыі ў той час заставаліся ў цяні БСРГ.

13 лістапада дэпутаты Народна-нацыянальнага хаўруса ўнеслі ў Сейме прапанову неадкладна забараніць БСРГ, а баявыя дружыны Польскай сацыялістычнай партыі актыўна ўключыліся ў разгон грамадаўскіх мітынгаў і сходаў. Аб роспуску Грамады прадрашыла пазіцыя крэсавых памешчыкаў, асабліва Аляксандра Мяйштовіча, тадышняга міністра юстыцыі. Ноччу з 14 на 15 студзеня 1927 г. кіраўнікі партыі, а заадно дэпутаты польскага Сейма былі арыштаваны. Зняволенне парламентарыяў супярэчыла абавязваючым законам, якія гарантавалі ім недатыкальнасць у часе выконвання дэпутацкіх абавязкаў. Парламенцкая большасць адобрыла арышты і забарону Грамады.

Зняволенне правадыроў Грамады і забарона партыі не выклікалі ніякай рэакцыі ні Мінска, ні Масквы. У кіраўніцтве ВКП(б) распрацоўваліся ўжо планы расправы з беларускім нацыянал-дэмакратызмам. Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Мятла, Валошын, Сабалеўскі і іншыя лідэры Грамады пакінулі прапольскую арыентацыю і захапіліся тым, што дзеялася ў Савецкай Беларусі ў галіне развіцця нацыянальнага руху. Прадстаўлялі яны самую дасканалую форму нацыяналдэмакратызму. На думку некаторых беларускіх гісторыкаў, правадыры БСРГ былі першымі ахвярамі бальшавіцкай расправы над беларускім нацыянальным рухам. Многае паказвае на тое, што агенты Камінтэрна дапамаглі атрымаць польскаму боку доказы супрацоўніцтва лідэраў Грамады з савецкімі палітычнымі цэнтрамі.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)