Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 110
Перейти на страницу:

Cтановішча, якое склалася на занятых пасля 17 верасня 1939 г. Чырвонай Арміяй землях патрабавала прынамсі фармальнага юрыдычнага афармлення. Савецкія ўлады вырашылі паказаць свету, што іхняя палітыка з’яўляецца ажыццяўленнем волі народаў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Здзейсненыя Чырвонай Арміяй факты мелі карыстацца паўсюднай падтрымкай насельніцтва занятых зямель. Спектакль ладзіўся з характэрным бальшавікам размахам, не зважаючы на рэальную сітуацыю і настроі грамадства.

5 кастрычніка 1939 г. Часовае ўпраўленне горада Беластока звярнулася да ўпраўленняў астатніх гарадоў склікаць Народны сход Заходняй Беларусі, які меў «вырашыць» аб дзяржаўнай будучыні гэтага краю і яго грамадска-палітычным ладзе. Падрыхтоўкай сходу заняўся спецыяльна створаны Арганізацыйны камітэт, які вызначыў парадак вылучэння дэпутатаў. Права прапанаваць сваіх кандыдатаў у дэпутаты атрымалі часовыя ўпраўленні, рэвалюцыйныя сялянскія камітэты, падраздзяленні рабочай гвардыі і народнай міліцыі ды сходы працоўных калектываў. Згодна з аб’яўленым «Парадкам арганізацыі выбараў дэпутатаў Народнага сходу Заходняй Беларусі» мелі яны выбірацца ва «ўсеагульным, роўным і тайным» галасаванні.

Выбары ў Народны сход адбыліся 22 кастрычніка. Спадарожнічала ім вялікая эйфарыя на ладжаных уладамі мітынгах і дэманстрацыях. Некамуністычныя арганізацыі, як польскія і яўрэйскія, так і беларускія нават падчас гэтых «усеагульных» выбараў не спрабавалі заяўляць аб сваёй прысутнасці. Паводле афіцыйных савецкіх даных, у выбарах удзельнічала 2672 тыс. жыхароў Заходняй Беларусі — 96,7 % выбаршчыкаў. Звыш 90 % галасуючых аддалі свае галасы кандыдатам, прапанаваным сялянскімі камітэтамі, часовымі ўпраўленнямі, рабочай гвардыяй. Паводле гэтых жа крыніц, выбрана 926 дэпутатаў, у тым ліку 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэі, 43 рускіх, 53 украінцаў і 10 прадстаўнікоў іншых нацый. Народны сход, які адбыўся ў Беластоку, выказаўся за ўстанаўленне савецкай улады на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі, а дзень пазней аднагалосна прыняў дэкларацыю аб далучэнні гэтых зямель да БССР. Фармальна ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР адбылося 14 лістапада, калі прашэнне дэпутатаў, якое знаходзілася ў дэкларацыі Народнага сходу, разглядалася Вярхоўным Саветам БССР. Раней такое рашэнне прыняў Вярхоўны Савет СССР.

30 кастрычніка Народны сход выканаў яшчэ адну дырэктыву бальшавіцкіх улад — прыняў дэкларацыю аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель разам з жывым і мёртвым інвентарам і ўсімі будынкамі. Адпаведна гэтым жа законам канфіскавалася таксама зямля каталіцкіх і праваслаўных манаскіх ордэнаў і асоб, якія да 17 верасня 1939 г. займалі высокія дзяржаўныя пасады. У сапраўднасці гэтая дэкларацыя санкцыяніравала ўсё тое, што здарылася ў першых днях савецкага панавання.

У выніку вайны і палітычных змен у Еўропе восенню 1939 г. тэрыторыя БССР павялічылася на больш за 100 тыс. кв. км ды 4,7 млн. насельніцтва. У склад Савецкай Беларусі ўвайшлі таксама раёны населеныя выключна палякамі або з перавагай польскага насельніцтва. Новыя межы не адлюстроўвалі існуючай нацыянальнай структуры і былі перш за ўсё вынікам кампрамісу паміж Сталіным і Гітлерам у ходзе падзелу зон уплываў у Еўропе.

У сувязі з планаванай анексіяй Літвы савецкі ўрад, з мэтай нейтралізаваць спадзяваныя адмоўныя рэакцыі літоўцаў, перадаў ім частку заваяванай тэрыторыі — Віленскую вобласць плошчаю ў 6,9 тыс. кв. км. У лістападзе 1940 г. бальшавікі адрэзалі ад БССР чарговыя 2,6 тыс. кв. км з 300 тыс. насельніцтва і перадалі іх Літве. У канцы 1940 г. плошча Савецкай Беларусі складала 223 тыс. кв. км і, паводле афіцыйнай статыстыкі, 10,2 млн. жыхароў. У сувязі з тым, што ў той час перапісы насельніцтва не праводзіліся, але працягваліся масавыя дэпартацыі ды расстрэлы «ворагаў народа», гэтая апошняя лічба праўдападобна не адлюстроўвае сапраўднага стану.

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)