Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 110
Перейти на страницу:

У 1926 г. віленскі архібіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі адмысловым цыркулярам забараніў католікам чытаць беларускую «Крыніцу», а духавенству — чытаць пропаведзі па-беларуску і быць чальцамі БХД. У канцы дваццатых гадоў паўсюднай практыкай сталі пераносы ксяндзоў беларускай нацыянальнасці ў цэнтральныя ваяводствы і замена іх польскімі духоўнымі.

У 1935 г. Рада БХД перайменавала партыю на Беларускае нацыянальнае аб’яднанне, фармальна адмаўляючыся ад канфесійнага характару.

Праваслаўнае беларускае дэмакратычнае аб’яднанне (ПБДА), якое дзейнічала ў 1927–1931 гг., прабавала браць прыклад ад БХД. У праграме ПБДА рэлігійныя акцэнты пераважалі над нацыянальнымі. Партыя перш за ўсё хацела абараняць інтарэсы праваслаўя, пратэставала супраць стаўляння Царквы ў залежнасць ад дзяржаўнай улады, адбірання храмаў і царкоўнай маёмасці, патрабавала ажыццяўлення прынцыпу роўнасці ўсіх веравызнанняў. Толькі ў далейшым плане ў праграме партыі ставіліся пастулаты забеспячэння культурных і моўных правоў беларусаў.

Іншую канцэпцыю змагання за беларускія нацыянальныя інтарэсы прадстаўляла група дзеячаў, якія гуртаваліся вакол Антона Луцкевіча і Радаслава Астроўскага. Абодва палітыкі былі калісьці звязаныя з Грамадой, але падчас судовага працэсу ім не былі даказаны сувязі з пасланцамі Камінтэрна. У 1930 г. з некалькіх невялікіх грамадскіх, асветных і выдавецкіх арганізацый стварылі яны таварыства, якое прыняло назву Цэнтральны саюз культурных і гаспадарчых арганізацый (у скарачэнні: Цэнтрсаюз) і пачалі выдаваць газету «Наперад». Цэнтрсаюз і яго кіраўніцтва неўзабаве сталі называць «беларускай санацыяй», «паланафіламі». Атакавалі іх хрысціянскія дэмакраты, камуністы і іншыя беларускія групоўкі за згодніцтва і кантакты з урадавымі коламі. Дзеячы Цэнтрсаюза зыходзілі з прадпасылак, што ў дадзены момант адзіным вырашэннем для беларускіх арганізацый з’яўляецца аб’яднанне на глебе культурна-асветнай працы з народам. Адмаўляліся яны ад палітычных пастулатаў і барацьбы з польскімі ўладамі на населеных беларусамі землях. Луцкевіч увесь час бачыў магчымасць рэалізацыі беларускіх нацыянальных памкненняў у палітычных умовах ІІ Рэчы Паспалітай. Быў ён перакананы, што змаганне з Грамадой і іншымі беларускімі арганізацыямі, якое вёў урад, адбывалася ў рамках барацьбы з камунізмам. Цэнтрсаюз займаўся засноўваннем бібліятэк і чытальняў на вёсках, распаўсюджваннем літаратуры пад агульнай назвай «Сялянская бібліятэка», якой змест быў прыстасаваны да інтэлектуальнага узроўню чытача і якая ўсяведамляла яго ў галіне сельскай гаспадаркі і беларускай культуры.

Луцкевіч імкнуўся стварыць праўрадавы беларускі цэнтр, альтэрнатыўны да віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта, у якім пераважалі дзеячы БХД. Удалося яму прыцягнуць да Цэнтрсаюза Беларускі студэнцкі хаўрус, Беларускае навуковае таварыства, Беларускі настаўніцкі хаўрус, Беларускае дабрачыннае таварыства, Беларускі гаспадарчы хаўрус, Аб’яднанне беларускіх жанчын, бацькоўскія камітэты беларускіх гімназій у Вільні, Навагрудку і Клецку. Імпазантнай была таксама выдавецкая дзейнасць Цэнтрсаюза. Гэтая арганізацыя, так як і ўсе іншыя беларускія партыі пасля 1927 г., не мела аднак большай грамадскай падтрымкі.

З Цэнтрсаюзам супрацоўнічаў іншы грамадавец Фабіян Акінчыц. У маі 1931 г. адышоў ён аднак ад арганізацыі Луцкевіча, абвінавачваючы яго ў скрытным спрыянні камунізму. Неўзабаве Акінчыц пачаў ствараць сваю партыю — Віленскую беларускую групу «Адраджэнне». На старонках выдаваемага ім «Народнага звону» заклікаў беларусаў быць лаяльнымі ў адносінах да польскай дзяржавы, асуджаў беларускіх камуністычных дзеячаў за здраду нацыянальным ідэалам. Не знаходзячы грамадскай падтрымкі Акінчыц на нейкі час спыніў сваю дзейнасць. У 1935 г. разам з Уладзіславам Казлоўскім стварыў Беларускую нацыянал-сацыялістычную партыю (БНСП) і пачаў выдаваць газету «Новы шлях». Восенню 1935 г. апублікаваў на яе старонках праграму партыі, якая была спробай перанесці нямецкую фашысцкую ідэалогію на беларускі грунт. БНСП у сапраўднасці мела нямнога супольнага, апрача назвы, з партыяй Гітлера. Такая прапанова для сялянскага грамадства прадстаўлялася надта кур’ёзна. Усё-такі ў канцы трыццатых гадоў з’явіўся план увядзення ў гульню за Беларусь яшчэ аднаго фактара — гітлераўскай Нямеччыны.

БНСП апрача лозунгаў аб нацыянальным адраджэнні, аб’яднанні ўсіх этнічных беларускіх зямель і перадачы памешчыцкай ды калгаснай зямлі беларускім сялянам заяўляла таксама пра нацыяналізацыю лясоў і натуральных рэсурсаў ды змаганне за прыняцце пад увагу беларускіх нацыянальных інтарэсаў праваслаўным і каталіцкім духавенствам.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)