Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 125
Перейти на страницу:

Удзень затрыманых жанчын вывелі ва ўнутраны дворык ЦІП, дзе стаяла шмат амонаўцаў з аўтаматамі. Яны абражалі жанчын, казалі, што яны праплачаныя і што яны прадалі Радзіму за адзін даляр. Я спытала: „А цяпер падумай: як лічыш, за 2 рублі тут нехта б стаяў?“ Чамусьці гэтыя словы паўплывалі на міліцыянта: ён дазволіў нам папіць і прысесьці на зямлю тым, хто ўжо ня мог стаяць. Пасьля гэтага нас пагрузілі ў аўтазак і павезьлі ў Жодзіна.

Менавіта ад супрацоўніцы жодзінскай турмы, якая праводзіла агляд затрыманых і перапісвала зьвесткі, я даведалася, што справа была складзеная не на мяне, а на зусім на іншага чалавека.

Яна мяне паклікала да стала і паказала маю справу. Кажа: „Ты разумееш, што там ня ты?“ І ў гэты момант я нарэшце зразумела, чаму так псыхавала Матыль. Таму што там сапраўды была дэталізацыя на іншага чалавека. Нават пратаколу не было: было проста два лісткі, на адным зь якіх хтосьці асадкай напісаў: „15 сутак“.

Я спрабавала патлумачыць гэта іншаму супрацоўніку ізалятара, і той зьвярнуўся да свайго начальніка. Але безвынікова. „Пох…, пасадзі да ўсіх астатніх“, — сказаў начальнік.

Наступныя два дні я скардзілася дзяжурным на тое, што мяне фактычна выкралі. Нагадвала, што яны робяць крымінальнае злачынства і кожны зь іх цяпер будзе фігурантам гэтай справы. Спачатку мае скаргі ігнаравалі, але 14 жніўня я ўсё ж дагрукалася да чарговага дзяжурнага. Ён схадзіў па справу, пераканаўся, што я сапраўды тут знаходжуся незаконна і, відаць, спалохаўся. Мяне павялі да начальніка, які нарэшце загадаў адпусьціць мяне, а справу парваць.

Маіх рэчаў не знайшлі — сказалі, што, напэўна, засталіся на Акрэсьціна. Без даведак, безь якіх-небудзь дакумэнтаў мяне проста вывелі з ізалятару і сказалі — усё, давай, ідзі.

Да Менску мяне давёз адзін з тых валянтэраў, што дзяжурылі пад сьценамі ізалятара. Тыдзень пасьля гэтага я правяла за горадам — спрабавала апамятацца пасьля ўсяго, што адбылося.

Такім чынам, я правяла 5 дзён за кратамі нават без фармальных юрыдычных падставаў. У ЦІП на Акрэсьціна далі даведку, што мяне выпусьцілі 12 жніўня „ў сувязі з завяршэньнем адміністрацыйнага затрыманьня“. У жодзінскім ізалятары выдалі даведку, што я там знаходзілася з 12 па 14 жніўня, бо адбывала адміністрацыйнае пакараньне. Аднак не існуе ніводнага дакумэнту, дзе б тлумачылася, чаму я трапіла за краты.

З суду Маскоўскага раёну прыйшоў адказ, што супраць мяне ніякага адміністрацыйнага працэсу не вялося. Аднак пакараньне я адбывала! За ўвесь гэты час я ніводнага разу не пачула прычыну затрыманьня, нават ад судзьдзі! Фактычна мяне проста выкралі нейкія бандыты, пратрымалі 5 сутак, а потым сказалі: усё, ідзі.

У аўтазаку

„Маліўся, каб жонку не чапалі. І тут у бусік закідваюць Аліну“

„Сказалі, павязуць у лес, дарога ў адзін канец“

„Будзеш рыпацца — заб’ю, бо сёньня можна“

„Міліцыянты дзейнічалі так, нібыта выбівалі зь неразумнага дзіцяці дур“

„Узялі бутэльку зь белай фарбай і вылілі мне на галаву“

„Лене з Магілёва яны стаялі каленам на горле, пакуль яна не захрыпела“

„Раптам убачыла свайго ўчастковага“

— Заштурхалі ў мікрааўтобус, у якім я раптам убачыла свайго ўчастковага. Ён быў у шлеме, але бяз маскі. Я ўзрадавалася. Мы зь ім даўно знаёмыя, ён мяне добра ведае. Вось, думаю, ён мяне зараз адпусьціць. Я ж нічога такога не рабіла. Але не адпусьціў. Наогул, мне здалося, што гэта ўжо нейкі іншы чалавек. Кажа, паедзеце з усімі, адказвайце за свае справы.

„Памерам з прыбіральню ў самалёце“

— У аўтазаку я трапіў у „стакан“: маленькая камэра памерам з прыбіральню ў самалёце, куды запхнулі 6 чалавек, у тым ліку старога. Дзядулю мы пасадзілі, а самі, стоячы, абняліся і заснулі (я раней ніколі стоячы ня спаў). Я расплюшчыў вочы гадзіны празь дзьве. Паспрабаваў удыхнуць, але ня змог. Я зразумеў, што ў нас фактычна няма кіслароду. Дзед быў жывы, але яму было кепска. Мы крычалі, каб нам пусьцілі кісларод. Хвілін праз 30 сапраўды ўключылі нейкі вэнтылятар. Ня ведаю, як мы выжылі без паветра… І толькі яшчэ праз гадзіну нарэшце завялася машына. То бок увесь гэты час мы нікуды ня ехалі: нас проста пасадзілі ў аўтазак на 4 гадзіны і сышлі.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)