Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 189
Перейти на страницу:

Гэта не галоўнае. Галоўнае — напісаць твор, які б патлумачыў і першым сфармуляваў бы тое, над чым людзі думаюць, чым пакутуюць, у поцемках ходзяць, але яшчэ пакуль не здагадваюцца. Вось гэта, я лічу, у чым задача пісьменьніка — першаму пра нешта здагадацца, першаму пра нешта сказаць. Гэта значна важней асабіста для мяне, чым я была б проста на плошчы і прамаўляла.

Я лічу, што мае кнігі зробяць больш, калі я зраблю гэтую працу. Іншая справа, што для гэтага мне патрэбна і цішыня, і нейкая душэўная раўнавага. Хірург жа ня можа рабіць апэрацыю, калі вакол яго працуюць рэпрадуктары і гучаць прамовы. Ёсьць свая прастора працы, я яе вельмі аберагаю. І шукаю гэтыя словы, нейкі сэнс, які нам трэба сёньня знайсьці і здабыць.

Таму што нават калі ўлада зьменіцца, у нас усё роўна будзе вельмі шмат праблемаў. У кожнага з нас і ў усіх нас разам, таму што мы яшчэ па-ранейшаму нацыя патэнцыялу і надзеяў. Ня трэба цешыць сябе. У нас яшчэ доўгі шлях.

(Па-ўкраінску) Хачу перадаць прывітаньне з Івана-Франкоўску і пажадаць вытрымкі, сілы, аптымізму і перамогі!!!

Алексіевіч: Я б хацела на гэта адказаць, таму што дзесьці гады два ці тры таму японскае тэлебачаньне здымала пра мяне фільм, і я была ў Івана-Франкоўску, таму што я там нарадзілася, у гэтым горадзе, я была там у манастыры, дзе некалі ігуменьня мяне выратавала ад сьмерці.

Я была дачкой савецкага афіцэра. Мой бацька ажаніўся з украінкай, сам бацька — беларус з Палесься. Я нарадзілася ў Івана-Франкоўску. І я памірала, бо савецкія войскі змагаліся з «бандэраўцамі», і нельга было нічога купіць. Я памірала ад рахіту. Тады мой бацька, таварышы неяк перакінулі яго празь сьцяну кляштара, падышоў да настаяцельніцы, стаў перад ёй на калені і сказаў: «Я савецкі афіцэр, вы можаце мяне забіць, можаце мяне ненавідзець, але Вы ж верыце ў Бога, Вы маглі б выратаваць маё дзіця. Мая жонка — украінка». Ігуменьня сказала, што хай твая жонка прыходзіць кожны дзень, і яна будзе атрымліваць казінае малако. «Але ты больш не прыходзь у гэты дом. Мы ня любім вас, але дзіця мы ня можам ня выратаваць». Таму для мяне Івана-Франкоўск — гэта асаблівае месца.

Вы вельмі сымпатычная жанчына. Што Вы цэніце ў мужчынах?

Алексіевіч: У мужчынах я цаню сумленнасьць і розум. Гэта і ёсьць чалавечая сіла. З узростам пачала яшчэ шанаваць чалавечую дабрыню, мяккасьць. Гэта чамусьці робіцца ўжо раскошай у нашым сучасным хуткасным сьвеце.

Што б Вас прымусіла выйсьці на плошчу з пратэстам?

Алексіевіч: Па прыродзе сваёй я чалавек самотнай працы, чалавек думаньня. Мая прафэсія, я лічу — дадумваць рэчы да канца. Вось мая прафэсія. Я дрэнна сябе ўяўляю з мэгафонам на вуліцы, хоць я паважаю гэтых людзей і разумею, што такая форма пратэсту сёньня магчымая. Але я супраць рэвалюцый, супраць энэргіі натоўпу. Мне здаецца, што сёньня гэтая форма супрацьстаяньня ўжо ў мінулым. Натоўп, і гэтая энэргія... Гэтыя мэтады, ва ўсякім разе, я псыхалягічна не прымаю. Для мяне бунт — гэта заўсёды страшна. Рэвалюцыя — гэта заўсёды страшна, вядома. Яна бывае такая прыгожая, як у Грузіі або ва Ўкраіне, гэта было вельмі прыгожа. Але ніколі няма ўпэўненасьці, што гэта абыдзецца без крыві. І я ня думаю, што я магла б кагосьці паклікаць на вуліцу і сама пайсьці на вуліцу. Я ўсё ж за асьветніцтва. За працу, якую трэба рабіць разам з часам.

Вы выдалі цудоўную кнігу пра тых, хто спрабаваў ці ўчыніў суіцыд. Пытаньне не правакацыйнае: у Вас былі калі-небудзь такія думкі?

Алексіевіч: Справа ў тым, што цяпер я пішу другую частку гэтай кнігі «Зачараваныя сьмерцю». Пішу пра тое, што цяпер адбываецца і чаму. Гэта кніга, яе другая частка, пра тое, што з намі адбылося за 20 гадоў.

Мая кніга не пра самагубства. Гэта не мая тэма. Мая кніга пра людзей, якія канчалі самагубствам на развале імпэрыі — той самы маршал Ахрамееў, тая самая пісьменьніца Юлія Друніна або абаронца Брэсцкай крэпасьці Тэмэрын Зінатаў. То бок, людзі, якія не маглі разьвітацца з ідэяй, як матылькі ў цэмэнце. Яны ўліплі туды і не змаглі аддзяліцца.

Гэтае крушэньне імпэрыі яны ўспрынялі як крушэньне ўласнага «Я», уласнага жыцьця. Я ў сваёй хроніцы «Галасы Ўтопіі» — гэта значыць маленькі чалавек і вялікая ўтопія — дасьледую нашу гісторыю, якую распавядае сам маленькі чалавек. Я займалася часам распаду: што адбывалася з гэтым маленькім чалавекам падчас распаду.

Я сама спазнала такія настроі толькі ў дзяцінстве, паколькі, напэўна, самыя адзінокія часы ў нашым жыцьці — гэта часы дзяцінства.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)