Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 189
Перейти на страницу:

Калі б Вы выбіралі сёньня, дык куды пайшлі б вучыцца: ізноў на журфак БДУ, ці некуды?

Алексіевіч: Мае бацькі былі вясковымі настаўнікамі, у іх не было шмат грошай, нас было трое дзяцей, і наўрад ці яны маглі мяне яшчэ кудысьці паслаць, дзе б я магла вучыцца — ім гэта было не па сілах.

Мой прынцып — вучыцца трэба ў асобы. Асоб такіх на нашым журфаку, вядома, няма. Там ёсьць добрыя выкладчыкі, але асоб няма. Хоць я памятаю Арыядну Апялінскую. Яна вяла гісторыю расейскай журналістыкі і не была вельмі моцным выкладчыкам, але нешта было ў ёй такое тургенеўскае, нешта арыстакратычнае ў яе вобразе, якое казала пра тое зьнішчанае жыцьцё, якое мы не засьпелі. Вось такіх людзей трэба шукаць. І ўвесь час трэба вучыцца ў кніг, у жыцьця, у размоў. Божа мой, а з нашымі беларускімі бабулькамі, са старымі як цікава гаварыць! Я асабіста жыву па прынцыпе, як у Казьмы Пруткова — і заняўся я, прабачце за выраз, самаадукацыяй.

Як Вы лічыце, чаму многім жанчынам падабаецца наш прэзыдэнт? Справа ў зьнешнасьці ці ў гіпнатычнай харызьме яго асобы? Агульнавядома, што жанчыны «любяць вушамі», і тое, пра што гаворыць Лукашэнка, ужо, відаць, ня мае ніякага сэнсу...

Алексіевіч: Я думаю, што мы счытваем інфармацыю ня толькі са слоў, мы счытваем яе і яшчэ на нейкім іншым узроўні, можа быць яшчэ не да канца выяўленым навукай. Я думаю, што тут уся справа ў энэргетыцы, для мяне асабіста. Таму калі Вы будзеце думаць пра тое, што вымаўляецца, пра гэта нельга гаварыць сур’ёзна, гэта не паддаецца ніякай лёгіцы — гэта шаманства. Але тая магутная энэргетыка, якая ідзе, яна валадарыць. Нацыя неаформленая, людзі стаміліся ад гэтай энэргетычна магутнай камуністычнай ідэі, ад гэтай магутнай апрацоўкі. Яны прывыклі, што на іх увесь час нешта ціснула, нешта іх накіроўвала. І раптам яны аказаліся выкінутыя ў пяць газэт і ў пяць розных праўдаў. Гэта зусім незразумелы сьвет, і яны ня ведалі, як ім у ім арыентавацца. Мы ж сялянская краіна. І раптам зьяўляецца чалавек з такой магутнай энэргетыкай. Я думаю, справа ў гэтым. А жанчыны больш эмацыйна падуладныя гэтаму.

У колькіх краінах, на якіх мовах і колькі Вашых кніг выдадзена?

Алексіевіч: У мяне ёсьць сайт www.alexievich.info. Там на сёньняшні момант, па-мойму, 87 кніг. Гэта каля 25 краін. У некаторых краінах усе пяць кніг выйшлі, а ў некаторых краінах — дзьве-тры кнігі. Гэта і Кітай, і Віетнам, і ўся Эўропа, і Японія. А сёлета, па-мойму, выйдзе яшчэ дзевяць кніг.

Навумчык: Мы завяршаем нашу вэб-канфэрэнцыю. Усім дзякуй за пытаньні. Прыносім прабачэньні слухачам, на чые пытаньні Сьвятлана Алексіевіч ня пасьпела адказаць.

Алексіевіч: Дзякуй усім. Я заўсёды цаню чалавечую размову, чалавечую шчырасьць. Мне ня трэба і не цікава, калі мне кажуць толькі добрае. Вядома, словы падзякі — гэта выдатна, але мне заўсёды цікавае жывое жыцьцё. Яно і вульгарнае, і злое, і цёплае, і цудоўнае — гэта цікава. Добрая размова — яна яшчэ раз пацьвярджае маё даўняе перакананьне, што людзі, грамадзтва ў нас цікавейшае і за эліту, і за ўладу. І гэта выклікае надзею.

«З Чарнобылем беларусам жыць вечна»

23 красавіка 2006

Юры Дракахруст, Прага

Ці стаў Чарнобыль для беларусаў нацыянальнай траўмай такога самага маштабу, як для габрэяў — Галакост, ці для армянаў — генацыд 1915 году? Чым адрозьніваецца сьвядомасьць жыхароў Чарнобыльскай зоны ад сьвядомасьці беларусаў астатняй часткі краіны? Ці трэба беларусам забыць Чарнобыль, каб жыць далей? Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, старшыня фонду «Дзецям Чарнобылю» Генадзь Грушавы і кіраўнік Цэнтру сацыялягічных і палітычных дасьледаваньняў БДУ Давід Ротман.

Дракахруст: Беларусь у сваёй гісторыі зазнала жахлівыя гуманітарныя катастрофы — войны і эпідэміі. Як успрымаюць людзі Чарнобыль — як яшчэ адну катастрофу ў шэрагу іншых, ці як нешта выключнае? Сьвятлана Алексіевіч, як Вы лічыце?

Алексіевіч: Я лічу, што Чарнобыль — адна з галоўных падзеяў ХХ стагодзьдзя, нягледзячы на войны і рэвалюцыі. Але калі казаць выключна пра нашу геаграфію — Украіна, Беларусь — тыя, хто найбольш пацярпелі ад Чарнобылю, то мы не зразумелі, што з намі адбылося. Гэта адбываецца, але гэта не асэнсавана. Маўчаць нашы пісьменьнікі, маўчаць нашы філёзафы. Я шмат думала над тым — чаму?

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)